Міхал
Карыцкі
Карыцкі Міхал (1714-1781) нарадзіўся ў вёсцы Дзітрыкі Лідскага раёна, беларускі паэт, педагог. Магістр філасофіі і вольных навук (1745), доктар філасофіі (каля 1750). Скончыў Слуцкую семінарыю, Віленскую акадэмію. Выкладаў у калегіумах Варшавы, Мінска, Драгічына, у Віленскай акадэміі. Імкнуўся надаць сістэме адукацыі больш свецкі характар.
Пісаў на лацінскай мове. Найбольш вядомы твор – паэма “Птушыны сейм” – сатыра на мясцовую шляхту і магнатаў Рэчы Паспалітай. Аўтар сатырычных твораў “Казка”, “Ападосіс” і інш., элегій “Да Касакоўскага”, “Да брата Караля”, прыродаапісальнай оды “Да зімы”, панегрыкаў Кацярыне ІІ, пасланняў пісьменнікам і грамадскім дзеячам, пародый.
Паэтычная спадчына Карыцкага выдадзена Полацкай езуіцкай акадэміяй пад назвай “Песні” (1817). Яго творам уласцівы жывасць і лёгкасць мовы, багатая фантазія. Паэзія Карыцкага паўплывала на лацінамоўную паэзію Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны эпохі Асветніцтва.
Да вашай увагі ўрывак з верша Міхала Карыцкага.
У БІТЛЕЕМЕ, УБОГІМ ДОМЕ
/урывак/
У Бітлееме, убогім доме,
У Іесіёвым і Давідовым,
Стварыцель ныне ляжыць на сене;
Вол і асляця грэюць дзіцяця.
Анёлы з неба ўсім даюць знаці,
Каб шлі пасполу Бога вітаці.
Самай паўночнай глухой гадзіны
Першы пастыры беглі к яскіні.
Кузьма з Дзям’янам прад Хрыстам Панам,
Пад смым дахам сталі са страхам.
Першы Мікіта рад Бога віта,
Пры яслях стаўшы, кучомку зняўшы.
Саўка з Яхімам, сваім братымам,
Скора прыспелі, зара[з] запелі.
Карусь з Тарасам гудзелі басам,
Бутрымка з Кантам пішчаць дышкантам.
Дзямід з Данілам зайгралі міла.
Барыс з Пратэсам спяшалі лесам,
Міхайла долам спяшаў з Антонам,
Грысь з Маланнёю гналі раллёю.
Раман з Ігнатам, са сваім братам,
Плылі тудою Эўфрат-ракою.
Ярэмка з Косцем быў першым госцем,
Сядзеў ў куточку на палазочку,
Цяртуху нюхаў, музыкі слухаў.
Назар з Карною прад храміною
Цераз канаўку паклалі кладку
Рупнай душою з рэзнай ступою.
Аўдзей паловы прынёс аслові,
Гаўрыла ў вечку – бычаці сечку.
Звечна падданы ўсе Іваны
Рубяць масточак цераз паточак.
У той час рыбакі нуцілі ракі,
Усе па плаціцы далі Уладыцы…
Асноўныя творы
-
Карыцкі, М. Да аднаго паэта. Калядкі. Уваскрэсенне Хрыстова : вершы / Міхал Карыцкі //Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т / рэдкал. Р. Барадулін [і інш.]. – Мінск : Маст. літ., 1993. – Т. 1. С. 125-134.
-
Карыцкі, М. Песні : зборнік вершаў / М. Карыцкі. – Полацк, 1817.
-
Korycki, М. Kazanie na pоgrzebe Sapiehy, Koadjutora wilenskiego, Referendarza W.X.Litewskiego / M. Korycki. – [Б. м. : б. и.], 1753.
-
Korycki, М. Mars Austriacus ad... principes Xaverium et Carolum... / M. Korycki. – Varsavie, 1757.
-
Korycki, М. Polonia redeuntes e castris suos principes Xaverium et Carolum singulari laetitia excipit: Dithyrambus / M. Korycki. – Varsaviae, 1757.
-
Korycki, М. Illustrissimo... Andreae Mlodziejowski... die natali suo / M. Korycki. – Varsaviae, 1764.
-
Korycki, М. Varsavia inter festiyos ignes... serenissimo Stanislao Augusto Poloniarum regi coronato applaudeus. Carmine illustrata a collegio Varsaviensi... / M. Korycki. – [Yarsayiae, 1764].
-
Korycki, М. Illustrissimo... Antonio comiti Przezdziecki procancellario M.D.L. / M. Korycki. – [Б. м. : б. и.], 1765.
-
Korycki, М. Illustrissimo... Stanislao Bohusz Siestrzencewicz episcopo Albae Russiae... pro aperto Polociae tyrocinio Societatis Jesu eucharisticon / M. Korycki. – Vilnae, 1773.
-
Korycki, М. Celsisgimo... Carolo Radivilio... dum aliquot annos absens. tandem Nesvisium urbem suam... ingrederetur / M. Korycki. – [Б. м. : б. и.], 1778.
-
Korycki, М. Augustissimaе Catharinae II totius Rossiae Inperatrici... cum Albae Russiae oras inviseret... carmen oblatum / М. Korycki. – Vilnaе, 1780.
-
Korycki, М. Dirac in Vulcanum qui in bonis illustrissimi... Joachimi in Szczorse, Ziembin et Wiszniew Comitis Littawor Chreptowicz... officinam ad conficiendum ferrum... in cineres redegit / M. Korycki. – Varsaviae, 1780.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Жлутка, А. Міхал Карыцкі (1714 – 1781) / А.Жлутка // Славутыя імёны Бацькаўшчыны / А. Жлутка. – Мінск, 2000. – С. 160-177.
-
Жлутко, А. Міхал Карыцкі: Песні камэны / А. Жлутко // Шляхам гадоў / А. Жлутко. – Мінск, 1990.
-
Карыцкі Міхал (7.9.1714 – 10.3.1781) // Асветнікі зямлі беларускай: энцыкл. даведнік. – Мінск, 2001. – С. 214-215.
-
Карыцкі Міхал // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. / рэдкал. А.В. Мальдзіс [і інш.]. – Мінск, 1994. – Т.3. – С. 205.
-
Карыцкі Міхал // Мысліцелі і асветнікі Беларусі X – XIX стагоддзі : энцыкл. даведнік / рэдкал. : Б.І. Сачанка [і інш.]. – Мінск, 1995. – С. 225.
-
Карыцкі Міхал // Памяць : Ліда. Лідскі раён : гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В.Г.Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 90.
-
Карыцкі Міхал (7.09.1714, в. Дзітрыкі Лідскага р-на – 10.12.1789), беларускі грамадска-рэлігійны дзеяч, педагог, пісьменнік // Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны / А. Пяткевіч. – Гродна, 2000. – С.139.
-
Карыцкі Міхал ( 7.9.1714 в. Дзітрыкі Лідскага павета – 10. 3. 1781), паэт, грамад. дзеяч, педагог // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 4. – С. 132.
-
Карыцкі Міхал (7.9.1714, в.Дзітрыкі Лідскага павета – 10. 3. 1781), паэт, педагог // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т./ рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 8. – С. 117.
-
Карыцкі Міхал // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1986. – Т. 3. – С. 7-8.
-
Парэцкі, Я. Міхаіл Карыцкі / Я. Парэцкі. – Мінск, 1991.
-
Жлутко, А. Міхаіл Карыцкі – лацінамоўны паэт Беларусі эпохі Асветніцства / А. Жлутко // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. – 1988. – № 5.
-
Парэцкі, Я. Тры вершы Міхаіла Аляксандравіча Карыцкага / Я. Парэцкі // Беларуская літаратура / рэдкал.: М.М. Грынчык (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1981. – Вып. 9. – С. 153-155.
-
Мальдис, А.И. На перекрёстке славянских традиций XVII-XVIII столетий / А. И. Мальдис. – Минск, 1980.
-
Мальдзіс, А. На скрыжаванні славянскіх традыцый / А. Мальдзіс. – Мінск, 1980. – 277 с.
-
Конон, В.М. От Ренесанса к класицизму. Становление эстетической мысли Белоруссии в XV–XVIII вв. / В. М. Конон . – Минск, 1978.