Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы: прает "Спатканне з талантам". Душа і сэрца Беларусі
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч — класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык. Акрамя напісання мастацкіх твораў, на працягу ўсёй літаратурнай дзейнасці Уладзімір Караткевіч займаўся дакументальнай публіцыстыкай. Яго творы прысвечаны выдатным асобам беларускай зямлі Францыску Скарыну, Кастусю Каліноўскаму, Янку Купалу, Максіму Багдановічу і знакамітым дзеячам сусветнай культуры Джорджу Байрану, Антону Чэхаву, Міхаілу Шолахаву. Тэмай нарысаў, эсэ, артыкулаў Караткевіча былі многія мясціны Беларусі і іншых краін.
Займаўся Караткевіч і перакладамі з іншых моў, добра спяваў, ведаў многа беларускіх народных песень. Будучы чалавекам энцыклапедычных ведаў і незвычайнай начытанасці, эрудыцыі, ён разумеў патрэбы шырокага кола чытачоў, не цураўся «лёгкіх» жанраў, сам любіў чытаць дэтэктывы. Караткевіч таксама нядрэнна маляваў і многія старонкі рукапісаў яго твораў упрыгожаны шматлікімі ілюстрацыямі самога аўтара.
Гэтаму таленавітаму чалавеку, з нагоды яго 90-гадовага юбілея, і прысвячаецца сёмы выпуск інтэрнэт-праекта “Свидание с талантом”.
http://libro-lida.by – афіцыйны сайт ДУК "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы".
Сацыяльныя сеткі:
Вконтакте – https://vk.com/club62455732
Facebook – https://www.facebook.com/lidalibro/
Telegram – https://t.me/lidalibro