Алеся
Бурак
Алеся Бурак (1930-2017, г. Ліда) да замужжа Рудчанка, нарадзілася 17 снежня 1930 года ў вёсцы Варацец Хойніцкага раёна. Скончыла Мінскі педінстытут імя М. Горкага. З 1955 года жыла ў Лідзе. Працавала ў розных установах адукацыі горада і раёна. На працягу працоўнай дзейнасці была піянерважатай і бібліятэкарам, выкладчыкам анатоміі і беларускай літаратуры, этыкі і эстэтыкі ў музвучэльні, вяла ўрокі працы.
Вершы пачала пісаць у школе. Друкавалася ў газетах “Уперад”, “Гродзенская праўда”, “Вечерний Минск”, “ЛіМ”, “Принеманские вести” і іншых. Аўтар зборніка вершаў “Прастора дабрыні”.
Да вашай увагі некалькі вершаў Алесі Бурак.
Прастора дабрыні
Прастора дабрыні маёй душы
Мне дапамагае бачыць існасць
Таго, што за акном маім ляжыць,
Самотнасць майму сэрцу ненавісна.
Я, пэўна, шчаслівейшая з людзей,
Бо іншым слова шчырае нясу,
Бо радуюся справам дабрадзеяў
Ды і злайслівых зразумець магу.
Не трэба ідэаламі нам трызніць,
Бо кожны чалавек такі, як ёсць,
Галоўнае – нікога не пакрыўдзіць
І не прынізіць годнасці сваёй.
Люблю жыццё пакутліва, няўтольна
І бліжняму заўжды дапамагу
Цяплом сардэчным, працаю нястомнай.
Вось толькі здрады дараваць я не змагу.
БЕЛАРУСІ
І я, як многія другія,
Пяю пра рысы дарагія
Сваёй цудоўнай Беларусі,
Бо ёй жыву і ганаруся.
Рака, узгорачкі, нізіны,
Гаі з барамі, пералескі,
І каля сажалкі - вярбіны,
І краскі сціплыя на ўзмежку.
А родны Мінск, шаноўны дружа,
Ты злітак сілы і красы,
Старонкі непакорнай ружа,
Маёй Айчыны слаўны сын.
Ты – маладосці маёй рыска,
Ты – бляск вачэй, усмешка губ,
Ты - мары светлае калыска,
Ты – шчырасць сэрца, ўмельства рук...
Сардэчнасць песень майго краю
Злілася з песняй салаўя,
Ў тваіх абдымках крыўд не знаю,
Мой родны кут, мая зямля!
Асноўныя творы
-
Бурак, А. Вершы / А. Бурак // Ад лiдскiх муроў : лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010-2011 гг. / уклад. М. Мельнік, С. Суднік, К. Сыцько. – Ліда, 2011. – № 7. – C. 24-25.
-
Бурак, А. Вершы / Алеся Бурак // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 58-65.
-
Бурак, А. Засыпалі курган. Лідзейка. Любы горад. Помнік Скарыну. Родная Ліда. Скарына з намі. У музеі : вершы / А. Бурак // Мой горад – гонар мой : зб. вершаў / уклад. К. А. Серафіновіч. – Ліда : Лід. друкарня, 2013. – С. 4-11.
-
Бурак, А. Мая мова. Мой горад і мая мова : вершы / А. Бурак // Шануйце роднае слова! : Анталогія твораў лідскіх літаратараў пра беларускую мову / уклад. М. Мельнік ; рэд. М.Мельнік ; тэхн. рэд. С. Суднік. – Ліда, 2008. – С. 62-63.
-
Бурак, А. Прастора дабрыні : лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні / Алеся Бурак ; рэд. Міхась Мельнік; тэхн. рэд. Станіслаў Суднік. – Ліда, 2008. – 107 с.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Бурак, А. Біяграфія // Бурак, А. Прастора дабрыні : зборнік вершаў / А. Бурак. – Ліда, 2008. – С. 102.
-
Алесі Бурак – 80 гадоў // Лiдская газета. – 2010. – 14 снеж. – C. 5.
-
Бурак-Ярочкина, Ю. Бабушке: [стихотворение, посвященное А. Бурак] / Юлия Бурак-Ярочкина // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.
-
Васько, У. Алесі Бурак – 85 год / Уладзімір Васько // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.
-
Карлюкевіч, А. Каласы навяваюць мне песні дзядоў... / Алесь Карлюкевіч // Настаўніцкая газета. – 2014. – 24 крас. – С. 24.
-
Карлюкевiч, А. Прастора дабрыні : урокі з Дукоры / А. Карлюкевіч // Пухавiцкiя навiны. – 2013. – 26 студ. – C. 9.
-
Кебіч, Л. Паэты не паміраюць… : [верш, прысв. А. Бурак] / Людміла Кебіч // Лідская газета. – 2017. – 18 кастр. – С. 8.
-
Кончевская, Л. Учительнице и другу : [стихотворение, посвященное А. Бурак] / Лариса Кончевская // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.
-
Макарэвiч, П. На “Прасторы дабрыні” / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2008. – № 36. – 4 сент. – C. 9.
-
Мацулевіч, А. “Вернай Айчыне была да магілы” / Аляксандр Мацулевіч // Лідская газета. – 2020. – 16 снеж. – С. 19.
-
Мельнік, М. Годнасць : [верш, прысвечаны А. Бурак] / Міхась Мельнік // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.
-
Мельнiк, М. Даўным-даўно па ўсёй краіне... : Верш-прысвячэнне шаноўнай Алесі Александраўне Бурак – настаўніцы і паэтэсе / М. Мельнік // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – № 4. – C. 61.
-
Мельнiк, М. Шчодрасць сэрца / М. Мельнік // Бурак, А. Прастора дабрыні / А. Бурак ; рэд. М. Мельнік ; тэхн. рэд. С. Суднік. – Ліда, 2008. – C. 5-7. (Рэцензія на зборнік А. Бурак “Прастора дабрыні”).
-
Не стала Чалавека, Настаўніка, Творцы / Сябры літ. аб’яднання “Суквецце” пры рэд. “Лідскай газеты” // Наша слова 2017. – № 35. – С. 6.
-
Хітрун, А. Заўсёды сэрца поўніцца тым, што вечна помніцца... : Алесі Бурак – 80 / А. Хітрун // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – № 4. – C. 56-62.
-
Хiтрун, А. “Кожны з нас нясе па жыцці нешта добрае, узятае ад яе...” / А. Хітрун // Принеманские вести. – 2010. – № 50. – C. 9.
-
Хiтрун, А. На прасторы дабрыні / А. Хітрун // Настаўнiцкая газета. – 2010. – 4 лют. – C. 4.
-
Хiтрун, А. “Я іду па ўзлессі, а са мною – Алеся...” / А. Хітрун // Лiдская газета. – 2009. – 25 чэрв. – C. 3.
-
Чарнавус, Т. “І кожнае з іх у нягоду, знямогу быццам з гаючай крыніцы глыток!” / Т. Чарнавус // Лідская газета. – 2020. – 26 жн. – С. 8.
-
Ярочкин, И. О мужестве : [стихотворение, посв. А. Бурак] / Игнат Ярочкин // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.