top of page
1.png
2.png
виньетка.png
Ежы
Путрамант
Біяграфія

   Ежы Путрамант (14.11.1910-23.06.1986) нарадзіўся ў Мінску. Вядомы польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Адзін з арганізатараў 1-ай арміі Войска Польскага. Лаўрэат дзяржаўных прэмій Польшчы (1953,1955, 1964 гг.). Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1934г.). Генеральны сакратар (1945-1950), намеснік старшыні Саюза польскіх пісьменнікаў (1969-1980 гг.). У 1925 годзе пераехаў з бацькамі ў Ліду. Вучыўся ў Лідскай гімназіі. У 1928-1939 гг. жыў на хутары Банева, дзе быў напісаны зборнік паэзіі “Лясная дарога” (1938). У 1960-ыя гады разам з М. Танкам і П. Панчанкам наведаў Лідскі раён і ўрочышча Банева, аб чым напісаў у сваіх успамінах “Паўвека” (Ліду, вучобу ў Лідскай гімназіі, хутар Банева, вёску Дакудава). Аўтар вядомых раманаў “Верасень”(1951), “Раздарожжа” (1954), “Пасынкі” (1963), “Дзік” (1964), “Пушча” (1966) і іншых.

3.png
Путрамант Ежы.png
Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Путрамант, Е. Вершы / Ежы Путрамант; пер з пол. М. Танка, С. Судніка // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 147-153.

  2. Путрамант, Е. Мястэчка меншае за вёску / Ежы Путрамант ; пер. Леаніда Лаўрэша // Наша слова. – 2016. – 1 чэрв. – С. 7-8.

  3. Путрамант, Е. Паўвеку. Вайна / Ежы Путрамант // Лідскі Летапісец. – 2014. – №3, 4; 2015. – №1, 2, 3, 4; 2016. – № 1,2,3,4; 2017. – № 1, 2, 3, 4; 2018. – № 1, 2, 3, 4. 

  4. Путрамант, Е. Паўвеку. Маладосць / Ежы Путрамант // Лідскі Летапісец. – 2010. – № 4; 2011. – № 1, 2, 3, 4; 2012. – № 1, 2, 3, 4; 2013. – № 1, 2, 3, 4. – 2014. – № 1, 2.

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Пяткевіч, А. Літаратурна-мастацкае слова / А. М. Пяткевіч // Слова і кніга Прынёмання : зборнік навуковых артыкулаў / А. М. Пяткевіч. – Гродна, 2016. – С. 96, 105, 113, 118, 124. 

  2. Черепица, В. Захоронения уроженцев Беларуси на Варшавском кладбище “Повонзки” (1940-1980-е годы) : [в т.ч. Ежи Путрамента] / В.Черепица // Шлях да ўзаемнасцi : матэр, ХVІІ мiжнар.навук.канф. (Гродна, 18-19 лістапада 2010 г.). – Гродна : ГрДУ, 2011. – C.113-118.

  3. Ежы Путрамант : 100 год з дня нараджэння // Лiдскi Летапiсец. – 2010. –  № 4. – C. 40. 

  4. Урбановiч, У. Пошукі аўтарскіх рукапісаў і дзённіка : Ежы Путрамент на Лідчыне / Уладзімір Урбановіч // Лiдскi Летапiсец. – 2010. – № 4. – C. 41-43.

bottom of page