top of page
1.png
2.png
виньетка.png
Міхась
Мельнік
Біяграфія

      Міхась Іванавіч Мельнік нарадзіўся 7 лістапада 1949 года ў вёсцы Майсеевічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педінстытута імя Янкі Купалы.  3 1984 года выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Лідскай педнавучальні. 
    Міхась Іванавіч вядомы як творчы і дасведчаны педагог, якому ўласцівы высокі прафесіяналізм, добрасумленныя адносіны да працы.  Ён – дасведчаны педагог, адметны паэт, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995 г), выбіраўся народным дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў (1990-1995 гг), уваходзіў у склад тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992-1994 гг). 
       Першы верш на рускай мове надрукаваў у 1966 годзе ў рэспубліканскай газеце “Зорька”. А першы верш на беларускай мове “Задуменная ноч” з добраславення славутага Васіля Быкава быў надрукаваны 25 лістапада 1967 года ў газеце “Гродзенская праўда”. У 1996 годзе ён разам з Пятром Чаборам склаў зборнік вершаў “Скрыжаванне”, у 2009 годзе выйшла ў свет яго кніга паэзіі “Лодка жыцця”. Ім выдадзены інфармацыйны фотаальбом “Время и судьбы” (2004 г., сумесна з Леанідам Віннікам), дзе змешчана інфармацыя пра вядомых людзей Лідчыны канца XX – пачатку XXI стагоддзя; анталогія твораў лідскіх літаратараў пра беларускую мову “Шануйце роднае слова” (2008 г.) – зборнік, якому няма аналагаў ні ў адным другім горадзе краіны.
     3 2004-2012 года кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” – буйным аб’яднаннем літаратараў, куды ўваходзяць, як дасведчаныя, вядомыя лідскія паэты і празаікі, так і пачаткоўцы, уключаючы навучэнцаў школ (усяго каля 130 чалавек). 
    На словы Міхася Мельніка напісана шмат песень кампазітарамі Я.Петрашэвічам, В.Пыпецем, Д.Мазітавай, С.Мазітавай, Д.Ціханам, С.Лявонавай, С.Чарняком, I.Воранам, В.Пазнуховай, У.Норанам і іншымі. 

3.png
Мельнік Міхась.jpg
Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. 70. Владимир Мельников : [буклет] / сост. М. Мельник. – Лида, 2008. 

  2. Мельнiк, М. Лодка жыцця: вершы / М. Мельнік. – Ліда, 2009. – 59 с.

  3. Мельнік, М. З табою : вершы / М. Мельнік. – Ліда, 2019. – 72 с.

  4. Мельник, М. Время и судьбы / М. Мельник, Л. Винник; фота И. Пешехонава. – Лида : Оникс, 2004. – 62 с.

  5. Мельнік, М. Скрыжаванне : вершы / М. Мельнік, П. Чабор. – Мінск, 1996. – 64 с.

  6. Шануйце роднае слова! : анталогія твораў лідскіх літаратараў пра беларускую мову / уклад. М. Мельнік, рэд. М. Мельнік, тэхн. рэд. С. Суднік. – Ліда, 2008. – 96 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. 60 гадоў Міхасю Мельніку // Наша слова. – 2009. – № 44. – С. 1.

  2. Арэхва, Я. Пад ветразямі творчасці / Я. Арэхва // Лідская газета. – 2009. – 5 верасня. – С. 2.

  3. Бачароў, В. Гады ты помніш... : верш / В. Бачароў; пер. А. Хітруна // Лідскі летапісец. – 2010. – № 1. – С. 66.

  4. Бачароў, В. “Аддаіцё вы дзецям без астачы...” / В. Бачароў // Лідская газета. – 1998. – 26 с.

  5. Бурак, А. Лодка жыцця Міхася Мельніка / А. Бурак // Наша слова. – 2009. – № 41. – С. 4.

  6. Грыб, Ю. Лодка жыцця Міхася Мельніка / Ю. Грыб // Наша слова. – 2009. – № 41.

  7. Гушчынскі, І. Наша слова : верш / І. Гушчынскі // Лідскі Летапісец. – 2011. – № 3. – С. 57.

  8. Ёрш, М. Паэт, настаўнік, Беларус! / М. Ёрш // Принеманские вести. – 1999. – № 20. – С. 13.

  9. Жалкоўскі, А. На крылах дабрыні / А. Жалкоўскі // Мельнік, М. Лодка жыцця / М. Мельнік, рэд. Г. Рэлікоўская. – Ліда, 2009. – С. 5-7.

  10. Жалкоўскі, А. Першая “ластаўка” рупліўца Адраджэння / А. Жалкоўскі // Літаратура і мастацства. – 1996. – 3 мая.

  11. Ждановіч, І. Гаючы ручаёк / І. Ждановіч // Уперад. – 1990. – 21 жніўня.

  12. Жалкоўскі, А. Юбілей настаўніка і паэта : М. Мельніку – 50 гадоў / А. Жалкоўскі // Літаратура і мастацства. – 2000. – 7 студзеня. – С. 4.

  13. Жалкоўскі, А. Зорка Міхася Мельніка / А. Жалкоўскі // Гродзенская праўда. – 1999. – 16 лістапада.

  14. Ждановіч, І. Гаючы ручаёк / І. Ждановіч // Настаўніцкая газета. – 1990. – 31 сакавіка. – С. 2.

  15. Кірыленка, А. Двое на скрыжаванні / А. Кірыленка // Книга и мы. – 1997. – № 1. – С. 4.

  16. Лідскія юбіляры 2004 года // Лідскі летапісец. – 2004. – № 3-4. – С. 15-18.

  17. Мацулевіч, А. З усім, што хвалюе і натхняе / Алесь Мацулевіч // Лідская газета. – 2019. – 2 мая. – С. 14.

  18. Мацулевіч, А. Паэт, настаўнік, беларус : / Аляксандр Мацулевіч // Лідскі Летапісец. – 2009. – № 3-4. – С. 31-35.

  19. Сліўкін, В. Літаратурная Лідчына / В. Сліўкін; Т. Зенюкевіч // Лідскі Летапісец. – 2001. – № 4. – С. 26-27.

  20. Станкевіч, К. Вернасць роднай зямлі / К. Станкевіч // Воранаўская газета. – 2000. – 4 сакавіка. – С. 2.

  21. Хітрун, А. Сышліся “проза” і лірыка : ( паэты М. Мельнік і Ю. Карэйва у ПТВ № 196 / А. Хітрун // Лідская газета. – 2001. – 28 красавіка.

bottom of page