top of page
виньетка.png
Біяграфія
Людміла
Краснадубская

      Краснадубская Людміла Мікалаеўна нарадзілася ў в. Вішнёўка Мінскага раёна ў 1957 годзе. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла ў сельскагаспадарчы тэхнікум у Мар’інай Горцы. Лёс распарадзіўся так, што спачатку яна пераехала ў Дзятлаўскі раён, вёску Жукоўшчына, а затым – у Ліду. Яе лічаць сваёй паэтэсай у трох раёнах: Мінскім, Дзятлаўскім і Лідскім.
    Друкавалася ў газетах Лагойскага, Дзятлаўскага і Валожынскага раёнаў; у зборніках літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” пад кіраўніцтвам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі В. Ф. Гіруць-Русакевіч “Помнім і жывём”, “Нашчадкі”.  
     Жыве ў Лідзе. Аўтар кнігі “Дарогаю жыцця”. Гэта першая ўласная кніга Людмілы Краснадубскай. У вершах творцы – любоў, трывогі і перажыванні, радасць і сум, хваляванні, расчараванні і надзея – ўсё, з чым чалавек сустракаецца, аб чым задумваецца на няпростай жыццёвай дарозе.

lyudmila-krasnodubskaya-got-0-00-17-072.jpg
3.png
1.png
2.png
Да вашай увагі верш Людмілы Краснадубскай.

ЧЫМ Я ЖЫВУ

Рог месяца ў небе разгараецца

І цішыня спадае ў траву...

Цікаўныя ўсё пытаюцца:

Чым я жыву і як жаву.

Свае нягоды я дзялю з сябрамі.

І радасці з сябрамі я дзялю.

І зямельку родную сваю, як маму,

Даччыным сэрцам шчыра так люблю.

Дзе мова матчына – мая,

Маіх дзядоў і, думаю, нашчадкаў.

Дзе не змялее жытніца дабра,

Не згіне, ад чужых нападкаў.

Асноўныя творы
  1. Краснадубская, Л. Дарогаю жыцця : [зборнік вершаў] / Людміла Краснадубская. – Мінск, 2017. – 60 с.

  2. Краснодубская, Л. Стихи / Людмила Краснодубская // Дарослыя - дзецям : ІІ літаратурны конкурс імя В.Навіцкай / склад. Г. Курбыка, рэд. А.Быстрыцкая, адказны за вып. А. Мартынаў. – Ліда, 2016. – С. 160-161.

Асноўныя творы
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Краснадубская Людміла // Дарогаю жыцця : [зборнік вершаў] / Людміла Краснадубская. – Мінск, 2017. – С. 1 (вокл.).

bottom of page