top of page
виньетка.png
Якорь 1
800px-POL_COA_Abrahamowicz.svg.png
Ян
Абрамовіч

        Ян Абрамовіч (Ян Абрагамовіч) (? – 19.04.1602) – стараста лідскі, ваявода мінскі (1593) і смаленскі (1596), пісьменнік. Паходзіў са старажытнага роду Абрагамовічаў, якія славіліся багаццем і адукаванасцю. Удзельнічаў у кальвінісцкіх дыспутах з езуітамі, у Торунскім сінодзе (1595), у нарадах з праваслаўнымі ў Вільні (1599). У Варнянах (Гродзенская вобл.) заснаваў кальвінісцкі сабор, бальніцу, школу, якія існавалі да сярэдзіны XVII стагоддзя.

       Выдаў у Вільні (1598) евангелічны “Катэхізіс”, які змяшчаў да 300 рэлігійных песень. Яму таксама прыпісваюць аўтарства твора “Погляды літвіна на танную куплю і даражэйшы продаж збожжа” (1595, на польскай мове), дзе аўтар выступае асветным тлумачальнікам і абаронцам свабоды гандлю.

3.png
1.png
Аб жыцці і творчай дзейнасці
  1. Абрамовічы, Абрамовіч Ян (?–19.4.1602), сын Станіслава (стараста лідскі з 1579) // Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя : у 2 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2005. – Т. 1. – C. 197-198 .

  2. Абрамовiч Ян : [(? - 1602)] // Памяць: Гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на / рэдкал. В. Г. Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – C. 90.

  3. Абрамовічы (Абрагамовічы) // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 1. – С. 38.

  4. Лідскі стараста Абрамовіч : ХVІІ ст. // Лiдская газета. – 2011. – 19 красавіка. – C. 4.

Якорь 2
bottom of page