Ганна
Рэлікоўская
Ганна Леанардаўна Рэлікоўская нарадзілася 8 ліпеня 1964 года ў вёсцы Кянці Лідскага раёна. Скончыла Ваўкавыскае педвучылішча, гістарычны факультэт БДУ. Працавала ў сярэдніх школах № 8, № 17 горада Ліды. Зараз працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 11.
З юнацтва захапляецца вершамі, лічыць, што менавіта праз рыфму, праз асаблівы рытм, спалучэнне гукаў можна найбольш дакладна перадаць свае пачуцці, свой погляд на навакольны свет. Друкавалася са студэнтскіх гадоў у мясцовых раённых газетах, некалькі вершаў трапілі на старонкі “Настаўніцкай газеты”, выбраныя творы ўвайшлі ў зборнікі паэзіі, выдадзеныя ў Лідскім раёне. Тэмы вершаў самыя разнастайныя : ад кахання і настаўніцкай працы да філасофскіх роздумаў. У 2016 годзе атрымала перамогу ў ІІІ-ім абласным фестывале “Поэзия – души движенье” у намінацыі “Любовная и философская лирика”, а таксама ў раённым літаратурным конкурсе імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.
Да вашай увагі некалькі вершаў Ганны Рэлікоўскай.
ВЁСАЧКА КЯНЦІ
Плямінка ці крапінка
Каля аўтастрады.
Можна і аб’ехаць,
Можна абыйсці.
Дык чаму ж чаруе,
Дык чаму ж так вабіць
Вёсачка маленькая
З назваю Кянці?
Тут маё дзяцінства
Прамільгнула іскрай.
Хоць, здаецца, учора
Яшчэ тут жыла.
Па мурожных травах,
Па расе срабрыстай
Басанож ляцела
На ўскрай сяла.
Па лясах блукала
З кошыкам суніцаў
Ці сплятала кветкі
У сонечны вянок.
І цяпер, бывае,
Па начах мне сніцца
Белая чаромха,
Сіні васілёк.
ОСЕНЬ, ОСЕНЬ… ЗОЛОТЫЕ
Осень, осень…Золотые
Сарафаны у берёз,
Золотые ветра крылья.
Золотом сверкает плёс.
Золотится купол храма
Над осенней тишиной.
Золотая наша мама,
Папа тоже золотой.
Золотые лес и речка,
Деревянная скамья
И тропинка у крылечка.
Золотые ты да я.
Асноўныя творы
-
Реликовская, А. Стихи / Анна Реликовская // Дарослыя – дзецям : ІІ літаратурны конкурс імя В.Навіцкай / склад. Г. Курбыка, рэд. А.Быстрыцкая, адказны за вып. А. Мартынаў. – Ліда, 2016. – С. 133-151.
-
Рэлікоўская, Г. Вершы / Ганна Рэлікоўская // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 40-43.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Бурак, А. Ты – гэта Ты... : верш, прысвечаны Ганне Рэлікоўскай / А.Бурак // Лiдская газета. – 2011. – 7 ліпеня. – C. 4.
-
Суднік, С. Ганна Рэлікоўская : [біяграфічная даведка] / С. Суднік // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 40 – 43.