Уладзімір
Бурак
Уладзімір Георгіевіч Бурак нарадзіўся 10 сакавіка 1957 года ў сям’і лідскіх настаўнікаў. Скончыў мясцовы індустрыяльны тэхнікум, дзе і працуе майстрам па тэхнічным навучанні. Аўтар кнігі твораў “Дарогі розныя бываюць”.
Да вашай увагі некалькі вершаў Уладзіміра Бурака.
ВОСЕНЬ ДЗВЕРЫ АДЧЫНЯЕ
Наступае восень… Позна або рана?
Паржавела лісце на голлях каштанаў,
Пажаўцелі ліпы – замянілі ўборы,
Клёны ганарацца колерам барвовым.
На бярозе белай крона стала рэдкай,
Замаўкаюць птушкі, адлятае лета…
На вярбе вятрыска заплятае косы,
Пуста на палетках, не відаць пракосаў…
Сумна і маркотна, дождж слязу схавае:
Сёння восень дзверы ў дом мой адчыняе.
Причал надежды
Одиноко берег тосковал у моря
И пустынным пляжем в такт волне вздыхал.
Растворилось лето в голубом просторе –
Осень опустилась на его причал.
А холодный ветер рвет седые волны,
И от брызг соленых берег весь в слезах.
Нет, ему не больно –
Просто лето вспомнил,
И печаль застыла у него в глазах.
Берег мой желанный, не грусти, не надо.
Радость возродится на твоих плечах,
Повторится лето – в нем твоя отрада
И моей надежды временный причал.
МАТУЛІ
Дарагая мая ты матуля,
Ты жывеш сярод вечных турбот,
Ты заўсёды да сэрца прытуліш,
Хоць мне зараз нямала ўжо год.
Так патрэбны твае мне парады,
Так патрэбна твая мне любоў,
Я цябе прывітаць вельмі рады
І заверыць цябе зноў і зноў,
Што люблю твае ўмелыя рукі,
Што люблю твой ласкавы пагляд.
Твае словы не неслі прынукі,
Вочы змалку праводзілі ў шлях -
Шлях жыццёвы, каб быў я шчаслівым,
Каб не зведаў ніякай бяды,
Каб быў добрым заўжды, незласлівым,
Каб сумленным я быў праз гады…
Часта клопат твой, шчырае сэрца
Крыўдзіў словам бяздумным сваім…
Мне б цяпер тваёй ласкай сагрэцца
І адчуць сябе зноў маладым.
Асноўныя творы
-
Бурак, У. Вершы / Уладзімір Бурак // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 81-84.
-
Бурак, У. Вершы / Уладзімір Бурак // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2010-2011гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Міхась Мельнік, Кірыл Сыцько. – Ліда, 2011. – № 7. – С. 68-69.
-
Бурак, В. Воспоминание : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2007. – 24 лют. – С. 3.
-
Бурак, У. Вылячыла : верш / У. Бурак // Лідская газета. – 2011. – 23 жніўня. – С. 5.
-
Бурак, У. Вяртанне ў родны край : верш / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2009. – 9 чэрв. – С. 6.
-
Бурак, В. Городской парк. Моему городу Лиде : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2013. – 19 ліст. – С. 5.
-
Бурак, В. Городской парк : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2008. – 12 чэрв. – С. 4.
-
Бурак, У. Гумарэскі / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2017. – 30 жніўня. – С. 14.
-
Бурак, У. Дарогі розныя бываюць : вершы, гумар, прысвячэнні / У. Бурак. – Ліда, 2011. – 71 с.
-
Бурак, У. Дачакаліся! : верш / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2014. – 1 сакав. – С. 4.
-
Бурак, В. Зимнее : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2008. – 20 снеж. – С. 4.
-
Бурак, У. Матулі : верш / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2017. – 12 крас. – С. 17.
-
Бурак, У. Матуліна мова : верш / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2008. – 26 крас. – С. 4.
-
Бурак, В. Межсезонье : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2007. – 22 ліст. – С. 4.
Бурак, У. Навука : верш / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2007. – 26 крас. – С. 4. -
Бурак, В. Окно : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2013. – 15 студз. – С. 5.
-
Бурак, В. Полет : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2008. – 20 верас. – С. 4.
-
Бурак, В. Родительский дом : [стихи] / В. Бурак // Лідская газета. – 2013. – 6 крас. – С. 4.
-
Бурак, У. Усхваляю : верш [прысв. А. Бурак] / Уладзімір Бурак // Лідская газета. – 2015. – 23 снеж. – С. 14.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Мацулевич, В. “Дарогі розныя бываюць” : [сборник стихов лидского поэта Владимира Бурака] / В. Мацулевич // Лідская газета. – 2011. – 16 ліп. – С. 4.