top of page
1.png
2.png
виньетка.png
Валеры
Мацулевіч
Біяграфія

    Валеры Мацулевіч нарадзіўся 4 жніўня 1983 года ў горадзе Лідзе. Скончыў Наваградскі гандлёва-эканамічны тэхнікум па спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік і аўдыт”. Працаваў на прадпрыемствах ААТ “Лакафарба”, ААТ “Лідскі завод электравырабаў”. Вершы пачаў пісаць з 19 гадоў. Друкаваўся ў газетах “Лідская газета”, “Прынёманскія весткі”, “Гродзенская праўда”, часопісах “Ад лідскіх муроў”, “Нёман”, “Маладосць”. Аўтар зборнікаў “Струны душы” (2011) і “Чалавек са свечкай” (2014). 
  У вершах шануе лірычнасць, яркасць і арыгінальнасць вобраза, багацце мастацкіх сродкаў, глыбіню думкі. Тэмы творчасці разнастайныя, натхняюць прырода, чалавек, розныя сацыяльныя з’явы. Піша на рускай і беларускай мовах.

3.png
Мацулевіч Валерый.jpg

Да вашай увагі некалькі вершаў В. Мацулевіча.

ЗАФАРБАВАНЫ СУМ

Распусціў каляровае пер’е
Парк асенні, нібыта паўлін.
Тоне ў фарбаў стракатых безмер’і
Сум халодных, самотных хвілін.
Кінь журбу аб вясновым блакіце,
Дыванах малахітавых траў –
Бачыш, Восень малюе графіці,
Каб яе ты таксама кахаў!

ВЕТРУ

Ветер вверх по деревьям влез,
Хочет солнце сорвать с небес,
Хочет ветер порвать струну,
Хочет ветер вспугнуть весну.
Хочешь, ветер, ты править сам,
Быть, как солнце, царем небесам,
Чтоб не смела мешать струна,
Чтоб ушла навсегда весна.
Только, ветер, зазря ты лез,
Трудно солнце сорвать с небес,
Не порвешь ты в душе струну,
Не вспугнешь во дворе весну.

 

Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Мацулевич, В. Струны души : стихи и авторские переводы / В.Мацулевич. – Лида, 2011. – 60 с.

  2. Мацулевіч, В. Чалавек са свечкай : [паэзія, гумар] / Валерый Мацулевіч. – Ліда : [б. в.], 2014. – 72 с.

  3. Мацулевіч В. Вершы / В. Мацулевіч // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 70-78.

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Суднік, С. Валера  Мацулевіч : [біяграфічная даведка] // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 70.

  2. Мацулевiч, А. Несці людзям святло паэзіі / А. Мацулевіч //  Лiдская газета. –  2014. – 18 кастрычніка. –  C. 10. 

  3. Мацулевич, А. “Струны души” : сборник стихов лидского поэта Валерия Мацулевича / А. Мацулевич // Лiдская газета. – 2011. – 25 чэрвеня. – C. 4.

  4. Хiтрун, А. Юбілей маладога творцы / А. Хітрун // Лiдская газета. – 2013. – 3 жніўня. – C. 4.

bottom of page