Марыя
Масла
Нарадзілася Марыя Масла 16 верасня 1957 годзе ў вёсцы Гурыны Дварышчанскага сельсавета Лідскага раёна. Вучылася ў Гервяніцкай васьмігадовай школе (1964-1970 гг.). Выпускніца Лідскай школы-інтэрната (1974 г.) і Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы (1980 г.). Працавала ў Няцецкай і Гярвяніцкай васьмігодках, у дзіцячым садзе № 17 г. Ліды.
Марыя Масла пісала пранізаныя светам і дабрынёй вершы, якія друкаваліся ў “Лідскай газеце”, “Нашым слове”, “Гродзенскай праўдзе”, “Принеманских вестях”, у часопісах “Пралеска”, “Вясёлка”, “Ад лідскіх муроў”.
Да вашай увагі верш Марыі Масла.
ВЯРТАННЕ
Да пары да часу
Носіць збан ваду,
Стоптаны абцасы,
А я ўсё іду.
Да сваёй хаціны,
Да сваіх мясцін,
Дзе свой след пакіну…
А чаму адзін?
Падаб’ю абцасы,
Замяню шнуркі,
У душы – запасы,
На стале – глякі.
Зацвіце садочак,
Грэе дом камін –
Во дзе мой слядочак…
Пэўна ж не адзін!
ГАСЦІНЕЦ
Гасцінец высланы абрусам,
І цешыць вока светлы шлях.
Іду шчасліва, без прымусу,
Трапеча сэрцайка ў грудзях. Вясёлкай граюць мае вочы,
Спявае, цешыцца душа.
Тут нарадзілася аднойчы,
Тут пралягла жыцця шаша.
Завулкі, сцежкі і прыпынкі,
І вуліц цэлы карагод…
Іду я з вамі без упынку,
І сёння доўжыцца мой ход.
Малітву ціха шэпчуць вусны
Аб утрапёнасці святой:
Цярплівай будзь, як трэба, мужнай, Захоўвай велічны спакой!
Асноўныя творы
-
Масла, М. Вершы / Марыя Масла // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 55-57.
-
Масла, М. Прывітанне, сонейка! / М. Масла // Лiдская газета. – 2009. – 4 жніўня. – C. 6.
-
Масла, М. Акраверш настаўніку. Гасцінец. Словы “любоў”... : вершы / Марыя Масла // Лідская газета. – 2017. – 18 кастрычніка. – С. 8.
-
Масла, М. Бацькі і дзеці : верш / Марыя Масла // Лідская газета. – 2016. – 29 чэрвеня. – С. 11.
-
Масла, М. Верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2006. – 25 лютага. – C. 4.
-
Масла, М. Восень : вершы / М. Масла // Лiдская газета. – 2014. – 18 кастрычніка. – C. 9.
-
Масла, М. Дзякуй за роднае слова... : верш / М.Масла // Лiдская газета. –2005. – 20 жніўня. – C. 4.
-
Масла, М. Красавік ідзе... / М.Масла // Лiдская газета. – 2014. – 30 красавіка. – C. 4.
-
Масла, М. Набліжаюцца Грамніцы : верш / М. Масла // Лiдская газета. –2013. – 15 студзеня. – C. 5.
-
Масла, М. Пажаданне дзецям : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2008. – 25 кастрычніка. – C. 4.
-
Масла, М. Параімся : дыялог з Алесяй Бурак : верш / Марыя Масла // Лідская газета. – 2017. – 17 мая. – С. 17.
-
Масла, М. Прыёмная : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2013. – 22 жніўня. – C. 5.
-
Масла, М. Роздум : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2009. – 10 лістапада. – C. 6.
-
Масла, М. Трызненне : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2011. – 23 жніўня. – C. 5.
-
Масла, М. У музеі слова... : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2012. – 28 жніўня. – C. 6.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Адметны талент : Марыі Масла – 55 гадоў // Лiдская газета. – 2012. – 15 верасня. – C. 4.
-
Сліўко, С. Ад сэрца да сэрца : вершы, прысвечаныя паэтам Віктару Бачарову і Марыі Масла / С. Сліўко // Принеманские вести. – 2006. – 14 декабря. – C. 9.