Данута
Бічэль
Данута Бічэль (нар. 3 снежня 1937/1 студзеня 1938, в. Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) – беларуская паэтэса. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў “Дзе ходзяць басанож”.
Скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1957), аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы (1962). З 1962 года выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (1964). Працавала загадчыцай Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна.
У друку выступае з 1958 года. У вершах, арганічна звязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыццё працаўнікоў вёскі, прыгажосць роднай зямлі. Духоўная паэзія Дануты Бічэль застаецца сёння новым і поўнасцю яшчэ не прачытанным пластом паэзіі. Гэтыя вершы ўражваюць, здзіўляюць, не адпускаюць, бо быццам трапляеш у чароўную прастору, дзе разам з паэткай складаеш на межы явы і сну сваё маленне Усявышнему.
Важнай часткай творчасці Дануты Бічэль з’яўляюцца пераклады з польскай мовы твораў Караля Вайтылы, Яна Твардоўскага, а таксама пераклады твораў Святога Францішака з Асізі, Анкі Кавальскай, ксяндза Міраслава Качмарэка, іншых аўтараў духоўнай паэзіі. Гэтыя пераклады – выяўленне свайго погляду на таямнічы белы свет, і далучэнне вернікаў да філасофскіх здабыткаў іншых творцаў.
Да вашай увагі некалькі вершаў Дануты Бічэль.
ЗАГАСЦІНЕЦ
Будавалі хаты ўсе разам,
Не было ні платоў, ні лазаў.
Не ва ўсіх былі свае студні…
Быў Загасцінец шматлюдны…
Вясёлы, спеўны, стракаты…
Хадзілі ў касцёл на рараты.
Хадзілі пад крыж на ружанец.
Непатрэбных, нас нараджалі.
Пасылалі каровак пасвіць.
Не вучылі абманваць і красці.
Як бульбу пад весну канчалі,
Адны ў другіх пазычалі.
Кадрэлю танчылі,
Цялят малых няньчылі,
Кветкі на комінах малявалі,
І сварыліся, і спявалі
Свае сапраўдныя песні,
Што з хатамі перанеслі.
Такі быў рай на зямлі.
Ды стаміліся ўсе і пайшлі –
Паасобку і без чаргі,
Адзін, а пасля другі…
Ігнась за Ганнай, іх хата з краю,
Адной душой ляцелі да Раю…
З раю зямнога да светлых светлаў…
Нарэшце ўсе ўцяклі ад Саветаў.
А ў цётчынай студні вада жывая –
Гаючую таямніцу трымае…
Сонейка чэрпае цётчыну студню
Ды палівае ўсю гэту бязлюдню…
***
Наблытала спакусная вясна,
запэўніла,
што я табой жадна.
Ля возера,
дзе выдумшчыкі йшлі,
вясновыя бярозы расцвілі.
На беразе ракі
ні чалавечка.
Званіла смехам вадаспада рэчка.
Свяціўся дзіўны горад, бы касцёр.
Па горадзе прайшліся –
ён замёр:
глядзеў, не зводзіў здзіўленных вачэй,
але гарэў кастром яшчэ зырчэй.
А нехта непрыдумана ўздыхнуў,
каго наш воблік смуткам закрануў.
Таго вясновы смутак пранізаў,
Хто возера вачэй успомніў сам,
з чыёй душы
зляцелі птушкі броў,
хто ведаў,
што любоў не на дабро…
Асноўныя творы
-
Бічэль, Д. А на Палессі : вершы і балады / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1990. – 158 с.
-
Бічэль, Д. Божа мой, Божа : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1993. – 34 с.
-
Бічэль, Д. Браткі: вершы і паэмы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1979. – 240 с.
-
Бічэль, Д. Выбраныя творы / Д. Бічэль; [уклад М. Новік]. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 603 с.
-
Бічэль, Д. Габрынька і Габрусь: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Юнацтва, 1985. – 40 с.
-
Бічэль, Д. Гараднічанка : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Юнацтва, 1993. – 50 с.
-
Бічэль, Д. Грыб-парасон: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1969. – 40 с.
-
Бічэль, Д. Дагані на кані: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1973. – 24 с.
-
Бічэль, Д. Даўняе сонца: лірыка / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1985. – 398 с.
-
Бічэль, Д. Дзе ходзяць басанож: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1983. – 95 с.
-
Бічэль, Д. Дзічка : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1971. – 33 с.
-
Бічэль, Д. Доля: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1972. – 72 с.
-
Бічэль, Д. Дзявочае сэрца / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст. літ., 1961. – 47с.
-
Бічэль, Д. Загасцінец: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1985. – 94 с.
-
Бічэль, Д. Запалянкі : Паэмы. Вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1967. – 80 с.
-
Бічэль, Д. Крэсавякі : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1993. – 32 с.
-
Бічэль, Д. Лузанцы: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Юнацтва, 1982. – 40 с.
-
Бічэль, Д. Мост Святога Францішка : успаміны Дануты Бічэль / Д. Бічэль –
-
Мінск : Медысонт, 2010. – 290 с. – (Кнігарня пісьменніка. – Вып. 8).
-
Бічэль, Д. На белых аблоках сноў : вершы / Д. Бічэль. – Мінск: Про Хрысто, 2002. – 76 с.
-
Бічэль, Д. Нараджэнне Езуса Хрыста, нашага Збаўцы. Вершаваная батлейка / Д. Бічэль. – Мінск: Про Хрысто, 2005. – 32 с.
-
Бічэль, Д. Нёман ідзе : вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1964. – 56 с.
-
Бічэль, Д. Ойча наш : вершы / Д. Бічэль – Мінск: Про Хрысто, 2008. – 24 с.
Бічэль, Д. Перапёлка: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1968. – 31 с. -
Бічэль, Д. Рыжая палянка: вершы / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1971. – 18 с.
-
Бічэль, Д. Снапок : Выбраныя вершы / Д. Бічэль. – Мінск : Маст. літ., 1998. – 446 с.
-
Бічэль, Д. Стакроткі ў вяночак Божай Маці / Д. Бічэль. – Мінск: Про Хрысто, 2004. – 48 с.
-
Бічэль, Д. Ты не самотны : вершы / Д. Бічэль, А. Чобат. – Гродна : Гродз. абл. узбуйн. друкарня, 1997. – 80 с.
-
Бічэль, Д. Ты – гэта ты : Паэзія / Д. Бічэль-Загнетава. – Мінск : Маст літ., 1976. – 176 с.
-
Бічэль, Д. Хадзі на мой голас / Д. Бічэль. – Гародня-Wroclaw: Гарадзенская бібліятэка, 2008. – 330 с.
-
Бичель-Загнетова, Д. И. Белая Русь : стихи и поэмы / Данута Бичель-Загнетова ; авториз. пер. с бел. С. Кузнецовой ; ил. М. О. Бишофс. – Москва : Советский писатель, 1969. – 71 с.
-
Бичель-Загнетова, Д. И. Там, где ходят босиком : стихи / Данута Бичель-Загнетова ; пер. с бел. И. Бурсова ; худож. И. Лыткина. – Москва : Советский писатель, 1990. – 158 с.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Бичель (Бичель-Загнетова) Данута Ивановна // Регионы Беларуси. Гродненская облась : энциклопедия / редкол.: В.В. Андриевич (гл. ред) [и др.]. – Минск, 2014. – Т.4. Кн.1. – С. 57.
-
Бічэль-Загнетава Данута Янаўна // Бел. энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П. Пашкоў [і інш]. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 164.
-
Бічэль-Загнетава Данута Янаўна // Беларусь: энцыкл. давед. / рэд. кал. Б.І. Сачанка [і інш.]. – Мінск, 1995. – С. 117.
-
Вярцінскі, А. Што патрэбна ў жыцці // Высокае неба ідэала / А. Вярцінскі. –Мінск, 1980. – С. 35-38.
-
Караткевіч, У. Каложа : верш прысвечаны Д. Бічэль // Збор твораў : у 8 т. / У. Караткевіч. – Мінск, 1987. – Т. 1. – С. 226-227.
-
Лойка, А. Сустрэчы з днём сённяшнім / А. Лойка. – Мінск : Народная асвета, 1968. – С. 133-135.
-
Пяткевіч, А. Бічэль-Загнетава Данута / Аляксей Пяткевіч // Беларускія пісьменікі : Біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. кал. І Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел. энцыклапедыя, 1992. – Т. 1. – С. 282-288.
-
Святло і рух // Паэзія – маё жыццё / Р. Бярозкін. – Мінск, 1989. – С. 298-314.
Чабан, Т. Крылы рамантыкі: рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі / Т. Чабан. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982. – С. 73-75, С. 111-113. -
Янішчыц, Я. Данута: верш // Пара любові і жалю / Я. Янішчыц. – Мінск, 1983. – С. 33.
Бібліяграфія
-
60 год з дня нараджэння Д.І. Бічэль-Загнетавай, паэтэсы : бібліяграфія // Новыя кнігі. – 1997. – № 9. – С. 22-24.
-
Данута Бічэль / Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; склад. Г. Курбыка, рэд. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2017. – 8 с.
-
Данута Бічэль-Загнетава // Беларускія пісьменнікі-лаўрэаты : рэк. бібліягр. паказальнік / склад. М. А. Каваленка. – 2-е выд. – Мінск, 1987. – С. 116-118.
-
Рэут, Г. І. Бічэль-Загнетава Данута : бібліяграфія / Г. І. Рэут // Беларускія пісьменікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. кал. І. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : Бел. энц., 1992. – Т. 1. – С. 283-288.