top of page
виньетка.png
Якорь 1
Бірута

      Бірута (сапраўднае – Даравінская Амелія, нарадзілася ў 1863 г. у в. Ройсталі, цяпер у межах Вільнюса – 20.07.1891 г.) – беларуская і польская фалькларыстка і этнограф.

   Адукацыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала, запісвала беларускі фальклор і вяла этнаграфічнае даследванне Лідскага павета. Друкавалася ў часопісе “Wisla” (“Вісла”), дзе ў 1889 г. змясціла апісанне дажынак з песнямі ў в. Шаўры Лідскага павета, паданні “Сосны ў Лідзе”, “Паданне пра Пілакальскую гару” з Ваўкавыскага павета. Найбольш значная публікацыя – “Беларускія песні з Лідскага павета” ў часопісе “Zbior wiadomosci do antropologii krajowej” (“Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі”, 1892 г.), куды ўвайшлі сямейна-бытавыя, любоўныя, лірычныя, гумарыстычныя, рэкруцкія і салдацкія песні. Манаграфію “Народ Лідскага павета” цэнзура забараніла.

      Рукапісы Біруты зберагаюцца ў архівах Варшавы і Вільнюса. Яе запісы ўвайшлі ў тамы серыі БНТ “Жартоўныя песні” (1974), “Вяселле. Песні” (кн.1, 1980), “Сацыяльна-бытавыя песні” (1987). 

1.png
2.png
3.png
Да вашай увагі некалькі фальклорных вясельных песень,
запісаных Бірутай у Лідскім павеце.

                          ***
Лазянскае сяло на весялосці стаіць.
У нас чыстыя гулачкі,
Там растуць захвяяначкі.
Туды ехаў Сцяпанка,
Вышчыпнуў захвяяначку,
Затачыў за шапачку:
- Каб шапачка мая зіяла,
Каб мяне цёшча пазнала,
Мілым дзецем называла.

                         ***
Ой, у месяца да тры зоранькі,
Ой, рана-рана, да тры зоранькі.
Ой перша заронка да вячэрняя,
А друга заронка да паўночная,
А трэця заронка да світальная.
А ў малойчыка да два брацейкі,
А трэцяя сястроначка.
Першы братка вазы высцілае,
Другі братка коні закладае,
А сястронка яго навучае:
- Будзь ты, братка, вумны і разумны.
А ў малойчыка да тры паненкі:
Адна паненка да й у золаце,
Друга паненка да й у саміце,
Трэця паненка да й у розуме.
Мы золата лічыць не будзем,
Мы саміту насіць не будзем,
Мы розуму да не прыкупім.

 

Асноўныя творы
  1. Бедавала пападдзя сваёю бядою / [запісала Бірута] // Жартоўныя песні / рэд. А. С. Фядосік, Г. І. Цітовіч. – Мінск, 1974. – С. 41-42. – (Беларуская народная творчасць / АН БССР, Ін-т мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).

  2. Лазянскае сяло на вясёласці стаіць // Вяселле. Песні : у 6 кн. / рэд. М. Я. Грынблат; А. С. Фядосік. – Мінск, 1987. – С. 443. – (Беларуская народная творчасць / АН БССР, Ін-т мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).

  3. Скора восені дажджом. Стаяла каліна, стоячы завяла. Матка сына выпраўляла / [запісала Бірута] // Сацыяльна-бытавыя песні / рэд. А. С. Фядосік. – Мінск, 1987. – С. 71; С. 79; С. 83. – (Беларуская народная творчасць / АН БССР, Ін-т мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).

Асноўныя творы
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Якорь 2
  1. Бірута (Даравінская) Амелія : бел. і польская фалькларыстка, этнограф // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: Акапэла-Куцця / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БелЭн., 2005. – C. 177.

  2. Васiлевiч, У.А. Бірута (Даравінская Амелія) : [(1863-1891)]. Фальклор Лідчыны ў запісах Амеліі Даравінскай (Біруты) // Памяць: гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на / рэд. кал. В. Г. Баранаў [і інш.] – Мінск, 2004. – C. 129-132.

  3. Васілевіч У. А. Збіральнікі / У. А. Васілевіч. – Мінск, 1991. – С. 109-119.

  4. Косцiн, М. Фальклорная скарбніца пані Біруты : Амелія Даравінская (Бірута) / М. Косцін // Лiдская газета. – 2007. – 21 чэрвеня. 

  5. Саламевіч, Я. Даследчыца беларускага фальклору / Я. Саламевіч // Полымя. – 1969. – № 11.

bottom of page