Леанід
Лаўрэш
Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш (нар. 1 сакавіка 1963, Ліда) – беларускі краязнаўца, гісторык. У 1985 годзе скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута па спецыяльнасці інжынер.
З’яўляецца стваральнікам гістарычна-краязнаўчага сайта Рawet.net. Сферай навуковых інтарэсаў Леаніда Лаўрэша з’яўляецца краязнаўства і гісторыя. Навуковая зацікаўленасць гісторыяй Лідчыны ахоплівае шырокі часавы дыяпазон – ад першабытнасці да часу Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.). Асабліва цікавіцца еўрапейскімі падзеямі канца XIV – пачатка XV стагоддзя, якія закранулі Лідчыну. З’яўляецца ўдзельнікам творчага калектыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які па заданні Інстытута гісторыі НАНБ ажыццяўляе навукова-даследчую працу па канфесійнай гісторыі Беларусі XIX стагоддзя. Публікуецца з 2000 года. Першыя артыкулы сталі вынікам вандраванняў па Лідчыне, падчас якіх у вёсцы Ішчэлна быў знойдзены сонечны гадзіннік (верагодна адзіны ў Беларусі), а ў вёсцы Бабры – камень-следавік. Леанід Лаўрэш з’яўляецца аўтарам шэрагу артыкулаў пра асобныя прыходы, храмы і капліцы. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у царкоўнае краязнаўства. Пры гэтым, верагодна першым у Беларусі, заняўся краязнаўствам уніяцкай царквы. У кнізе “Грэкакаталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне” (2012) паказаў у кантэксце аналагічных усходнееўрапейскіх працэсаў царкоўна-рэлігійны працэс на Лідчыне ў ХVI-ХХ стагоддзях. Леанід Лаўрэш таксама даследуе гісторыю прыродазнаўчых навук у Беларусі. Адмысловая сфера даследаванняў Лаўрэша ў гэтай сферы – астраномія. Ёй прысвечаны шэраг артыкулаў і кніга нарысаў “І зорнае неба над галавой…” (2013). Даследуе Леанід Лаўрэш біяграфіі і дзейнасць вядомых ураджэнцаў Лідчыны, у тым ліку звяртаючы ўвагу на малавядомыя імёны. Ён апублікаваў шэраг біяграфій і біяграфічных даследаванняў, у тым ліку Кіпрыяна Кандратовіча, Яўгена фон Гротэ дэ Буко, Дзіянісія Хлявінскага, Антонія Гарэцкага, Францішка Нарвойша, Аляксандры Нарбут, Цэзарыя Каменскага, Марціна Почобут-Адляніцкага, Яна Снядэцкага, Вітольда Цэраскага, Гаўрылы Ціхова. Леанід Лаўрэш з’яўляецца аўтарам 9 кніг і больш як 200 артыкулаў. Яго артукулы друкаваліся ў газеце “Наша слова”, часопісах “Лідскі Летапісец”, “Маладосць”, “Гістарычны альманах” і іншых розных навуковых зборніках.
Асноўныя творы
-
Лаўрэш, Л.Л. Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда / Л.Л. Лаўрэш. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2023. – 192 с.
-
Лаўрэш, Л. Шэпт пажоўклых старонак : Лідчына ў люстэрку прэсы 1900-1939 гг. / Леанід Лаўрэш. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2017. – 432 с. – (Бібліятэка “Ziemi Lidzkej” № 4).
-
Лаўрэш, Л. Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс / Леанід Лаўрэш ; [навуковы рэдактар, прадмова С. Марозавай]. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2017. – 113 с.
-
Лаўрэш, Л. Паўстанчы дух : 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне / Леанід Лаўрэш. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2016. – 243 с.
-
Лаўрэш, Л. Вандалін Шукевіч : беларускі археолаг і краязнаўца / Леанід Лаўрэш. – Мінск : Харвест, 2014. – 63, [1] с. – (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).
-
Лаўрэш, Л. “І зорнае неба над галавой...” : нарысы з гісторыі астраноміі / Леанід Лаўрэш. – Мінск : Лімарыус, 2013. – 264, [1] с.
-
Лаўрэш, Л. Ліда ўчора і сёння : гісторыя горада ў выявах / Леанід Лаўрэш ; [прадмова К. Серафіновіч]. – Ліда : Лідская друкарня, 2013. – 151 с.
-
Лаўрэш, Л. Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне / Леанід Лаўрэш ; пад рэд. С. В. Марозавай. – Полацк : Грэка-каталіцкая парафія Святамучаніка Язафата ў г. Полацку, 2012. – 127с.
-
Лаўрэш, Л. Генерал Кіпрыян Кандратовіч / Л. Лаўрэш. – Ліда,2007.– 43с.
-
Лаўрэш, Л. Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках / Л. Лаўрэш, У. Круцікаў. – Ліда, 2001. – 108 с.
-
Лаўрэш, Л. Людвік Нарбут / Леанід Лаўрэш // Асоба і час: беларускі біяграфічны альманах / уклад. Аляксандр Фядута. – Мінск, 2015. – Вып. 6. – С. 74–105.
-
Лаўрэш, Л. Пра Міхала Шымялевіча : крэскі да біяграфіі найлепшага гісторыка горада Ліды / Леанід Лаўрэш // Асоба і час: беларускі біяграфічны альманах / уклад. Аляксандр Фядута. – Мінск, 2015. – Вып. 6. – С. 133–165.
-
Лаўрэш, Л. Уніяцкі святар Адам Плаўскі / Леанід Лаўрэш // Асоба і час: беларускі біяграфічны альманах / уклад. Аляксандр Фядута. – Мінск, 2015. – Вып. 6. – С. 125–132.
-
Лаўрэш, Л. Першая сусветная вайна і Ліда / Л. Лаўрэш // Першая сусветная вайна : Памяць павінна жыць : навук.-практ. канферэнцыя “ІІ Лідскія чытанні” : зборнік дакладаў / склад. Г. Р. Курбыка, рэд. А. А. Быстыцкая . – Ліда, 2014. – С. 3 – 10.
-
Лаўрэш, Л. Каменныя магілы і камяні-следавікі Лідчыны / Л. Лаўрэш // Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя В. Ластоўскага / уклад. і рэд. А. Е. Тарас. – Мінск, 2013. – С. 34–41.
-
Лаўрэш, Л. Пасля паўстання / Л. Лаўрэш // Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі : матэрыялы навук.-практ. канферэнцыі (г. Мінск 23 сакавіка 2013 г.) / пад рэд. А. Я. Тараса – Мінск, 2013. – С. 5–12.
-
Лаўрэш, Л. Род Путкамераў // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. / уклад. Аляксандр Фядута. – Мінск Лемарыус, 2013. – Вып. 5. — С. 302—313.
-
Лаўрэш, Л. Гісторыя чыгункі на Лідчыне : [2-я палавіна XIX - 1-я палавіна XX стст.] / Леанід Лаўрэш // Сучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух : матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф. (г. Мінск, 16 крас. 2012 г.) / М-ва культуры РБ, ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны". – Мінск, 2012. – С. 173–185.
-
Лаўрэш, Л. Аляксандра Нарбут : жанчына-акадэмік у XVIII стагоддзі / Л. Лаўрэш // Через гендерное равенство – к участию в общественной и политической жизни общества: материалы II Республиканской науч.-практ. конф. (г. Мозырь 15 июня 2012 г.) / Гродненская районная женская организация “Надежда” ОО “Белорусский союз женщин”; Отдел образования Гродненского райисполкома; факультет истории и социологии УО “Гродненский государственный университет имени Янки Купалы» при поддержке Украинского женского фонда; [сост.: Л. В. Кашенкова, С. В. Морозова, Н. И. Черкес; ред. кол.: Л. В. Кашенкова, С. В. Морозова, Н. И. Черкес]. – Мозырь: Белый Ветер, 2012. – С. 177–179.
-
Лаўрэш, Л. Дайноўскі і Радуньскі замкі гістарычнай Лідчыны. Нататкі краязнаўцы / Леанід Лаўрэш // Румлёўскія старонкі: помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю : матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практыч. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства “Румлёўскія чытанні” (Гродна, 18 лют. 2011 г.) / [рэдкалегія: В. Р. Карнялюк (гал. рэд.) і інш.]. – Гродна : ГрДУ, 2011. – С. 39–46.
-
Лаўрэш, Л. Крыніцы для вывучэння гісторыі калоніі дзяржаўных дамоў у Лідзе : (1920 - 1930-я гг.) / Леанід Лаўрэш // Гістарычная ўрбаністыка: асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база : зб. навук. арт. / УА “Гродзен. дзярж. ун-т імя Я. Купалы”; рэдкал. І. В. Соркiна (гал. рэд.) [і інш.]. – Гродна, 2011. – С. 362–365.
-
Лаўрэш, Л. Антоні Гарэцкі: забыты паэт /Л. Лаўрэш // Ад лiдскiх муроў: лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010–2011гг. / уклад. М. Мельнік, К. Сыцько; гал. рэд. С. Суднік – 2011. – № 7. – C. 194–201.
-
Лаўрэш, Л. Вітольд Карлавіч Цэраскі / Леанід Лаўрэш // Гістарычны альманах. – 2011. – Т. 17. – С. 101–124.
-
Лаўрэш, Л. Аляксандра Нарбут – акадэмік Берлінскай акадэміі навук / Л. Лаўрэш // Асоба i час: беларускi бiяграфiчны альманах / уклад. Аляксандр Фядута – Мінск: Лімарыус, 2011. – Вып. 4. – C. 6–16.
-
Лаўрэш, Л. Генерал Кіпрыян Кандратовіч : Крэскі да жыцця / Л. Лаўрэш // Асоба i час: беларускi бiяграфiчны альманах / Аляксандр Фядута – Мінск: Лімарыус, 2010. – Вып. 2. – C. 81–104.
-
Лаўрэш, Л. Ксёндз Дзіянісій Хлявінскі, філамат [(1793 - 1870)] / Л. Лаўрэш // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы : да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. [рэдкалегія: А. А. Каваленя, А. К. Кулак і інш.] – Мінск : Рыфтур, 2010. – С. 172-174.
-
Лаўрэш, Л. Прамысловасць горада Ліда ў 1920-я-30-я гг. / Л. Лаўрэш // Працэсы ўрбанзацыі ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХІ ст.: зб. навук. арт / УА “Гродзенскі дзярж. ун-т імя Я.Купалы” ; рэд. кал. І. П. Крэнь, І. В. Соркіна. – Гродна, 2010. – С. 181-188.
-
Лаўрэш, Л. Гараджанін эпохі Асветніцтва (Францішак Нарвойш) / Л. Лаўрэш // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі : зборнік навук. артык. / УА “Гродзенскі дзярж. ун-т імя Я.Купалы” ; рэд. І. В. Соркіна, Г.А. Хацкевіч. – Гродна, 2009. – С. 208-214.
-
Лаўрэш, Л. Царква ў Дзікушках / Л. Лаўрэш // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа: зборнік навук. арт. : у 2 ч / УА “Гродзенскі дзярж. ун-т імя Янкі Купалы” ; рэдкал. : Э. С. Ярмусік, С. У. Сілава, С. В. Марозава. – Гродна, 2009. – Ч. 2. – 311-316.
-
Лаўрэш, Л. Аляксандра Нарбут з Ліды – акадэмік Берлінскай акадэміі навук / Л. Лаўрэш // 3-я Нефёдаўскія чытанні. Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасць. ВКЛ у гісторыі Беларусі. – Т. 3. – Мінск, 2009. – С. 120-124.
-
Лаўрэш, Л. Ян Снядэцкі (1756 – 1830) – навуковец і асветнік гістарычнай Літвы / Л. Лаўрэш // Гістарычны альманах. / БДУ; рэд. Міраслаў Нагельскі Генадзь Сагановіч. – Мінск. – 2009. – Т. 15. – С. 75-88.
-
Лаўрэш, Л. Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392г. / Л. Лаўрэш // Лiда i Лiдчына : да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф. (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / гал. рэд. А. Худык. – Ліда, 2009. – C. 44-48.
-
Лаўрэш, Л. Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392г. // Гiстарычны альманах. – 2007. – Том 13. – С. 109-118.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Пяткевіч, А. Літаратурна-мастацкае слова / А. М. Пяткевіч // Слова і кніга Прынёмання : зборнік навуковых артыкулаў / А. М. Пяткевіч. – Гродна, 2016. – С. 96, 105, 113, 118, 124.
-
Лаўрэш, Л. GAUDEAMUS IGITUR : успаміны / Леанід Лаўрэш // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 187-196.
-
Мацулевіч, А. Новыя кнігі па канфесійнай гісторыі Беларусі гарадзенскіх аўтараў. Лідская прэзентацыя / Аляксандр Мацулевіч // Наша слова. – 2017. – 22 сакавіка (№12). – С. 7.
-
Мацулевіч, А. В. Пяць стагоддзяў Маламажэйкаўскай царквы / Аляксандр Мацулевіч // Лідская газета. – 2017. – 29 сакавіка. – С.12.
-
Мацулевіч, А. Новыя кнігі па канфесійнай гісторыі Беларусі гарадзенскіх аўтараў : лідская прэзентацыя / Аляксандр Мацулевіч; фота // Наша слова. – 2017. – 22 сак. – С. 7-8.
-
Мацулевіч, А. Тры гістарычныя эпохі ў адной кнізе / А. Мацулевіч // Наша слова. – 2016. – 27 ліпеня (№ 30). – С. 3.
-
Мацулевіч, А. Тры падзеі ў адной кнізе / Аляксандр Мацулевіч // Лідская газета. – 2016. – 27 ліпеня. – С. 11.
-
Лаўрэш, Л. “Народ, які абуджаецца, не патрабуе нянек” / Л. Лаўрэш // Звязда. – 2014. – 4 лістап.
-
Лаўрэш, Л. “Кожная знаходка – нагода для радасці” / Л. Лаўрэш, гутар. Н. Шчарбачэвіч // Звязда. – 2014. – 30 верасня. – C. 7.
-
Мацулевiч, А. “На пажаўцелых здымках Ліды вякоў адбіўся нетаропкі ход…” / А. Мацулевіч // Лiдская газета. – 2014. – 12 чэрвеня. – C. 15.
-
Марозава, С. Мае адкрыцці Леаніда Лаўрэша // Лiдскi Летапiсец. – 2013. – № 1. – C. 18-24.
-
Марозава, С. Мае адкрыцці Леаніда Лаўрэша // Лiдская газета. – 2013. – 28 лютага. – C. 4.
-
Леаніду Лаўрэшу – 50: лідскі краязнаўца, удзельнік многіх навуковых краязнаўчых і гістарычных канферэнцый // Наша слова. – 2013. – № 9. – 27 лютага. – C. 1.
-
Марозава, С. Мае адкрыцці Леаніда Лаўрэша : лідскі краязнаўца, удзельнік многіх навуковых краязнаўчых і гістарычных канферэнцый / С. Марозава // Наша слова. – 2013. – № 9. – 27 лютага. – C. 7.
-
Мацулевiч, А. Гісторыя, сабраная па крупінках : прэзентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква на Лідчыне” у гісторыка-мастацкім музее / А. Мацулевіч // Лiдская газета. – 2012. – 31 мая. – C. 3.
-
Прэзентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша ў Лідзе : у канферэнц-зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы // Наша слова. – 2012. – № 21. – C. 8.
-
Суднік, С. Лідскія беларускамоўныя сайты / С. Суднік // Наша слова. – 2008. – 10 снеж.
-
Лявон Лаўрэш, рэдактар аднаго з найбольш грунтоўных краязнаўчых сайтаў “Pawet” // Наша слова. – 2008. – 27 лют.
-
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч : [(нар. у 1963г., Ліда)] // Краязнаўчая газета. – 2005. – № 40 (кастр.). – C. 2.
-
“Павет” Леаніда Лаўрэша // Лідскі Летапісец. – 2001. – № 3. – С. 1.
Электронныя рэсурсы
-
Леанід Лаўрэш : [электронны рэсурс] // Вікіпедыя : свабодная энцыклапедыя. – Рэжым доступа https://be.wikipedia.org/wiki Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш.
-
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч. Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы. Біяграфія // Саюз беларускіх пісьменнікаў. Асабістыя старонкі Сяброў СПБ. Л. – Рэжым доступа: http://lit-bel.org/by/friends/355/lauresh-ljeanid-ljavoncjevich.html.
Бібліяграфія
-
Леанід Лаўрэш / ДУ “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”; склад. Г. Курбыка. – Ліда, 2018. – 20 с. – (Славутыя землякі).