



Наталля
Лаяўскене
Наталля Мікалаеўна Лаяўскене (дзявочае прозвішча і літаратурны псеўданім Наталлі Карнілавай) – пісьменніца, публіцыст, перакладчык, рэдактар літаратурна-публіцыстычнага інтэрнэт-часопіса “Русская Балтика” (Клайпеда Литва).
Нарадзілася ў Архангельскай вобласці, але ўжо з ранняга дзяцінства жыла з бацькамі ў Лідзе, тут скончыла ДУА “Сярэдняя школа № 6”. У 1982 годзе паехала вучыцца ў Калінінград, – і з тае пары яе жыццё цесна звязана з Прыбалтыкай. У Калінінградскім універсітэце атрымала філалагічную адукацыю (руская мова), пазней, у 90-я гады, вучылася ў Клайпедсім універсітэце на выкладчыка нямецкай мовы.
Піша пераважна празаічныя творы, займаецца таксама перакладамі з нямецкай, літоўскай і польскай моў на рускую мову. Выйшла сем яе кніг малой прозы і артыкулаў: “Куда приводят сны” (Клайпеда, 2010), “Шаги” (Масква, 2012), “День рождения” (Масква, 2013), “Янтарь” (Масква, Клайпеда, 2013), “Повести. Монах” (Клайпеда, 2015), “Семейное гнездо” (Клайпеда, 2016), “Не прервать связь времен” (Клайпеда, 2019). З’яўляецца складальнікам, аўтарам і перакладчыкам на рускую мову зборнікаў вершаў сучасных літоўскіх паэтаў “Судьбой дана Литва” (Клайпеда, 2014), “Приоткрытые окна” (Клайпеда, 2018).
З 2012 года з’яўляецца рэдактарам інтэрнэт-часопіса “Русская Балтика”. Гэта стартавая пляцоўка для кожнага паэта, пісьменніка, публіцыста, хто хоча данесці свае творы, артыкулы да шырокай грамадскасці.
