top of page
1.png
виньетка.png
Станіслаў
Суднік
Біяграфія

Суднік Станіслаў Вацлававіч – беларускі пісьменнік, журналіст. Нарадзіўся 21.09.1954 г. у в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на. 
Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1977) і Цвярскую ваенна-камандную акадэмію імя Жукава (завочна). Служыў у Савецкай Арміі, затым ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Мае награды – ордэн “За службу Радзіме” 3 ступені, медаль “За баявыя заслугі”. Падпалкоўнік запасу.
З 1994 года жыве ў Лідзе. Займаецца краязнаўствам і мовазнаўствам (даследуе арыйскія карані беларускай мовы). Выбіраўся дэпутатам Лідскага гарадскога савета (1995-1999). Старшыня грамадскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”.
Рэдактар газеты “Наша слова”, краязнаўчага, гістарычна-літаратурнага часопіса “Лідскі Летапісец”, літаратурна-мастацкага зборніка “Ад лідскіх муроў”. Аўтар шэрагу кніг, паэтычных зборнікаў. Стваральнік “Кароткага расійска-беларускага вайсковага слоўніка” і “Расейска-беларускага вайсковага слоўніка” на 8000 слоў (у сааўтарстве з Сяржуком Чыславым), “Шыхтовага статута Беларускага войска”. Распрацаваў сістэму стэнаграфіі для беларускай мовы, выдаў адзіны ў свеце навучальны дапаможнік “Стэнаграфія”. 

2.jpg
2.png
3.png

Да вашай увагі верш Станіслава Судніка.

ТОДАР З НАРБУТАЎ ЛІДСКІХ
О, Лідскі край, табою ганаруся,
З слязой на воку Бог цябе стварыў.
Не ведаў свет ніякай Беларусі,
А пра цябе з пашанай гаварыў.
   Стаяла Ліда між балот Дайноўскіх,
   Сачыла царстваў лёт і  заняпад,
   Збірала ў песнях і чароўных казках
   Хады стагоддзяў адмысловы лад.
Раслі тут людзі, як дубы на ўзлессі,
Снавалі душы аўру той зямлі,
З сабой з народзінаў лідзяне неслі
І тое, пра што ведаць не маглі.
   Але збіраліся, як хмары ў паднябессі
   Стагоддзяў дзеі ў памяці людзей,
   Пакуль магутны лёс ім не накрэсліў,
   Хто стане летапісцам тых падзей.
І ён прыйшоў, нашчадак слаўных родаў,
Чые пад Грунвальдам не сцерліся сляды,
Каб расказаць уласнаму народу
Пра слаўныя і мужныя гады.
   Ён Остык-Нарбут вырас з тых курганаў,
   Што крыве прысвячалі ў дар багам
   У час, што называе ксёндз паганым,
   І што заўсёды быў наймільшы нам…

Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Суднік, С. Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік / С. Суднік. – Мінск : Тэхналогія, 1993.

  2. Суднік, С. Лідскія скрыжалі : [ вершы ] / Станіслаў Суднік. – Ліда, 2008. – 92 с.

  3. Суднiк, С. Літва : гістарычныя паэмы, балады, пераклады /  С. Суднік ; гравюра і малюнкі Я. Матэйкі. –  Ліда, 2011. – 216 с. 

  4. Суднік, С. Мой Грунвальд : вершы / Станіслаў Суднік. –Ліда, 1999. – 122 с.

  5. Суднік, С. Пілігрымка дадому : (Сказ) / С. Суднік. – Ліда, 2018. – 88 с.

  6. Суднік, С. Расейска-беларускі вайсковы слоўнік / С. Суднік, С. Чыслаў. – Мінск, 1997. – 250 с.

  7. Суднiк, С. Стэнаграфія : навучальны дапаможнік / С. Суднік.  – Ліда : Выдавецкі дом ТБМ, 2009. – 224 с.

  8. Суднік, С. Шыхтовы статут Беларускага войска / С. Суднік. – Прыазёрск, 1992. 

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Арцiмовiч, Д. Зварот да Літвы / Д. Арцімовіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2011. – № 45. – 11 лістапада. – C. 7.

  2. Жалкоўскi, А. Падручнік лідчаніна не мае аналагаў / А. Жалкоўскі // Принеманские вести. – 2010. – № 25. – 24 июня.

  3. Жалкоўскi, А. Суднік Станіслаў Вацлававіч / А. Жалкоўскі // Памяць : гiст.-дак. хронiка Лiды i Лiд. р-на. – Мінск, 2004. – C. 472.

  4. Жалкоўскi, А. Услаўляюць любы горад / А. Жалкоўскі // Принеманские вести. – 2008. – № 33. –  14 августа. – C. 5.

  5. Лабадзенка, Г. Адзіны ў свеце падручнік па беларускай стэнаграфіі напісаў краязнаўца з Ліды / Г. Лабадзенка // Звязда. – 2010. – 9 чэрвеня. – C. 3.

  6. Лідскія юбіляры 2004 года // Лiдскi летапiсец. – 2004. – № 3-4. – С.15-18.

  7. Карлюкевіч, А. Муза ў вайсковым шынялі, альбо проста “наш чалавек” у Казахстане / А. Карлюкевіч // Беларусь. – 1993. – № 12. – С. 7.

  8. “Ня трэба плакаць над Пагоняй” : [ пра зборнік вершаў С.Судніка “ Мой Грунвальд”] // Пагоня. – 1999. – 21 кастр. – С. 4.

  9. Прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў : [ у т.л. Суднік Станіслаў Вацлававіч ] // Літаратура і мастацства. – 2001. – 4 мая. – С. 4.

  10. Станіслаў Суднік (1954, в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на) // Галасы з небакраю : анталогiя паэзii свету ў беларус. перакладах ХХ ст. / М. Скобла; уступны артыкул Е. Лявонавай, навук. рэд. Л. Баршчэўскі. – Мінск, 2008. – C. 660.

Бібліяграфія
  1. Станіслаў Вацлававіч Суднік / Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; склад. Г. Р. Курбыка. – Ліда, 2014. – 12 с. – (Звязаны лёсам).

bottom of page