top of page
виньетка.png
Біяграфія
Юры
Карэйва

     Карэйва Юры Іванавіч (29.05.1961 – 05.01.2021 гг.) нарадзіўся ў Лідзе.   Скончыў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Ліды” (1978 г.) і філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1995 г.). Працаваў выкладчыкам у Гародні ў СШ № 26 і 18. Навучаўся пры касцёле Святога Духа ў Вільні, а потым вучыўся ў Маскве ў Сучасным Гуманітарным Універсітэце на юрыдычным факультэце. 
     З вершамі Юры Карэйва выступаў у многіх рэспубліканскіх выданнях. Быў рэдактарам альманахаў “Ад лідскіх муроў” (№ 4, № 5). Аўтар зборнікаў вершаў “Краявід” і “З разбітае ліры”. Напісана ім і не выдадзена сотні паэтычных твораў. Калі Юры Карэйва вучыўся ў Гродзенскім універсітэце, ён быў адным з актыўных сяброў універсітэцкага літаб’яднання “Наднёманскія галасы”, яго вершы з задавальненнем друкавалі розныя беларускія выданні. Паэтычныя радкі паэта адрозніваліся ад іншых сваёй філасофічнай афарбоўкай і роздумам пра жыццё.

Карэйва Юры.jpg
3.png
1.png
2.png
Да вашай увагі некалькі вершаў Юрыя Карэйвы.

АЛЬКА З ЛЯЛЬКАЙ

– Чаго плачаш, Алька, 
не гуляеш з лялькай? 
– Бо падкраўся коцік 
і зняў з яе боцік, 
ды схаваўся недзе, 
ледзь паспела згледзець... 
Ні коціка – ні боціка! 
Злаві, тата, коціка! 
– Я злаўлю таго ката, 
будзе коцю а-та-та! 
– Біць не трэба, тата, 
будзе плакаць надта!..

*  *  * 

Вярнуўся вецер у даліну,
цалуе выспелыя гронкі
у прыгажуні арабіны,
і вераб’іны гоман звонкі
ірвецца ў вырай, атуліла
пяшчота ўсё, што бачна воку:
і плынь заток – палон аблокаў,
і вербаў косы, што пахіла
спадаюць долу, дзе чароты
сум вечаровае самоты
на волкіх голавах гайдаюць,
дзе хвалі ціхенька спяваюць
зараніцы-зорцы калыханку,
калышучы яе да ранку,
хаця ж даўно заранка тая
спіць, спаць ёй –
покуль не растае
ў праменнях дня,
як засвітае.
Чаму сюды, я й сам не знаю,
як да якойсьці таямніцы,
усёй душой імкну заўсёды,
бы ў сне чароўным асалодным,
спыняюся ля гэтых ніцых
мясцінак дзіўных,
дзе – крыніца,
дзе плыняў ціхіх галашэнне...
Радзіма – сон, з якога быццам
няма ніколі абуджэння..
То ж трэба гэткаму прысніцца…

 

Асноўныя творы
  1. Карэйва, Ю. Вершы / Ю. Карэйва // Шлях: Зборнік вершаў. – Гродна: Гродзен. абласная друкарня, 1991. – С. 50-63. 

  2. Карэйва, Ю. Вершы // Ад лідскіх муроў. – 2001. – № 5. – С. 12-15.

  3. Карэйва, Ю. Вершы // Маладосць. – 2000. – № 12. – С. 7-10.

  4. Карэйва, Ю. Вершы // Роднае слова. – 2000. – № 12. – С. 99-100.

  5. Карэйва, Ю. Вершы // Ад лідскіх муроў. – 1999. – № 2/3. – С. 32-35.

  6. Карэйва, Ю. Вершы // Ад лідскіх муроў. – 1998. – № 1. – С. 19-22.

  7. Карэйва, Ю. Вершы // Літаратура і мастацтва. – 1991. – 25 студз. – С. 8

  8. Карэйва, Ю. Вершы // Чырвоная змена. – 1991. – 17 лютага. – С. 4.

  9. Карэйва, Ю. Зорная мроя. Парад…: вершы // Маладосць. – 1991. – № 7. – С. 4. 

  10. Карэйва, Ю. Краявід. Паганае месца : Вершы / Юры Карэйва // Краса i сiла: Анталогiя беларускай паэзii ХХ стагоддзя. – Мінск, 2003.  – C. 759-760. 

  11. Карэйва, Ю. Лера : Праўдзівы Сказ // Лідскі Летапісец. – 2000. – № 2. – С. 30.
    Карэйва, Ю. Прамяністым раем чыстым... : Верш / Юры Карэйва // Poems on Liberty. – 2004. – С. 148-149.  

  12. Карэйва, Ю. Прызнанне : верш / Ю. Карэйва // Лiдская газета. – 2010. – 9 лютага. – C. 6.

  13. Карэйва, Ю. Самотнік: вершаваны аповед // Ад лідскіх муроў. – 2000. – № 4. – С. 24-29.

Асноўныя творы
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Баль, Б. Не стала таленавитага паэта Юры Карэйва / Барыс Баль // Наша слова. – 2021. – 10 лют. – С. 7

  2. Юры Карэйва (нар. 29 траўня 1961г. у Лідзе) // Лiдскi Летапiсец. – 2011. – № 2 (54). – C. 17 .

bottom of page