Юльян
Місюкевіч
Юльян Валер’евіч Місюкевіч нарадзіўся ў Лідзе ў кастрычніку 1989 года. Вучыўся ў сярэдняй школе № 10, скончыў музычную школу па класе кларнета і гімназію № 1, займаўся веславаннем, каратэ. Скончыў фізічны факультэт БДУ.
Юльян Місюкевіч пачаў пісаць творы з восьмага класа. Друкаваўся ў газетах “Лідская газета”, “Гродзенская праўда”, “Новы час”, “Літаратура і мастацтва”. Аўтар кнігі “Скрозь туманнасць” (2009 г.). Творы выдзяляюцца філасафічнасцю, праўдзівасцю, прыгожай беларускай мовай, сюжэтаванасцю. Героі твораў аўтара – беларускія сучаснікі, усе ў пошуку, роздумах.
Асноўныя творы
-
Місюкевіч, Ю. Скрозь туманнасць : апавяданні / Ю. Місюкевіч. – Мінск : ТАА “Смэлтак”, 2009. – 70 с.
-
Місюкевiч, Ю. Апавяданні / Ю. Місюкевіч // Ад лiдскiх муроў: лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010-2011гг. – 2011. – № 7. – C. 161-176.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Юльян Місюкевіч : [біяграфічная даведка] // Ад лiдскiх муроў: лiтаратурна-мастацкi зборнiк 2010-2011гг. – 2011. – № 7. – C. 161-176.
-
Санько, В. Да большай працы / В. Санько // Місюкевіч, Ю. Скрозь туманнасць : апавяданні / Ю. Місюкевіч. – Мінск : ТАА “Смэлтак”, 2009. – С. 68.