top of page
1.png
2.png
виньетка.png
Аляксандр
Мацулевіч
Біяграфія

     Аляксандр Іосіфавіч Мацулевіч (творчы псеўданім – Алесь Мацулевіч). Нарадзіўся 19 студзеня 1981 года ў Лідзе. Скончыў Лідскае педагагічнае вучылішча (2000), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (2005, філалагічны факультэт). Жыве ў Лідзе. Працуе ў рэдакцыі “Лідскай газеты”, з’яўляецца кіраўніком літаб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі. Сур’ёзна займацца складаннем вершаў пачаў пасля трыццаці гадоў. У 2015 годзе выйшла першая кніга паэзіі Алеся Мацулевіча “Леў і ключы”.
      На напісанне вершаў натхняюць багатая і слаўная гісторыя
горада Ліды, дзень сённяшні, тыя ці іншыя яркія падзеі, якія адбываюцца на Лідчыне. Аднак у апошні час імкнецца ў сваёй творчасці выйсці “за рамкі” Лідчыны. Многія вершы маюць грамадзянскае гучанне і носяць публіцыстычнае адценне, на што свой адбітак паклала журналісцкая праца. У паэзіі цэніць шчырасць, навізну тэмы ці яе падачы, свежасць і адточанасць рыфмаў, бездакорнасць рытмікі. Піша на беларускай мове.

3.png
2.jpg

Да вашай увагі некалькі вершаў Аляксандра Мацулевіча.

ПОМНІК ПЕРШАДРУКАРУ

На гранітным пастаменце – 
помнік першадрукару,
што зрабіў крок у бяссмерце…
Вечны рух рукі ўгару…
Дзякуем яму бязмежна,
і пашана ў голасе,
і не зарастае сцежка
да Скарыны ў горадзе.
Ён стаіць, адліты ў бронзе.
Ён увекавечаны.
Помні аб яго дарозе,
кнігу ўзяўшы ўвечары.
Кнігі друкаваў, шырокі
меў вучоны кругагляд –
помні, кнігу ўзяўшы ў рукі,
пра яго жыццёвы шлях.

ПАДАННЕ АБ ПАКІНУТАЙ ВАРЦЕ

Што шэпчаш, вецер з глябіні вякоў,
што крыламі ўздымаў плашчы з крыжамі?..
На замак рушыць процьма крыжакоў.
У замку – войска, князь да гараджане.
Спужаўся князь – і з войскам уначы
паспешна ўцёк праз патайную брамку.
Пакінуў перад тым, як уцячы,
ён жменьку вартавых на сценах замка.
На гібель пэўную пакінуў князь
няшчасных, крыжакам на разарванне:
нічога не каштуе жменьку зняць
у чырванню афарбаваным ранні.
А раніцай да брамкі вораг лез,
ад радасці ў шчыты ўдараў мячамі –
ды вартавых сустрэў мячоў тых лес,
што кроў сваю з варожаю змяшалі.

 

Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Мацулевіч А. Горад-карабель: вершы / Алесь Мацулевіч. – Ліда, 2019. – 84 с.

  2. Мацулевіч, А. Леў і ключы / А. Мацулевіч. – Ліда, 2015. – 92 с.

  3. Мацулевіч, А. Вершы / Алесь Мацулевіч // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 123-132.

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Суднік, С. Алесь Мацулевіч : [біяграфічная даведка] // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 123.

  2. Мацулевіч, А. Падарунак гораду – яго лірычны жыццяпіс / Алесь Мацулевіч // Лідская газета. – 2019. – 29 мая. – С.12.

  3. Мацулевіч, А. “У гэтай кнізе – азбуцы – ёсць словы беларускія…” / Алесь Мацулевіч // Лідская газета. – 2021. – 20 лют.  – С. 8.

  4. Міхайлаў, А. “Верасень” адкрыты і для лідскіх творцаў / Аляксей Міхайлаў // Лідская газета. – 2015. – 4 лют.

  5. Панямонаў, А. Выйшаў зборнік “Леў і ключы” лідскага паэта Алеся Мацулевіча / Андрусь Панямонаў // Наша слова. – 2015. – 29 крас. – С. 8.

  6. Яхантава, В. Пад сілу і драматургічны жанр / Вольга Яхантава // Лідская газета. – 2015. – 23 крас. – С. 17.

bottom of page