top of page
виньетка.png
Якорь 1
1.jpg
1.png
Ірына
Багдановіч

 Ірына Багдановіч – беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца.
      Нарадзілася ў 1956 годзе ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск, 1983). Працавала малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1983-2002), старшым выкладчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Беларускага ўніверітэта культуры (1995-1997), вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы (2002-2003). З 1996 года – дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Кандыдат філалагічных навук (1985). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1989 г.). Старшыня Рэспубліканскага аддзялення навуковага грамадскага таварыства “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” (з 2010 г.).
    Даследуе беларускую літаратуру ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзя, беларуска-польскія міжлітаратурныя сувязі, творчасць Адама Міцкевіча, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, паэтаў “Маладняка” і “Узвышша”, літаратурную спадчыну пісьменнікаў-святароў. Перакладае з польскай, украінскай і рускай моў. Жыве ў Мінску.

2.png
3.png
Прапануем вашай уваге некалькі вершаў Ірыны Багдановіч.
"ГАЛАСЫ ФРЭСАК"

Мы – фрэскі на сцяне сабора.
Раздаўшы колеры вякам,
Глядзім з дапытлівым дакорам
У твары вам, у душы вам.
Мы – фрэскі, бачныя няярка
У дымным мроіве часоў.
I нашы выцвілыя фарбы,
I шэпат вашых галасоў
Яднае зараз прахалода
Ўрачыстых старадаўніх сцен.
Вы чуеце, нібыта зводдаль
Гук нараджаецца, расце?
To абудзілася званіца.
Званоў знямелых языкі
Спрабуюць сонна варушыцца
I ліжуць медныя бакі...
Мы – фрэскі на сцяне трывалай.
За векам перажыўшы век,
Нас мала вельмі выжывала
Ў тваіх абдымках, чалавек.
Нам не патрэбна пакланенне —
Хаця б жаданне зразумець.
I вочы новых пакаленняў
Жыццё прадкажуць нам ці Смерць.

"ЛЮДЗІ НА ЎЗВЫШШЫ"

Кажуць хлусы: беларусы –
Людзі на балоце,
І балота іх калыска
Ў радасці і ў самоце.
Але мы тут скажам з верай
Хлусакам увішным:
Беларусы – гэта ўперад
Людзі на ўзвышшы!
А калі іх цёмны сілы
ў балота цягнуць,
Молім шчыра: Божа мілы,
Выбаў з тае багны!
І праліся ў сэрцы, душы
Ласкаю нябеснай,
Каб нам цешыцца няскрушна
Доляю пачэснай.

Асноўныя творы
  1. Багдановіч, І. Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння (манаграфія) / І. Багдановіч. – Мінск : Бел. навука, 2001. – 387 с.

  2. Багдановіч, І. Альбом першакласніцы: Зборнік вершаў для дзяцей / І. Багдановіч. – Мінск : Маст. літ., 2003. – 24 с.

  3. Багдановіч, І. Душа лістападу : Вершы, пераклады / Ірына Багдановіч. – Мінск : Кнігазбор, 2012. – 100 с. – (Кнігарня пісьменніка. – Вып. 28).

  4. Багдановіч, І. Залатая Горка : Вершы. Пераклады. Артыкулы / Ірына Багдановіч. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – 399 с.

  5. Багдановіч, І. Прыватныя рымляне: вершы і пераклады / І. Багдановіч. – Мінск : A.S. Друкарня “Triclinium”, 2006. – 98 с.

  6. Багдановіч, І. Сармацкі Альбом : Зборнік вершаў / І. Багдановіч. – Мінск: Ursus, 2004. – 84 с.

  7. Багдановіч, І. Фрэскі : Вершы і паэмы / І. Багдановіч. – Мінск : Маст. літ., 1989. – 118 с.

  8. Багдановіч, І. Чаравікі маленства : вершы / І. Багдановіч. – Мінск : Маст. літ., 1985. – 62 с. 

  9. Багдановіч, І. Янка Купала і рамантызм (манаграфія) / І. Багдановіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1989. – 220 с.

Асноўныя творы
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Якорь 2
  1. Багдановіч Ірына : “Узвышша” застаецца і сёння ўзорам / І. Багдановіч ; гут. А. Масквін // Дзеяслоў. – 2012. – № 2. – С. 309-314.

  2. Бельскі, А. Духоўна-эстэтычныя шуканні Ірыны Багдановіч // Галасы і вобразы : літаратурна-крытычныя артыкулы / А. Бельскі. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2008. – С. 171-175.

  3. Гарэлік, Л. М. Багдановіч Ірына / Л. М. Гарэлік // Беларускія пісьменікі :

  4. Біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. кал. І Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел. энцыклапедыя, 1992. – Т. 1. – С. 156.

  5. Ірына Багдановіч (біяграма) // Універсітэт літаратурны / уклад., прадм. І. Ф. Штэйнер, І. А. Бароўская. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2005. – С. 172-173.

  6. Мацулевіч, А. Тры музы Ірыны Багдановіч / Аляксандр Мацулевіч // Лідская газета. – 2016. – 13 ліпеня. – С. 7.

  7. Мацюхіна, Т. Б. Готыка-імпрэсіяністычнае светабачанне Ірыны Багдановіч // Беларускі імпрэсіянізм / Т. Б. Мацюхіна. – Мінск, 2015. – С. 176-178.

  8. Паненка з навабеліцкага саду : аўтабіяграфія // Залатая горка : Вершы. Пераклады. Артыкулы / І. Багдановіч. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – С. 339-350. – (Кнігарня пісьменіка. – Вып. 80).

  9. Пяткевіч, А. Літаратурна-мастацкае слова // Слова і кніга Прынёмання : зборнік навуковых артыкулаў / А. М. Пяткевіч. – Гродна, 2016. – С. 96, 105, 113, 118, 124.

  10. Пяткевіч, А. Літаратурная Гродзеншчына : Мясціны. Людзі. Кнігі / А. Пяткевіч. – Мінск : Выд. цэнтр “Бацькаўшчына”, 1996. – С. 74-75.

  11. Пяткевіч, А. Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік. – Гродна : ГрДУ, 2000. – С. 20.

  12. Саламеіч, І. У. Багдановіч Ірына Эрнстаўна / І. У. Саламеіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : Бел. энцыклапедыя, 1996. – Т. 2. – С. 205.

  13. Скобла, М. Ірына Багдановіч (біяграма) // Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя / М. Скобла [і інш.]. – Мінск : Лімарыус, 2003. – С. 693.

  14. Хiтрун, А. Кніга з залатой дзясяткі, альбо ў чым бачаць землякі заслугу лідчанкі Ірыны Багдановіч : сустрэча з даследчыцай, пісьменніцай, кандыдатам філалагічных навук, ураджэнкай г. Ліды Ірынай Багдановіч на прэзентацыі кнігі “Вінцук Адважны. Выбраныя творы”  / А. Хітрун // Лiдская газета. – 2012. – 13 сакавіка. – C. 3.

  15. Штэйнер, І. Ф. Верасовая нота кахання : Ірына Багдановіч // Alma Mater Universitatis / І. Ф. Штейнер. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. – С. 143–145.

Бібліяграфія
  1. Барташэвіч, Т. У.  Багдановіч Ірына : Бібліяграфія / Т. У. Барташэвіч // Беларускія пісьменікі : Біябібліяграфічны слоўнік : у  6 т. / рэд. кал. І Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел. энцыклапедыя, 1992. – С. 156-157.

  2. Багдановіч, І. Крокі і хада : навукова-творчая бібліяграфія // Залатая горка / Ірына Багдановіч. – Мінск. – 2016. – С. 350-395.

  3. Ірына Багдановіч / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; склад. Т. Бальцэвіч,  рэд. Т. Зенюкевіч . – Ліда, 2008. – 8 с.

bottom of page