top of page
1.png
2.png
виньетка.png
Антон
Піліпчык
Біяграфія

    Антон Сямёнавіч Піліпчык нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Сухары Шчучынчскага раёна. Скончыў журфак БДУ і аддзяленне друку, радыё і тэлебачання Мінскай ВПШ. Працаваў у рэдакцыях шчучынскай, астравецкай іўеўскай раённых газет. Зараз пенсіянер. Жыве ў г. Бярозаўка Лідскага раёна. Піша на беларусай мове.
    Вершы Антона Піліпчыка друкаваліся ў раённым друку, гродзенскай абласной газеце, штогодніку “Галасы”, рэспубліканскіх выданнях.
     У 2015 годзе А. Піліпічык стаў фіналістам другога абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (А.Пашкевіч). Аўтар трох кніг. Адзін з сааўтараў калектыўных зборнікаў “Іўеўшчына літаратурная” (2014) і “У прыгаршчах Айчыны” (2015).

3.png
Піліпчык Антон.jpg
Да вашай увагі некалькі вершаў Антона Піліпчыка.
Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Піліпчык, А. Безбярэжжа: вершы / Антон Піліпчык. - Мінск : Колорград, 2020. - 98, [1] с.

  2. Піліпчык, А. Лятуць восені, зімы, як і вёсны, і леты...: вершы / Антон Піліпчык. – Мінск : Колорград, 2018. – 106, [1] с. 

  3. Піліпчык, А.Пакуль сонейка ззяе...: аповесці, апавяданні, нататкі / Антон Піліпчык. – Мінск : Р. М. Цымбераў, 2019. – 186, [2] с. 

А я прагну адно - адзіноты

А я прагну адно — адзіноты
ў пакоі пустым і настылым
без словаў, нібы з кулямёта,
без стомы і болю ў крылах.
І… каб не маніла дарога,
не грукала клапанамі
у сэрцы ўсё тая ж трывога,
што люта зайграла між намі.
Зайграла шалёна па нотах,
бы бура ў засохлым трысці….
…Я прагну ўсяго адзіноты –
гаюча – ялейнай цішы!..

Вальс апошняй школьнай вясны

Вальс гучыць, выпускны…
Маладзее ўвесь свет і кружыцца…
Вальс дарослай нашай вясны
Зоркі з намі таксама танцуюць —
На азёры паглянь, на рачулкі
і лужыны…
Вальс гучыць, выпускны…
Сэрца радасцю бурнаю поўніцца…
Аднакласніца ж, не маўчы,
Як пралеска вясною ў бары,
Мне зіхотны ўсмех падары —
Праз гады хай жа з вальсам
успомніцца….

 

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Бадак, А. Антон Піліпчык. Праганяў чалавек лася… / Алесь Бадак // Звязда. – 2016. – 22 верас.– С. 4.

  2. Хітрун, А. Новыя імёны ў паэзіі Лідчыны / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2014. – 9 снеж. – С. 4.

bottom of page