top of page
виньетка.png
Біяграфія
Пётр
Макарэвіч

      Пётр Рыгоравіч Макарэвіч (15.04 1938 г. – 12.12.2014 г. Ліда) нарадзіўся ў вёсцы Шынкі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і.  Дзіця вайны – яму ішоў чацвёрты гадок, як пачалася Вялікая Айчынная вайна. Скончыў педагагічны інстытут імя М. Горкага (бібліятэчны факультэт). З 1964 года жыў у Лідзе, працаваў у розных установах горада. Каля трыццаці гадоў аддаў працы карэспандэнта на Лідскім радыё і ў рэдакцыі мясцовай газеты “Уперад”. 
       Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2008 г.).  Пётр Макарэвіч займаўся перакладамі з беларускай мовы на рускую і наадварот, а таксама з польскай мовы на беларускую. Ён выдаў кнігі паэзіі “Злітак”, “Расінкі беларускіх слоў”, а таксама перакладаў кнігу “Птица свободы”. Пётр Рыгоравіч пісаў вершы, напоўненыя багатым зместам, глыбокімі думкамі. Эмацыянальна цёплыя, па-мастацку выразныя, яны заўсёды прываблівалі да сябе чытача, духоўна ўзбагачалі яго.

Макарэвіч Пётр.jpg
3.png
1.png
2.png

Да вашай увагі верш Пятра Макарэвіча.

РАНАК НА БАЦЬКАЎШЧЫНЕ

Па маладзенькіх промнях дня

У неба пот віецца парай.

Святлеюць сосны за папарам,

Дзе блізкая мая радня

Ля прадзедаў зямельку парыць.

А я, як Ясір Арафат,

Спавіўшы галаву хусцінай,

Кашу атаву канюшыны

Паблізу дзедаўскіх прысад

У звоне хмары камарынай.

Да вуснаў туліцца ручай

(у маленстве – Дзедава Крыніца),

Што з-пад алешніку бруіцца,

І аціхае мой адчай

З глытком гаючае жывіцы.

Пракосы ў кропельках расы

Тымцяць вясёлкаю на сонцы

І пах мядовы льюць бясконца…

Пасля пластую, блудны сын,

Ласунак матчынай кароўцы.

Упершыню падперазаў

Без бацькі сена воз духмяны.

І адпускаюць сэрца раны.

І з возам коціцца сляза

Любові, удзячнасці, прызнання…

Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Макаревич, П. Птица свободы: антология одного стихотворения / Пётр Макаревич. – Минск : Кнігазбор, 2012. – 120 с.

  2. Макарэвіч, П. Расінкі беларускіх слоў: вершы, пераклады / Пётр Макарэвіч. – Мінск, 2008. – 172 с.     

  3. Макарэвіч, П. Злітак: лірыка / Пётр Макарэвіч. – Ліда: Лідск. друк., 1997.  – 72 с.

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Васько, У. Сто галасоў аднаго зборніка : [тры дзесяцігоддзі лідскі паэт Пётр Макарэвіч захапляецца перакладамі на беларускую мову твораў класікаў і знакамітых сучасных паэтаў Расіі] / Уладзімір Васько // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 15 чэрвеня. – С. 7.

  2. Анталогія аднаго верша ад Пятра Макарэвіча : [зб. П.Макарэвіча “Птица свободы”] // Наша слова. – 2012. – 16 мая (№20). – С. 8.

  3. Васько, В. Удача автора книги “Птица свободы” : [о новой книге лидского поэта Петра Макаревича] / Владимир Васько // Принеманские вести. – 2012. – 3 мая.

  4. Газета – мая сваха: [газета “ЛіМ” у жыцці паэта Лідчыны Пятра Макарэвіча] / Пётр Макарэвіч // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 24 лютага (№8). – С. 5.

  5. Лідзін, П. Лідчане прыняты ў Саюз пісьменнікаў: [Уладзімір Васько, Алесь Стадуб, Пётр Макарэвіч] / П. Лідзін // Принеманские вести. – 2008. –  3 января. – С. 7.

  6. Жалкоўскі, А. ...і вершам з бярозавым сокам: [лідскі паэт П. Макарэвіч] / А. Жалкоўскі // Принеманские вести. – 2008. – 17 апреля. – С. 5.

  7. Салавей любові і кахання : [Адам Міцкевіч ў жыцці лідскага паэта П.Макарэвіча] / Пётр Макарэвіч // Лідская газета.  – 1998. – 24 снежня.

  8. Тэленарыс пра паэта : [Пятра Макарэвіча] // Тэлескоп. – 1998. – 27 жніўня.

  9. Шафарэвіч, Т. Прэзентацыя зборніка : [“Злітак” П. Макарэвіча] / Т.Шафарэвіч // Тэлескоп. – 1998. – 14 мая.

  10. Вершы, народжаныя любоўю: [зборнік “Злітак” П. Макарэвіча] // Лідская  газета. – 1998. –31 студзеня.

bottom of page