top of page
виньетка.png
Біяграфія
Уладзімір
Клімовіч

    Празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Ігнаткаўцы на Лідчыне. Пасля Голдаўскай дзесяцігодкі паступіў вучыцца ў Акадэмію Мастацтваў на аддзяленне “Акцёр тэатра і кіно”. Служыў у Арміі (Ваенна-Паветраныя сілы), працаваў у школе кіраўніком тэатральнай студыі, супрацоўнічаў з Беларускім тэлебачаннем – быў вядучым праграмы “Крок”, быў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва ў часопісе “Зрок”, адказным сакратаром газеты “Культура”. Перакладаў хрысціянскую літаратуру ў Эсене і Амстэрдаме. Заснаваў Прэмію перспектывы, якая ўручаецца маладым літаратарам.
  Жыве ў Мексіцы. Аўтар кніг “Выратаванне безданню”, “Лаліта і кактус”, “Той, хто будуе горад”, аўдыёзборніка “Дзеці вятроў”.  Як празік ён смела выступае ў складаным жанры кароткага апавядання, дзе на некалькі старонках неабходна паспець завалодаць увагай чытача, раскрыць сюжэт і знайсці самыя яскравыя рысы для герояў, каб стварыць каларытныя вобразы.

Клімовіч Уладзімір.jpg
3.png
1.png
2.png
Прапануем вашай увазе ўрывак з кнігі "Шаптаньне з Мексікай" Уладзіміра Клімовіча.

Апошнiм часам не даюць спакою некалькi пытаньняў: чаму я калiсьцi напiсаў апавяданьне “Лалiта i кактус” i назваў так кнiгу; чаму я калiсьцi напiсаў словы i музыку да песьнi “Дзецi вятроў” i гэтаксама аднайменна назваў аўдыёзборнiк; чаму так даўно, што здаецца, быццам, у іншым жыцьцi, напiсаў не зусiм звычайнае для мяне апавяданьне “Час, калi плавiцца Сонца”? Чаму?..
Я выходжу з двара, пераходжу вузкую брукаванку i ступаю на ўзбуялую пасохлым зельлем пустку. Тут расьце вялiкi, як дрэва, кактус. Мы стаiм з iм на вышынi больш чым дзьве тысячы метраў над узроўнем мора i, здаецца, я адчуваю стрыманую калючую пяшчоту кактуса. Гарачае сонца смалiць мне валасы i ахутвае нейкай гiпнатычнай немасьцю, а моцны вятрыска асьцярожна гайдае разьняволеныя рукi i нябачна падштурхоўвае, быццам малое дзiця, у сьпiну.
Магчыма, любоў да Вялiкага Кактуса, да Вялiкага Сонца i да Вялiкага Ветру была даўно прадвызначаная мне лёсам.

Асноўныя творы
  1. Клімовіч, У. Лаліта і катус : Апавяданні. Трагедыя прыпавесць / Уладзмір Клімовіч. – Мінск : ФМЛ “Пегасавы крылы”,  1997. – 222 с.

  2. Клімовіч, У. Той, хто будуе горад : Апавяданні. Трагедыя прыпавесць / Уладзмір Клімовіч. – Мінск : Мастацкая літаратура,  1997. – 221 с. – (Першая кніга празаіка).

  3. Клімовіч, У. Выратаванне безданню : апавяданні / Уладзімір Клімовіч. – Мінск : Полымя, 1992. – 96 с. – (Бібліятэка часопіса “Маладосць”).

  4. Клімовіч, У. Шаптанне з Мексікай / У. Клімовіч // Дзеяслоў. – 2013. – № 12.

Асноўныя творы
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Бельскі, А. Імёнаў непаўторнае аблічча : Маладая беларуская драматургія 80-х  –  пач. 90-х гг. // Роднае слова. – 1994. –  № 1. – С. 30-31.

  2. Жалкоўскі, А. Мексіканскія сны пра Беларусь / А. Жалкоўскі // Беларуская нива. – 2006. – 18 авг. – С. 5.

  3. Клімовіч Уладзімір Аркадзевіч // Людзi культуры з Гродзеншчыны / Аляксей Пяткевіч. – Гродна, 2000. – C.151.

  4. Кузьміч, Н. Асаблівасці літаратурнага канфлікуту / Н. Кузьміч // Полымя. – 2000. – № 2. – С. 267-269.

bottom of page