top of page
виньетка.png
Біяграфія
Ганна
Баборык

       Баборык Ганна Уладзіміраўна нарадзілася 7 жніўня 1959 года ў вёсцы Моцевічы Жалудоцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Мінскі інстытут культуры (1980). Працавала ў сферы культуры горада Ліды. Ганна Уладзіміраўна з’яўлялася салісткай народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” філіяла “Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу”. Аўтар тэкстаў многіх песень, якія выконваюцца ансамблем, створаных у творчым саюзе з кіраўніком калектыву Колышка А.А., іншымі самадзейнымі кампазітарамі. Аўтар урачыстай песні пра Ліду. 

Баборык Ганна.jpg
3.png
1.png
2.png
Да вашай увагі некалькі вершаў Ганны Баборык.

Песня-гімн “Слаўся, Ліда!” 

(музыка – Вячаслаў Пыпець,

словы – Ганна Баборык)

Дзяўчынай юнай з сінімі вачамі,
Нягледзячы на сталы твой узрост, 
Глядзіш на свет царыцай велічавай,
Мой родны горад, ў зелені бяроз.

 

Прыпеў:
Ліда, цябе праславіў твой народ!
Ліда, ты прыгажэеш з году ў год!
Ліда, табе я сэрца аддаю!
Славу свайму я гораду пяю!

Ты з гонарам нясеш сваю паставу
Ад Гедыміна і  да нашых дзён
І Магдэбурскага дастойна права -
Табе адной сардэчны мой паклон.

 

Прыпеў:

Ліда, цябе праславіў твой народ!

Ліда, ты прыгажэеш з году ў год!

Ліда, табе я сэрца аддаю!

Славу свайму я гораду пяю!
 
Мая Радзіма, горад мой адзіны,
Хачу каб ты квітнеў і працвітаў.
Для многіх ты народаў стаў Айчынай,
Мой родны непаўторны Лідскі край.
 

Прыпеў:

Ліда, цябе праславіў твой народ!

Ліда, ты прыгажэеш з году ў год!

Ліда, табе я сэрца аддаю!

Славу свайму я гораду пяю!


З гадамі набываеш болей сілы
І расцвітаеш кожны год ярчэй,
І голас Ліды ў роднай Беларусі
Штогод усё мацней і ўсё званчэй!

 

УСПАМІН АБ РАДЗІМЕ


Колькі ўжо раз, ад’язджаючы з дому,
Я ўспамінала радзімы куток:
Бераг, дзе ўдзень спачывала ад стомы,
Стройны, над самым абрывам дубок.
   

   Я ўспамінала жытнёвае поле,
   Мілыя сэрцу майму васількі,
   Неба радзімы, што душу спатоліць,
   Песню, што гуртам падхопяць жанкі.

 

Мусіць, няма ва ўсім белым свеце
Гэткай прываблівай свежай красы.
Толькі ў нас, можна лёгка прыкмеціць,
Колеру жыта ў дзяўчат валасы.

 

***


Каля рэчкі, каля гаю
Свайго любага чакаю.
Ты прыйдзі хутчэй, каханы,
Мой салодкі, мой чаканы.
   Залюблю, і зацалую,
   Ды вачыма зачарую,
   І спляту з расін вяночак,
   Каб прыгожы быў мой хлопчык.
За ракой пяе зязюля.
Чую, кліча ўжо матуля.

 

Асноўныя творы
  1. Баборык, Г. Вершы / Ганна Баборык // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 44-49.

  2. Баборык, Г. Слаўся Ліда! Мой горад – Ліда : песні / Ганна Баборык // Мой любы горад Ліда: зборнік вершаў / склад. Т. І. Зенюкевіч, рэд. І. Г. Белуш. – Ліда, 2008. – С. 44-45.

Асноўныя творы
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Баборык Ганна Уладзіміраўна // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С.44.

bottom of page