top of page
виньетка.png
Біяграфія
Пятро
Бітэль

     Пятро Бітэль, сапр. Пётр Іванавіч Бітэль (19 чэрвеня 1912, Радунь Лідскага павета – 18 кастрычніка 1991, Вішнева) – святар, беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік.
       Друкавацца пачаў з 1929 года пад псеўданімам Леанід з-пад Вішнева ў часопісе “Шлях моладзі”, дзе публікаваўся і пазней. Аўтар паэм “Замкі і людзі” (1968), “Сказанне пра Апанаса Берасцейскага” (1984). 
     Пераклаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча (“Пан Тадэвуш”, “Конрад Валенрод”, “Гражына”, “Дзяды”, “Крымскія санеты”), польскамоўныя паэмы і п’есы В.Дуніна-Марцінкевіча, аповесць Ю.Крашэўскага “Хата за вёскай” (1989), асобныя творы М.Канапніцкай, Б.Пруса, Ю.Славацкага, Г.Сянкевіча, М.Лермантава, А.Пушкіна, І.Франко, Т.Шаўчэнкі, Б.Брэхта, Ё.В.Гётэ, Ф.Шылера і інш. 
      Рукапіс перакладу паэмы “Пан Тадэвуш” зроблены ў лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту, захоўваецца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.

3.jpg
1.png
2.png
3.png
Да вашай увагі урывак з казкі Пятра Бітэля “Нястача”.

НЯСТАЧА
/казка/


Год мо тому сто, мо дзвесце.
Цяжка ўжо сказаць, калі
На ўзбярэжжах Нёмна дзесьці
Два браты жылі-былі.
Іх усе навокал зналі,
Як выдатных кавалёў,
Шанавалі, паважалі,
Бо без лішніх, скажам, слоў,
Што ў сяле без каваля
Не расшчодрыцца зямля.
Барану ці плуг, калёсы
Ці падковы, ці атосы,
Серп, матыгу ці нарогі
Без кавальскай дапамогі
Не наладзіш сам ніяк.
Дык багаты і бядняк
Кузню знаў, і там бывала,
То гудзела паддувала,
І то злёгку, то заядла
Дзынкаў молат аб кавалда.
Пільнай працай кавалі
Дабрабыт і на’т багацце
Праз час нейкі здабылі.
А старэнькая іх маці
Клапацілася не мала,
Каб парадак быў у хаце:
Шыла, мыла, гатавала,
Прала, ткала, як магла.
Ды вось неяк нечакана
Прылягла і памярла…

 

Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Бітэль, П. І. Дзве вайны : верш, аповесцi / П. І. Бітэль; маст. А. Б. Льдакоў. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990. – 189 с.

  2. Бітэль, П. І. Замкі і людзі : гiстарычная паэма / П. І. Бiтэль ; іл. А. Кашкурэвiч. – Мінск : Беларусь, 1968. – 101 с.

  3. Бітэль, П. Нястача : казка / Пятро Бітэль // Лідскі летапісец. – 2012. – № 2. – С. 16-22.

  4. Бітэль, П. І. Паэмы / П. Бiтэль ; паслясл. М. Арочкi ; маст. А. Кашкурэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 271 с.

Бібліяграфія
Аб жыцці і творчай дзейнасці
  1. Мікуліч, М. У. «А звярнуцца мне няма да каго...» / Мікола Мікуліч ; фота // Літаратура і мастацтва. – 2022. – 15 ліпеня. – С. 11.

  2. 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля ; фота // Наша слова. – 2022. – 22 чэрвеня. – С. 4.

  3. 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля / фота // Лідскі летапісец. – 2012. – № 2. – С. 15.

  4. Гарэлік, Л. М. Бітэль Пятро / Л. М. Гарэлік, А. М. Пяткевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 тамах / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск, 1992. – Т. 1. – С. 281-282.

  5. Запартыка, Г. Пятро Бітэль: вяртанне дакументальнай спадчыны // Архивы и делопроизводство. – 2009. – № 2. – C. 109 – 113.

  6. Мікуліч, М. Талент, заручаны з небам / Мікола Мікуліч ; фота // Полымя. – 2012. – № 9. – С. – 129-146.

  7. Саламевіч, І. У. Бітэль Пятро / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 тамах / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 163.

Бібліяграфія
  1. Драздова, І. З. Пятро Бітэль : Бібліяграфія / І. З. Драздова // Беларускія пісьменікі : Біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. кал. І Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел. энцыклапедыя, 1992. – Т. 1. – С. 282-283.

18.07.2022 г.

bottom of page