top of page
виньетка.png
Якорь 1
98bc703120dd5f3952fa602b4bd5e0eb.jpg
Адэля
з Устроні

     Адэля з Устроні – беларуская паэтэса сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Жыла ў фальварку Устронь Лідскага павета. Пісала вершы на беларускай і польскай мовах.

     У 1850 годзе напісала на беларускай мове на лацінцы паэму “Мачаха” пра каханне смелага юнака і абяздоленай дзяўчыны-сіроткі. Напісаная пад уплывам рамантызму, паэма ўтрымлівае народна-песенныя матывы Панямоння, напоўненыя любоўю да роднай зямлі. У канцы твору значылася імя аўтаркі – Адэля, яе радзіма – Устронь і дата напісання твору – 1850 . Адам Мальдзіс перака-наўча паказаў што Адэліна Устронь – гэта вёска ў Ганчарскай былой воласці Лідскага павету. Прозвішча ж аўтаркі верша пакуль што выявіць не ўдалося. Цалкам твор надрукаваны ў 1986 годзе. Рукапіс паэмы захоўваецца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.
      Гэтае імя было вернута ў нашу літаратуру з бяспамяці дзякуючы даследчыку беларускага пісьменства Адаму Мальдзісу ў 1970 годзе. У тым жа самым рукапісе Адам Мальдзіс знайшоў і верш гэтай жа аўтаркі на польскай мове “Кракаў”, у якім расказваецца пра пажар у горадзе – мяркуецца, у час рэвалюцыі 1848 года, і выказваюцца розныя прароцтвы.

1.png
2.png
3.png
98bc703120dd5f3952fa602b4bd5e0eb.jpg
Паэма "Мачыха"

Па зямлі віхор пагнаўся,

З буйным ветрам паспіраўся,

Віхар – туманочкам ляцеў,

Чорну буру відзець хацеў.

Бура да Нямна хадзіла,

І чысту воду муціла,

з беражочка ў беражочык

Калыхала ўвесь Нямночык.

Сваей нотай зарыкнула,

На бяседу заклікнула:

“Туманы! Цёмныя хмары!

І ты, круты віхар у пары!

На бяседу прыляціце

Дай на мяне паглядзіце!

Бо сягоння ж праз рэчаньку

Будзе плыці ў чоўніньку

Дзяцюк – што смеў пахваліцца:

“Ён… мне, чорнай, не баіцса!!”

І засмяялася страшна,

І бліснула злосцяй ясна,

І сцягнула яшчо скарэй,

Каб той дзяцюк паплыў смялей.

Ажно вада тое чула

І па беражках плюснула.

Барочку пена сказала,

Што ўжо бура віхар звала.

“Што!!! – расшумеўся барочык, –

Ці гэта я ня літоўчык!

Каб дазволіў буры гукаць,

Чэраз сосны віхрам веяць!

Пачакайце нямножка:

Ня сюдымі вам дарожка,

Ня на тое сосны расціў,

Каб вас у родну зямлю пусціў,

Ня на тое бары раслі,

Каб тут вецер чужы ўняслі!!!”

Пасля азваўся Нямночык:

“А я ж гэта – ня Літоўчык!

Ці ж я буду сябе бурыць,

Ці ж дазволю сваіх тапіць!

Ці ж я смелінька ня плыну!

Дай і буры ня падкіну!

О! Ня знала! То пазнае,

Яку ваду Неман мае!

Я ж у лужках купаюся,

Па ніўках рассцілаюся,

З віцінамі праплываю,

Літоўскае сэрца маю!

І пярвей высахне мора,

Як мне з вадой змуціць бура.

Пярвей увесь свет у вадзе стане,

Як мой сваяк у дно гляне!

Ня на тое я разліўся,

Не на тоя мяне бог стварыў,

Каб роднага брата забіў!”

А бура над рэкай стала

І гутаркі – ня пазнала!...

Творы
  1. Адэля з Устроні. Мачаха / Адэля з Устроні // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т / рэдкал. Р. Барадулін [і інш.]. – Мінск : Маст. літ., 1993. – Т. 1. С. 159-163.

  2. Адэля з Устроні. Мачаха / Адэля з Устроні // Краю мой – Нёман = Край мой – Неман : Гродзеншчына лiтаратурная / уклад. Д. Бiчэль-Загнетава ; рэд. Ю.  Голуб. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1986. – Мінск, 1986. – С. 239-242.

ТВОРЫ
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Якорь 2
  1. Мальдис, А. Адэля из Устрони / А.И. Мальдис // Регионы Беларуси. Гродненская область : энциклопедия / редкол.: В.В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2014. – Т. 4. Кн. 1. – С. 11.

  2. Мальдіс, А. Адэля з Устроні / А.І. Мальдіс // Культура Беларусі : энцыклапедыя : Т.1 / рэдкал. : Т.У. Бялова (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 69.

  3. Багдановіч, І. Загадка Адэлі з Устроні / І. Багдановіч // Залатая горка / І. Багдановіч. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – С. 134-150.

  4. Баршчэўскi, Л. Адэля з Устроні : пра бел. паэтэсу сяр. 19 ст. Жыла ў фальварку Устронь Лід. пав. / Л. П. Баршчэўскі // Баршчэўскі, Л. П. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя нарысы / Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына. – Мінск, 2007. – C. 82.

  5. Мальдзiс, А. Адэля з Устроні : [Ганчарскай воласці Лідскага павета] / А. Мальдзіс // Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. В. Г. Баранаў і інш., маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – C. 137-138.

  6. Мальдзiс, А. Адэля з Устроні : паэтка, жыла ў фальварку Устронь Лід. павета / А. Мальдзіс // Лiдская газета. – 2010. – 28 снежня. – C. 5. 

  7. Багдановiч, I. Адэля ці Габрыэля: спроба разгадкі аўтарства паэмы “Мачаха” / Ірына Багдановіч // Роднае слова. – 2007. – № 10. – C. 14-18.

  8. Рублевская, Л. “Адэля з Устроні” : кто был автором белорусской поэмы “Мачаха? / Людмила Рублевская // СБ. Беларусь сегодня. – 2020. – 11 января. – С. 16. 

  9. Хiтрун, А. Хто ж ты, Аделя з Устроні? : паэтка, жыла ў фальварку Устронь Лідскага павету / А. Хітрун // Лiдская газета. – 2009. – 8 жніўня. – C. 4.

bottom of page