Кацярына
Янчэўская
Кацярына Янчэўская (1980, г. Ліда). Паэтка, мастацтвазнаўца, філосаф. Нарадзілася ў Лідзе. Вучылася ў ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Ліды”. Скончыла магістратуру і дактарантуру Еўрапейскага гуманітарнага ўнівесітэта. Лаўрэатка прэміі “Залаты Апостраф” (2019 г.).
Вершы Кацярына Янчэўская, як і многія, спрабавала пісаць яшчэ ў юнацтве, хаця ў той перыяд яе больш цікавіла проза. Доўгі час яна была больш засяроджана на навуковых даследваннях. На яе першыя лірычныя замалёўкі аказалі мастацтвазнаўчыя тэксты, творы выяўленчага мастацтва, выстаўкі, якія яна шмат наведвала, атрымліваючы спецыяльнасць мастацтвазнаўца. Шмат гадоў Кацярына спрабавала знайсці баланс паміж паэтычнай творчасцю і навуковымі даследваннямі. Першым сур’ёзным крокам паэтэссы да чытача стала публікацыя ў 2018 годзе ў газеце “Літаратура і мастацтва”, адным з найстарэйшых рэспубліканскіх выданняў, – там былі змешчаны яе вершы, прысвечаныя вядомаму беларускаму мастаку Язэпу Драздовічу. Пасля былі публікацыі ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Ад лідскіх муроў” і іншых.
Творчасць Кацярыны Янчэўскай – узор сучаснай філасофскай лірыкі, а яшчэ узор дасканалага валодання тэхнікай, так званага, вольнага верша, без рыфмы і рытму. Вольны верш блізкі паэтцы як спосаб паэтычнага выказвання.
Аўтар кнігі “Белае шматкроп’е”. Лейтматыў кнігі – дыялог імгення і вечнасці.
Да вашай увагі верш Кацярыны Янчэўскай
* * *
Запальваю свечку,
каля імгнення,
што знікае ў нябыт.
Каля вятроў, што з’едліва шэпчуць:
“Пакінь!”
Скрыжаванне надзеі і суму.
Спрабую стаць цёплым зіхценнем –
суцішыць наканаванне сцюжы.
Ледзяшы раўнадушша
загортваю ў воск
памкнення:
здабыць
смеласць
свечкі
у змроку халодных вятроў.
У раўнадушшы халоднай хлусні –
скрыжаванне стагоддзяў.
Запальваю свечку…
Асноўныя творы
"Белае шматкроп’е":
-
Янчэўская, К. В. Падзенне не прыходзіць з лістападам : [вершы] / Кацярына Янчэўская // Дзеяслоў. – 2021. – № 3. – С. 161-166.
-
Янчэўская, К. В. Белае шматкроп’е : [вершы] / Кацярына Янчэўская ; фота // Дзеяслоў. – 2019. – № 4. – С. 151-155.
-
Янчэўская, К. [Вершы] / Кацярына Янчэўская // Ад лідскіх муроў. – 2016-2019 – № 9. – С. 154-156.
-
Янчэўская, К. Лідчына ў мастацкіх творах / Кацярына Янчэўская // Лідзкі Летапісец. – 1998. – № 4. – С.21-23.
-
Янчэўская, К. В. Зимние каникулы Луизы и Патрика : рассказ / Екатерина Янчевская ; фото // Лідская газета. – 1993. – 3 жн. – С. 3.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Мацулевіч, А. Кацярына Янчэўская: “Шматкроп’е азначае, што заўсёды ёсць працяг...” / Аляксандр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. – 2022. – 30 сак. – С. 14.
-
Янчэўская, К. “Абнаўленне надзеі і абнаўленне тугі” : выйшаў у свет першы зборнік вершаў лідзянкі Кацярыны Янчэўскай / Кацярына Янчэўская ; гутарыла Анастасія Марчук ; фота // Наша слова. – 2022. – 19 студз. – С. 7.
-
Жыве ў Лідзе дзяўчынка : [Кацярына Янчэўская] ; фота // Лідская газета. – 1993. – 3 жн. – С. 3.