top of page
1.png
2.png
виньетка.png
Вера 
Навіцкая
Біяграфія

       Пра жыццё Веры Навіцкай (187 (3?) - 19 ??) вядома зусім няшмат, што, нават гады нараджэння і смерці страчаны. Народжаная Шыльдэр-Шульднер, Вера Навіцкая скончыла жаночую гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1890), выйшла замуж за Махцэвіча. Падазраюць, што гэта быў Аляксандр Уладзіміравіч Махцэвіч, выпускнік Віленскага пяхотнага вучылішча, павятовы спраўнік Рэжыцкага павятовага паліцэйскага кіравання (1901-03), паліцмайстар горада Дзьвінску (1903-05). У 1905-07 гг. В.С. Махцэвіч пражывала ў Пецярбургу на вул. Басейнай. Тады ж і былі напісаныя яе першыя кнігі. 
      Вера Навіцкая выдатна ведала, пра каго і для каго піша. У 1908 годзе яна стала настаўніцай у горадзе Ліда Віленскай губерні. А калі ў тым жа годзе памерла заснавальніца і начальніца лідскай жаночай гімназіі Марыя Канстанцінаўна Навіцкая, Вера Сяргееўна атрымала ў спадчыну і яе пасаду, і яе мужа Фёдара Людвігавіча, гэтак жа прыняўшы яго прозвішча. Разам з мужам яна завяршае справу, пачатую Марыяй Канстанцінаўнай: у Лідзе з’яўляецца паўнавартасная сярэдняя навучальная ўстанова. У 1912-14 гг. 
       Вера Сяргееўна пад прозвішчам Навіцкая выдала ў Санкт-Пецярбургу і Маскве 5 кніг для дзяўчынак: “Запаветныя куткі” (1911), “Ціхамірныя гады” (1912), “Басурманка” (1914), “Наташа Славіна” (1914) і “ Галя” (1914). Дзве з іх – у вельмі салідных выдавецтвах Вольфа і Сыцін. У гэтыя гады яна была начальніцай лідскай жаночай прыватнай гімназіі і ніхто не сумняваецца, што гэтыя 5 твораў напісаныя ў Лідзе. 
    З мэтай прапаганды творчай спадчыны В.С. Навіцкай, а таксама садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу таленавітых літаратараў Лідскага раёна з 2014 года Лідскай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы ладзіцца адкрыты рэгіянальны літаратурны конкурс імя В.С. Навіцкай. Ён праводзіцца 1 раз у два гады.

3.png
Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Махцевич, В. С.  Хорошо жить на свете! Из воспоминаний счастливой девочки / В. С. Махцевич. – СПб.: А.Ф. Девриен, 1906.  – 182 с. : ил. 

  2. Махцевич, В. С. Веселые будни : Из воспоминаний гимназистки / В. С. Махцевич. – СПб.: А.Ф. Девриен, 1906. – 203 с. : ил.  

  3. Новицкий, Ф. Л. Уголки жизни: Хрестоматия для приготов. и 1 кл. сред. учеб. заведений / Ф. Л. Новицкий, В. С. Махцевич. – СПб.: К.Л. Риккер, 1908. 

  4. Новицкая, В. С. Хорошо жить на свете! : Из воспоминаний гимназистки : изд. 2-е / В. С. Новицкая. – СПб.: А.Ф. Девриен, 1910. – 182 с. : ил. 

  5. Новицкая, В. С.  Заветные уголки: Рассказы для детей / В. С. Новицкая. – СПб. :  А.Ф.  Девриен, 1911. – 238 с. : ил.

  6. Новицкая, В. С. Веселые будни : Из воспоминаний счастливой девочки : изд. 2-е  / В. С. Новицкая. – СПб. : А.Ф. Девриен, 1912. – 203 с. : ил. 

  7. Новицкая, В. С.  Безмятежные годы / В. С. Новицкая. – СПб. :  А.Ф. Девриен, 1912. – 305 с. :  ил.

  8. Новицкая, В. С. Басурманка / В. С. Новицкая. – СПб. – М. : Издание Т-ва М. О. Вольф,1914. – 263 с. :  ил.

  9. Новицкая, В. С. Наташа Славина / В. С. Новицкая. – М. : Т-во И. Д. Сытина, 1914. – 234 с. : ил. 

  10. Новицкая, В. С.  Галя / В. С. Новицкая. – СПб. : А.Ф.  Девриен, 1914. – 244 с. : ил. 

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Суднік, С. Вера Навіцкая – лідская дзіцячая пісьменніца / В. Навіцкая // Дарослыя – дзецям : І літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай / рэд. А. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2014. – С. 2-3.

bottom of page