Алесь
Стадуб
Нарадзіўся (24.04.1931 – 8.06.2020, г. Ліда) ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Пасля службы ў войску закончыў Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі). Стадуб Аляксандр Дзям’янавіч скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут імя К.Ушынскага. Узначальваў маладзёжны хор у Яраслаўлі. Там закончыў філфак педінстытута. Выкладаў у школе, працаваў у мясцовых газетах. Працаваў наборшчыкам у друкарні раённай газеты “Чырвоны сцяг”. У 1972 г. пераехаў у Ліду, дзе быў намеснікам старшыні таварыства “Веды”. Член Саюза журналістаў Беларусі.
Друкаваўся ў рэспубліканскіх і раённых газетах і часопісах. Выдаў зборнікі паэзіі: “Твае вочы” (1997 г.), “Вузел” (1998 г.), “Споведзь натхненнем” (1999 г.), “Букет настрою”, “Летапіс пачуццяў” (2000 г.), “Калінавыя гроны” (2001 г.), “Сюжэт на фоне адвячорку” (2004 г.), “Водгук ісціны” (2007 г.) і інш., аўтар п’есы для дзяцей “Памяць”.
Удзельнічаў у конкурсе па стварэнні гімна Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў “Настаўніцкай газеце”, “Чырвонай змене”, “ЛіМе”, “Гродзенскай праўдзе”, “Піянеры Беларусі”, у мясцовых выданнях, у часопісах “Беларусь”, “Работніца і сялянка”, “Родная прырода”, “Ад Лідскіх муроў” і інш.
Прапануем вашай увазе верш Алеся Стадуба.
ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ
Люблю цябе, зямля мая,
І рэчак плынь сярод вякоў.
Не блудны сын я, не сваяк –
Блакіт жывучых васількоў.
Тут мовы ўласнай карані,
Тут перазвон дубоў, бяроз.
Паміж сваіх, паміж радні,
Я і мужнеў і ў праўду ўрос.
Гляджу ўрачыста з-пад брыля,
І спеласць песні на душы:
Зямля мая, мая зямля,
Ты Беларусі роднай шыр!
Асноўныя творы
-
Стадуб, А. Вандроўка між гадамі : дакументальная аповесць / А. Стадуб. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – 184 с.
-
Стадуб, А. Водгук ісціны : вершы / А. Стадуб. – Мінск : Кнiгазбор, 2007. – 200 с.
Стадуб, А. Дотык волі : кніга паэзіі / А. Стадуб. – Мінск : Кнiгазбор, 2013. – 96 с. -
Стадуб, А. Калінавыя гроны: вершы / А. Стадуб. – Мінск : Дом прэсы, 2001. – 31, [1] с. – (Бібліятэка часопіса “Маладосць”).
-
Стадуб, А. Мільянерка: апавяданні / А. Стадуб. – Мінск : Кнігазбор, 2014. – 86, [1] с.
-
Стадуб, А. Наши пути разошлись / А. Стадуб. – Ярославль : Кн. изд., 1962. – 56 с.
-
Стадуб, А. Скрыжалі : лірыка, сустрэчы / А. Стадуб. – Мінск : Кнiгазбор, 2010. – 120 с.
-
Стадуб, А. Шэпты крыл : вершы, трыялеты, прысвячэнні, пераклады / А. Стадуб. – Мінск : Кнiгазбор, 2010. – 116 с.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Алесь Стадуб / ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”; склад. Г. Р. Курбыка, рэд. А. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2021. – 16 с. – (Звязаны лёсам).
-
Лiдзiн, П. Лідчане прыняты ў Саюз пісьменнікаў : Уладзімір Васько, Алесь Стадуб, Пётр Макарэвіч / П. Лідзін // Принеманские вести. – 2008. – 3 января. – C.7.
-
Макарэвiч, П. “Вандроўка між гадамі” : назва новай кнігі Алеся Стадуба / П. Макарэвіч // Принеманские вести. – 2009. – № 24. – 23 июля. – C. 5.
-
Макарэвiч, П. Свой след / П.Макарэвіч // Принеманские вести. – 2010. – № 39. – 30 сентября. – C. 19.
-
Мельнiк, М. “Водгук ісціны” : кніга вершаў А. Стадуба / М. Мельнік // Лiдская газета. – 2007. – 26 красавіка. – C. 4.
-
Памёр Алесь Стадуб // Наша слова. – 2020. – 17 чэрв. – С. 2.
-
Ракавiцкi, I. Дотык волі / І. Ракавіцкі // Наша слова. – 2014. – № 1. – 2 студзеня. – C. 8.
-
Суднік, С. Агледзіны : 80 гадоў Алесю Стадубу / Станіслаў Суднік // Лідскі летапісец. – 2011. – № 2. – С. 51-56.
-
Хiтрун, А. Выйшлі ў свет “Скрыжалі” / А.Хітрун // Лiдская газета. – 2011. – 12 сакавіка.