top of page
виньетка.png
Біяграфія
Хрысціна
Лялько

    Хрысціна Аляксееўна Лялько, нарадзілася 30 сакавіка 1956 г. на хутары, што ля вёскі Хадзюкі на Лідчыне. Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973), працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. З 1974 года вучылася на філалагічным факультэце  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры). Пасля заканчэння БДУ (1979) засталася ў сталіцы. Працавала навуковым супрацоўнікам у Літаратурным музеі Янкі Купалы, з 1983  г. карэспандэнтам газеты “Літаратура і мастацтва”, з 1984 г. – рэдактар аддзела літаратуры часопіса “Беларусь”.  
   Літаратурную дзейнасць Хрысціна Лялько пачынала ў 1971 г. з вершаў, апублікаваных на старонках лідскай раённай газеты “Уперад”. Пазней падборка вершаў была змешчана ў зборніку “Дзень паэзіі”. Першае апавяданне “Груган” пабачыла свет ў газеце “Літаратура і мастацтва”, а потым яе апавяданні рэгулярна друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў (“Звязда”, “ЛіМ”, “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман”, “Беларусь”). У 90-я гады лёс падараваў Хрысціне дзве незабыўныя сустрэчы з Папам Янам Паўлам ІІ. Святы Айцец благаславіў яе на выданне каталіцкіх часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria”. Лялько сабрала каля квартальніка “Наша вера” лепшыя творчыя сілы – святароў, пісьменнікаў, вучоных, даследчыкаў роднай культуры, гісторыі, літаратуры. Заснавала пры часопісе “Бібліятэку” “Нашай веры” і стала яе галоўным рэдактарам.
   Хрысціна перакладае з польскай мовы. У яе перакладзе выйшлі кнігі Папы Яна Паўла ІІ “Пераступіць парог надзеі”, “Дар і Таямніца”, энцыклікі “Fides et ratio”, “Ecclesia de Eucharistia”, Апостальскі ліст пра Ружанец “Rosarium Virginis Mariae”, кнігі іншых польскіх тэолагаў. 
   Аўтар кніг “Дарога пад гару”, “Канвалии”, “На далонях любві”, “Святанак над бярозамi”, “Адвячорак”. 

1.jpg
3.png
1.png
2.png

Да вашай увагі верш Хрысціны Лялько.

* * *

Без цябе прывыкаю жыць.
Сусвет адзінока-горкі –
Маўчаць, гаварыцць, тварыць,
Быць непрыступна-колкай.
З усімі сябе хаваць
Тую, што ўсё ж з табою.
Вымушаю сябе забываць
Дзеля твайго спакою.
І свядома
У морак ночы
Апускаю сваю душу…
Найцяжэй забываю вочы,
Як апошнюю свечку тушу.

Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Літаратурны музей Янкі Купалы = Литературный музей Янки Купалы / [тэкст і склад. Х.А. Лялько]. – Мінск : Беларусь, 1981. – [16] л.

  2. Лялько, Х. А. Дарога пад гару : апавяданнi / Хрысцiна Лялько; прадмова Я. Скрыгана. – Мінск : Маст. лiтаратура, 1985. – 151 с. – (Першая кнiга празаiка). 

  3. Арлоў, Г. Расказы дзядзькі Трывіма / Георгій Арлоў; пер. з чуваш. мовы Х. Лялько; маст. Т.В. Кубліцкая. – Мінск : Юнацтва, 1988. – 103 с.

  4. Лялько, Х. Світанак над бярозамі: аповесць, апавяданні / Х. Лялько; маст. В.І. Валынец. – Мінск : Юнацтва, 1989. – 223 с. : іл.

  5. Залатое пяро : беларуская народная казка: для дашк. узр. / апрац. Х.Лялько. – Минск : Юнацтва, 1990. – 22 с.

  6. Лялько, Х. А. Канвалии : повесть, рассказы / Х.А. Лялько. – Мінск : Юнацтва, 1993. – 238 с.

  7. “Прыходзім паціху да Бога…”, “Спляліся ў адно: любоў і смерць…”: вершы / Хрысціна Лялько // Краса і сіла: Анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя. – Мінск, 2003. – С. 690-691.

  8. З паездкі ў Апоны / Х. Лялько // Дзень паэзіі. 1965-1984 : выбранае. – Мінск : Маст. літ., 1986. – С. 283.

  9. Лялько, Х. На далонях любові : вершы / Х. Лялько ; прадм. Д. Бічэль ; маст. Г. Хінка-Янушкевіч. – Мінск : Канфіда, 2006. – 163 с. 

  10. Крыжовы шлях з тэстамэнтам Яна Паўла ІІ / пер.з пол. К. Лялько. – Мінск : Про Хрысто, 2008. – 36 с.

  11. Ян, (Гурскі). Сустрэча з рэлігіямі / Ян (Гурскі), ксёндз; пер. з пол. К. Лялько – Мінск : Про Хрысто, 2009. – 168 с.

  12. Бурыла, В. Павінен быць хтосьці : вершы / В. Бурыла(ксёндз), пер. з пол. Х. Лялько. – Мінск : Про Хрысто, 2009. – 100 с.

  13. Твардоўскі, Я. Разам з Табою = Razem z Tobą : выбраныя вершы / Ян Твардоўскі ; [літаратурны рэдактар І. Багдановіч ; пераклад з польскай Д. Бічэль і К. Лялько ; прадмова А. Новікавай]. – Мінск : Про Хрысто, 2011. – 309 с., [8] л. іл.

  14. Лялько, Х. Вершы / Х. Лялько // Ад лiдскiх муроў: лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010-2011гг.-2011 / гал. рэд. С. Суднік; уклад. М. Мельнік, С. Суднік, К. Сыцько. – № 7. – C. 16-19.

  15. Лялько, К. Вершы / Крысціна Лялько // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 13-14. 

  16. Лялько, Х. Адвячорак : зборнік паэзіі / Х. Лялько. – Мінск, 2016. 

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Лялько Хрысціна Аляксееўна : Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2000. – Т. 9. – С. 422.

  2. Лялько Хрысціна Аляксееўна // Энцыкл. літ. і маст. Беларусі: у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 3. – С. 325.

  3. Лялько Хрысціна Аляксееўна // Бел. пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. – Мінск, 1995. – Т.4. – С. 144-145.

  4. Тваранович, Г. П. Беларуская паэзія ў супрацьстаянні дэідэалагізацыі : (творчасць Ніны Мацяш і Хрысціны Лялько [(нар. у 1956 г., в.Хадзюкі Лід. р-на)]) / Г.П. Тваранович // Антропологические сдвиги переломных эпох и их отражение в литературе : сб. науч. ст. / УО “Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы”. – Гродно, 2014. – Ч. 1. – С. 67-73.

  5. Бічэль, Д. Рэдактару часопіса “Наша вера” Хрысціне Лялько [(нар. у 1956 г., в. Хадзюкі Лід. р-на)] : [верш пра бел. паэтку] / Данута Бічэль // Новы замак : літ. альманах. – Минск, 2012. – С. 17.

  6. Макмілін, А. Хрысціна Лялько [(нар. у 1956 г., в.Хадзюкі Лід. р-на)] / Арнольд Макмілін // Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. – Беласток, 2011. – С. 403 – 407.

  7. Калядка, С. У. Трансперсанальная сутнасць кахання ў лірыцы Соф’і Шах і Хрысціны Лялько // Калядка, С.У. Беларуская сучасная жаночая паэзія. Мастацкія канцэпцыі “жаночага шчасця” / С. У. Калядка. – Мінск, 2010. – С. 147-155.

  8. Бічэль, Д. Хрысціна Лялько : эсэ // Бічэль, Д. Хадзі на мой голас / Данута Бічэль. – Гародня-Wroclaw, 2008. – С. 157-160.

  9. Хрысціна Лялько / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Купалы.; рэд. Т. І. Зенюкевіч; склад. Т. С. Бальцэвіч. – Ліда, 2007. – (Славутыя землякі).

  10. Слiўкiн, В. Яны нарадзіліся на Лідчыне / В. Сліўкін // Памяць : Ліда. Лідскі раён : Гiст.-дак. хронiкі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. В.Г. Баранаў [і інш.], маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – С. 463.

  11. Лялько Хрысціна Аляксееўна / А. Пяткевiч // Людзi культуры з Гродзеншчыны / Аляксей Пяткевіч. – Гродно, 2000. – C. 183-184 с.

  12. Багдановіч, І. Уставаць і выходзіць: хрысціянская формула шляху : слова да юбілейнага дня народзінаў Хрысціны Лялько / Ірына Багдановіч // Дзеяслоў. – 2021. - № 3. – С. 234-241.

  13. Сіўко, Ф. Талент, дадзены Богам / Франц Сіўко // Лідская газета. – 2021. – 3 крас. – С. 3.

  14. Грышан, А. Медаль “Benemerenti” – “Асабліва заслужаным” ад Папы Рымскага Бенедыкта XVI – лідзянцы Крысціне Лялько / А. Грышан / Лiдскi Летапiсец. – 2013. – № 1. – C. 2.

  15. Васько, У. На хутары Хрысціны Лялько : верш / У Васько / Наша слова. – 2012. – № 49. – C. 8.

  16. Васько, У. На хутары Хрысціны Лялько : верш / У Васько / Лiдская газета. – 2012. – 29 лістапада. – C. 4.

  17. Саўко, Г. І. Літаратурны герой апавядання Х. Лялько “Касцы” / Г. І. Саўко; фота // Народная асвета. – 2012. – № 4. – С. 33.

  18. Серэхан, Г. “Жыццё чалавека – гэта вялікая таямніца...” / Г. Серэхан // Лiдскi Летапiсец. – 2011. – № 1. – C. 47-52.

  19. Шмаянкова, Г. Урок па апавяданні Х. Лялько “Касцы” / Г. Шмаянкова // Беларуская мова i лiтаратура. – 2011. – № 3. – C. 31-34.

  20. Ермаковіч, К. Прага да гармоніі / Кацярына Ермаковіч; калаж Віктара Калініна. – Лiтаратура i мастацтва. – 2010. – 6 жніўня. – C. 6.

  21. Лялько, Х. Раніцою прыйдзеш...; Партыта Баха...; Рака ўпадае...; Ды гэта ўсё ён...; Паеду ў Фрайзінг…; Снілася, як я цябе шкадую...; Як вецер у чыстым полі...; Нікім не заменіш тых..: вершы / Х. Лялько // Тэрмапiлы. – 2010. – № 14. – C. 171-173.

  22. Калядка, С. Духоўная сутнасць кахання ў лірыцы Соф’і Шах і Хрысціны Лялько / С. Калядка // Роднае слова. – 2009. – № 3. – C. 14-16.

  23. Жалкоўскi, А. Родам з вёскі Хадзюкі / А. Жалкоўскі // Лiдская газета. – 2007. – 1 снежня. – С. 4.

  24. Макарэвiч, П. Баравік Прынёманскага краю / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2007. – 8 ноября. – C. 24.

  25. Макарэвiч, П. Цеплыня ў сэрцы, глыбіня ў душы, блізкасць ад Бога / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2007. – 21 ноября. – C. 6.

  26. Нiкiпорчык, А. Скрыжалі мрояў залатых... / А. Нікіпорчык // Маладосць. – 2007. – № 1. – C. 138- 140.

  27. Свiслевiч, Н. Дакрануцца да літаратуры / Н. Свіслевіч // Наша слова. – 2007. – 21 лістапада. – C. 3.

  28. Пра сустрэчу з бел. пісьменнікамі Хрысцінай Лялько і Ганнай Серахан у Лід. каледжы.

  29. Галубовiч, Л. Прырода таленту / Л. Галубовіч // Полымя. – 2006. – № 9. – C. 213-215.

  30. Галубовiч, Л. Хрысціне Лялько замест канвалій / Л. Галубовіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2006. – 31 сакавіка. – C. 14.

  31. Жалкоўскi, А. Дарогай з Хадзюкоў аж на Парнас / А. Жалкоўскі // Принеманские вести. – 2006. – 30 марта. – C. 3.

  32. Тычка, Г. “Непарушны закон існасці” / Г. Тычка // Роднае слова. – 2006. – № 3. – C. 37-38.

  33. Лідскія юбіляры 2006 года // Лiдскi Летапiсец. – 2006. – № 1. – C. 7-8.

  34. Петрушкевiч, А. З любоўю да зямлі і неба / А. Петрушкевіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2006. – 14 ліпеня. – C. 6.

  35. Бельскі, А. Да глыбіняў жыцця : [біяграфія Х. Лялько] / А. Бельскі // Роднае слова. – 1992. – № 4. – С. 39-41.

  36. Макарэвіч, П. Грані таленту: [Х.Лялько] / П. Макарэвіч // Уперад. – 1990. – 1 студз.

bottom of page