top of page
виньетка.png
Біяграфія
Уладзімір
Васько

     Нарадзіўся ў 1937 г. у вёсцы Ліпічанка Шчучынскага раёна. Скончыў Гродзенскі педінстытут імя Янкі Купалы. Настаўнічаў. Працаваў у Шчучынскай і Дзятлаўскай раённых газетах. У 1972 годзе пераехаў у Ліду і ўладкаваўся на работу ў рэдакцыю газеты “Уперад” (зараз “Лідская газета”). Працаваў на пасадах карэспандэнта прамысловага аддзела, загадчыка аддзела пісьмаў, намесніка рэдактара. Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях пад псеўданімамі: Катовіч Віталь, Золак А., Аленчык А., Алесь Непахісны, Баравік Васіль, Апанас Лужок, Алесь Дударык, Вахта А., Падбел Уладзімір, Міхась Жамойда, Максім Бурнос. Першы верш надрукаваў ў Жалудокскай газеце “За радзіму”. Узначальваў літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Менавіта Уладзмір Гаўрылавіч даў назву аб’яданню.
      Аўтар зборнікаў паэзіі “Прасветленасць” (1981), “На схілах берагоў” (1997), “Кругаварот жыцця” (2011) і прозы “Лясная рапсодыя” (2013), “Зігзагі лёсу” (2017), “Энергія душы” (2018). У 2023 годзе быў надрукаваны зборнік вершаў, баек, апавяданняў Уладзіміра Васько «Неабдымнае».
        З 2007 года член Саюза беларускіх пісьменнікаў. За апавяданне “Айн унд цванцыг, драй унд фірцыг” стаў лаўрэатам конкурса рэдакцыі газеты “Звязда” і Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2008 годзе ў конкурсе, аб’яўленным Лідскім раённым выканаўчым камітэтам і рэдакцыей Лідскай газеты” да 685-годдзя заснавання Ліды, за свой цыкл вершаў заняў першае месца. 

2.jpg
3.png
1.png
2.png
Да вашай увагі некалькі вершаў Уладзіміра Васько.

ПЕРШАПАЧАТАК

Шлях ад ночы да дня
Самы лепшы ў жыцці.
Першы спеў салаўя,
Першы водбліск крыніц.
   Першы стук, першы ўздых.
   Прывітанне шаша!
   Свежы зрок, востры слых,
   Маладзее душа.
Першых промняў пучок
На дрыготкай вярбе.
Ля крынічкі бычок
Прагна траўку скубе.
   Ноччу дожджык прайшоў –
   Лужын выткаўся бляск.
   Водар пі хоць каўшом –
   Не нап’ешся ніяк.
Шлях ад ноч да дня,
Бы пачатак жыцця.
Паганяю каня – 
пырскі ў неба ляцяць.

 

ПРАСВЯТЛЕННЕ 

Празрысты дзень, бы ў верасні вада,
Чапляецца дымок за тэлефонны дрот.
Хто першы руку сёння мне падасць,
Каму якое я зраблю дабро?
Дзень напачатку – і ў маёй душы
Трапечуцца вясёлыя надзеі.
Яшчэ няма аварый на шашы,
Вяршацца ўсюды добрыя падзеі.
І, мне здаецца, я ўдзельнік іх,
І блізкіх, і далёкіх, што не бачна.
А як шумяць над Нёманам гаі,
Як лопае крылом па хвалях качка.
І неабдымнасць неба і зямлі
Мяне не як уласніка хвалюе.
Я тут, а дзесьці ружы расцвілі,
А ў Байкануры мой зямляк стартуе.
І гэта толькі радуе мяне
І прыбаўляе сілы і натхнення.
Празрыста ў полі, на пясчаным дне,
І на зямлі, і ў небе прасвятленне.

 

Асноўныя творы
  1. Васько, У. Г. Неабдымнае : паэзія і проза / Уладзімір Васько. – Ліда : Лідская друкарня, 2023. – 168 с.

  2. Васько, У. Апавяданні / Уладзімір Васько  // Ад лідскіх муроў : літаратурна-мастацкі зборнік 2010-2011 / рэд. С. Суднік. – 2011. – № 7. – С. 177-187.

  3. Васько, У. Вершы / Уладзімір Васько // Ад лідскіх муроў: літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. С. Суднік; уклад. С. Суднік, А. Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 10-13.

  4. Васько, У. Вершы / Уладзімір Васько // Новы замак: літаратурны альманах / гал. рэд. С. Астравец. – Мінск, 2014. – С. 7-8.

  5. Васько, У. Вершы / Уладзімір Васько // Дарослыя – дзецям : І літаратурны конкурс імя В. Навіцкай / Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; рэд. М.Мельнік, А.Быстрыцкая. – Ліда, 2014. – С. 11–17.

  6. Васько, У. Вершы / У. Васько // Мой горад – гонар мой : зборнік вершаў лидских аўтараў / уклад. К. А. Серафіновіч. – Ліда : Лід. друкарня, 2013. – С. 12-16.

  7. Васько, У. Вершы / Уладзімір Васько // Новы замак : літаратурны альманах / гал. рэд. С. Астравец. – Мінск, 2012. – С.37-39.

  8. Васько, У. Вершы / У. Васько // Галасы : штогоднік. – Гродна, 2004. – № 3. – С. 64-67.

  9. Васько, У. Вершы / У. Васько // Галасы : штогоднік / уклад. Ю.Голуб. – № 2. – Гродна, 2003. – С. 43-46.

  10. Васько, У. Вершы / У. Васько // Галасы : штогоднік / уклад. Ю.Голуб. – № 1. – Гродна, 2002. – С. 30-33.

  11. Васько, У. Водпаведзь. Завіток : апавяданні / Уладзімір Васько // Ад лідскіх муроў: літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. С. Суднік; уклад. С. Суднік, А. Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 178-186. 

  12. Васько, У.  Зігзагі лёсу / У. Васько. – Гродна : ТАА “ЮрСа Прынт”, 2017. – 216 с.
    Васько, У. Знаёмства : урывак з аповесці “Не згіне на зямлі чалавек” / У. Васько // Ад лідскіх муроў : літ-маст зборнік / рэд. Юры Карэйва. – 2001. – № 5. – С. 61-63.

  13. Васько, У. Лясная рапсодыя : проза / Уладзімір Васько. – Ліда : Лідская друкарня, 2013. – 200 с.

  14. Васько, У. Кавалер : апавяданне / Уладзімір Васько // Ад лідскіх муроў : літаратурна-мастацкі зборнік / рэд. М. Масла. – 1999. – № 2/3. – С. 28-29.

  15. Васько, У. Кругаварот жыцця : вершы / Уладзімір Васько. – Ліда : Лідская друкарня, 2011. – 100 с.

  16. Васько, У. На Залатой планеце : фантастычная аповесць для дзяцей / Уладзімір Васько // Дарослыя – дзецям : ІІ літаратурны конкурс імя В. Навіцкай / Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; рэд. А.Быстрыцкая. – Ліда, 2016. – С. 104-123.

  17. Васько, У. Г. На перавалах часу : вершы, байкі, проза / Уладзімір Васько. – Ліда : Лідская друкарня, 2021. – 215 с.

  18. Васько, У. На схілах берагоў : вершы / Уладзімір Васько. – Ліда, 1997. – 109 с.
    Васько, У. Панямонцы / У. Васько // Бацька наш Нёман : вершы, апавяданні, нарысы, эсэ / уклад. Я.І. Хвалей; маст. В.П. Свентахоўскі. – Мінск : Юнацтва, 2001. – С. 356-357.

  19. Васько, У. Прасветленнасць: вершы / Уладзімір Васько. – Мінск : Маст. літ., 1981. – 46 с. – (Першая кніга паэта).

  20. Васько, У. Храм Купалы : верш / У. Васько // Шануйце роднае слова!: анталогія твораў лідскіх літаратараў / уклад. і рэд. М. Мельнік. – Ліда, 2008. – С. 36.

  21. Васько, У. Энергія душы / У. Васько. – Ліда : Лідская друкарня, 2018. – 160 с.

Асноўныя творы
Аб жыцці і творчай дзейнасці
  1. Мацулевіч, А. «І неабдымнасць неба і зямлі мяне не як уласніка хвалюе...» / Аляксандр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. — 2023. — 14 чэрв. — С. 11.

  2. Сэрвач, Р. Невычарпальны зорак акіян... / Раман Сэрвач ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2023. — 2 чэрв. — С. 7.

  3. Хітрун, А. “Эх, каб радкі мае ляталі, як тыя ластаўкі угары!” / Алесь Хітрун ; фота // Наша слова. – 2022. – 12 студзеня. – С. 14.

  4. «Не меч прынёс я вам, а верш, каб душы ім ублагаволіць...» // Лідская газета. – 2022. – 5 студзеня. – С. 19.

  5. Хітрун, А. “Энергія душы” ад Уладзіміра Васько / Алесь Хітрун // Наша слова. – 2018. – № 52. – С. 8.

  6. Грынкевіч, Я. Вечарына да 80-годдзя Уладзіміра Васько / Яраслаў Грынкевіч // Наша слова. – 2017. – 1 лютага. – С. 7.

  7. Мацулевіч, А. Зігзагі лёсу Уладзіміра Васько / А. Мацулевіч // Наша слова. – 2017. – 26 крас. – С. 8.

  8. Свечкин, А. Рапсодия поэтической души / А. Свечкин // Лідская газета. – 2017. – 7 чэрв. – С. 11.

  9. Хітрун, А. Да 80-годдзя – выхад чарговай кнігі Уладзіміра Васько “Зігзагі лёсу” / Алесь Хітрун // Лідскі Летапісец. – 2017. – № 1. – С. 26-27.

  10. Пяткевіч, А. У 70-80-я гады // Слова і кніга Прынёмання : зборнік навуковых артыкулаў / А. М. Пяткевіч. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2016. – С. 117-118.

  11. Марціновіч, А. Дзіўны свет – Шчучыншчына / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2015. – № 8. – C. 110-123.

  12. Рамановіч, А. Добразычлівыя парады майстроў слова / А. Рамановіч // Лідская газета. – 2014. – 19 ліп. – С. 4.

  13. Галубовіч, Л. Жырандоль для Новага замка / Л. Галубовіч // Дзеяслоў. – 2013. – № 3. – 340-346.

  14. Мацулевіч, А. “Лясная рапсодыя” Уладзіміра Васько / А. Мацулевіч // Лідская газета. – 2013. – 15 жніўня. – С. 4.

  15. Хітрун, А. Апавядаю пра “Лясную рапсодыю” і яе аўтара / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2013. – 4 студз. – С. 6.

  16. “Падводзіць вынікі мне рана...” : [Уладзіміру Васько – 75 гадоў] // Лідская газета. – 2012. – 3 студз. – С. 5.

  17. Макарэвіч, П. Натуральна, шчыра, задушэўна: [кніга лідскага паэта У.Васько “Кругаварот жыцця”] / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2011. – № 29 (9 июня).

  18. Мельнікаў, У. Гармонія думкі і пачуцця: [аб кнізе Уладзіміра Васько “Кругаварот жыцця”] / У. Мельнікаў // Лідская газета. – 2011. – 30 ліпеня. – С. 3.

  19. Лідзін, П. Лідчане прыняты ў Саюз пісьменнікаў: [Уладзімір Васько, Алесь Стадуб, Пётр Макарэвіч] / П. Лідзін // Принеманские вести. – 2008. – 3 янв. – С. 7.

  20. Бічэль-Загнетава, Д. Выказваюся, як думаю: [зборнік вершаў У. Васько “Прасветленасць”] / Данута Бічэль-Загнетава // Лідскі Летапісец. – 2007. – № 1. – С. 93-94.

  21. Макарэвіч, П. Зерне адборнае слоў : [да 70-годдзя Уладзіміра Васько] / Пятро Макарэвіч // Лідскі Летапісец. – 2007. – № 1. – С. 91-93.

  22. Дзелянкоўскі, М. У Ліды слаўная гісторыя : [кніга У. Васько “На схілах берагоў”] / М. Дзелянкоўскі // Книга и мы. – 1998. – № 24. – С. 1.

  23. Лапко, А. Знітаванасць: [пра кнігу вершаў “На схілах берагоў” У. Васько] / А. Лапко // Гродзенская праўда. – 1997. – 7 кастр.

  24. Масла, М. “Гімн нашым людзям і барам” : [кніга У. Васько “На схілах берагоў”] / Марыя Масла // Лідская газета. – 1997. – 12 чэрв.

  25. Шынкоўскі, А. Лідскія аўтары ў часопісе: [У. Васько ў часопісе “Маладосць”] / А. Шынкоўскі // Лідская газета. – 1994. – 22 кастр.

  26. Свечкін, А. З першай кнігай : [“Прасветленасць” – першая кніга лідскага аўтара У. Васько] / А. Свечкін // Уперад. – 1982. – 30 студз. 

Бібліяграфія
Бібліяграфія
  1. Уладзімір Васько / Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; рэд. А. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2017. – 16 с. – (Звязаны лёсам).

  2. Уладзіміру Васько – 75 : бібліягр. спіс / склад. Т. Бальцэвіч; рэд. Т. Зенюкевіч // Лідскі Летапісец. – 2012. – № 1. – С. 13.

Выпуск анлайн-праекта
"Літаратурнае сузор'е Лідчыны"

26.06.2023 г.

bottom of page