Саўко
Іван
Іван Міхайлавіч Саўко (19.02.1925 – 1998) нарадзіўся ў вёсцы Падкасоўе Навагрудскага раёна. Пачатак сталых гадоў супаў з завяршэннем разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, быў цяжка паранены.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Асноўную частку свайго жыцця аддаў вядомай на Лідчыне гаспадарцы – саўгасу “Тарнова”. З 1957 года займаў пасаду галоўнага ветурача.
За баявыя і працоўныя заслугі Іван Міхайлавіч узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі.
Усё свядомае жыццё пісаў вершы, шмат друкаваўся ў рэгіянальных і рэспубліканскіх газетах. Аўтар трох зборнікаў паэзіі.
Да вашай увагі верш Івана Саўко.
РОДНЫЯ ПРАСТОРЫ
Люблю я тарноўскія нашы прасторы,
Красу неабсяжных палеткаў, лугоў,
Дзе ў неба глядзяць белагрудскія горы,
І выйшла красуня – Дзітва з берагоў.
Люблю я тарноўскія нашы азёры,
Іх зыбкі блакіт – за ўсё прыгажэй,
Дзе ночкай купаюцца месяц і зоры
І песні пяе чараўнік-салавей.
Люблю паглядзець на сады маладыя,
Што ў квецені белай гамонку вядуць,
На ўросшыя ў землю дубы векавыя,
Што быццам адвечную вахту нясуць.
Асноўныя творы
-
Саўко, І. Голас сэрца / Іван Саўко. – Ліда, 1996. – 128 с.
-
Саўко, І. Насуперак лёсу : зборнік вершаў / Іван Саўко. – Ліда, 1993. – 123 с.
-
Саўко, І. Рэха жыцця : паэмы / Іван Саўко. – Ліда, 1994. – 148 с.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Чарнавус, Т. “Люблю я тарноўскія нашы прасторы…”, або Спроба паэтычнага партрэта / Т. Чарнавус // Лідская газета. – 1997. – 24 чэрвеня.
-
Чарнавус, Т. Іван Саўко і яго паэма “Тарнова” на старонках “Лідскай газеты” // Лідская газета. – 1993. – 11 студзеня.