top of page
1.png
2.png
виньетка.png
Марыя
Масла
Біяграфія

       Нарадзілася Марыя Масла 16 верасня 1957 годзе ў вёсцы Гурыны Дварышчанскага сельсавета Лідскага раёна. Вучылася ў Гервяніцкай васьмігадовай школе (1964-1970 гг.). Выпускніца Лідскай школы-інтэрната (1974 г.) і Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы (1980 г.). Працавала ў Няцецкай і Гярвяніцкай васьмігодках, у дзіцячым садзе № 17 г. Ліды.
      Марыя Масла пісала пранізаныя светам і дабрынёй вершы, якія друкаваліся ў “Лідскай газеце”, “Нашым слове”, “Гродзенскай праўдзе”,  “Принеманских вестях”, у часопісах “Пралеска”, “Вясёлка”, “Ад лідскіх муроў”. 

3.png

Да вашай увагі верш Марыі Масла.

ВЯРТАННЕ

Да пары да часу

Носіць збан ваду,

Стоптаны абцасы,

А я ўсё іду.

Да сваёй хаціны,

Да сваіх мясцін,

Дзе свой след пакіну…

А чаму адзін?

Падаб’ю абцасы,

Замяню шнуркі,

У душы – запасы,

На стале – глякі.

Зацвіце садочак,

Грэе дом камін –

Во дзе мой слядочак…

Пэўна ж не адзін!

ГАСЦІНЕЦ

Гасцінец высланы абрусам, 

І цешыць вока светлы шлях.

Іду шчасліва, без прымусу,

Трапеча сэрцайка ў грудзях. Вясёлкай граюць мае вочы,

Спявае, цешыцца душа.

Тут нарадзілася аднойчы,

Тут пралягла жыцця шаша.

Завулкі, сцежкі і прыпынкі,

І вуліц цэлы карагод…

Іду я з вамі без упынку,

І сёння доўжыцца мой ход.

Малітву ціха шэпчуць вусны

Аб утрапёнасці святой:

Цярплівай будзь, як трэба, мужнай, Захоўвай велічны спакой!

Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Масла, М. Вершы / Марыя Масла // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 55-57.

  2. Масла, М. Прывітанне, сонейка! / М. Масла // Лiдская газета. – 2009. – 4 жніўня. – C. 6. 

  3. Масла, М. Акраверш настаўніку. Гасцінец. Словы “любоў”... : вершы / Марыя Масла // Лідская газета. – 2017. – 18 кастрычніка. – С. 8.

  4. Масла, М. Бацькі і дзеці : верш / Марыя Масла // Лідская газета. – 2016. – 29 чэрвеня. – С. 11.

  5. Масла, М. Верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2006. – 25 лютага. – C. 4.

  6. Масла, М. Восень : вершы / М. Масла // Лiдская газета. – 2014. – 18 кастрычніка. – C. 9.

  7. Масла, М. Дзякуй за роднае слова... : верш / М.Масла // Лiдская газета. –2005. – 20 жніўня. – C. 4. 

  8. Масла, М. Красавік ідзе... / М.Масла // Лiдская газета. – 2014. – 30 красавіка. – C. 4. 

  9. Масла, М. Набліжаюцца Грамніцы : верш / М. Масла // Лiдская газета. –2013. – 15 студзеня. – C. 5. 

  10. Масла, М. Пажаданне дзецям : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2008. – 25 кастрычніка. – C. 4.

  11. Масла, М. Параімся : дыялог з Алесяй Бурак : верш / Марыя Масла // Лідская газета. – 2017. – 17 мая. – С. 17.

  12. Масла, М. Прыёмная : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2013. – 22 жніўня. – C. 5. 

  13. Масла, М. Роздум : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2009. – 10 лістапада. – C. 6.

  14. Масла, М. Трызненне : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2011. – 23 жніўня. – C. 5. 

  15. Масла, М. У музеі слова... : верш / М. Масла // Лiдская газета. – 2012. – 28 жніўня. – C. 6.

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Адметны талент : Марыі Масла – 55 гадоў // Лiдская газета. – 2012. – 15 верасня. – C. 4.

  2. Сліўко, С. Ад сэрца да сэрца : вершы, прысвечаныя паэтам Віктару Бачарову і Марыі Масла / С. Сліўко // Принеманские вести. – 2006. – 14 декабря. – C. 9.

bottom of page