Валянцін
Таўлай
Нарадзіўся Валянцін Паўлавіч Таўлай 26 студзеня (8 лютага) 1914 года ў Баранавічах. Яго бацькі, Павел Дзям’янавіч і Марыя Антонаўна, працавалі чыгуначнымі тэлеграфістамі. У 1920 годзе, калі бацька працаваў начальнікам чыгуначнай станцыі ў Зэльве, падчас эпідэміі халеры памерла маці. Валянціна і яго брата Аляксандра выхоўвала бабка Аўдоцця, якая жыла ў в. Рудаўка. З 1921 года Валянцін хадзіў у польскую школу ў Лідзе, але адчуваў сябе там чужым сярод дзяцей службоўцаў, што прыехалі з Польшчы. Дзеля самасцвярджэння напісаў на польскай мове верш пра азяблага вераб’я (якраз праводзілася кампанія па ахове птушак). Ухвалены настаўніцай верш падняў аўтарытэт малога ростам, бедна апранутага вучня ў вачах аднакласнікаў і самога сябе.
Лёс Таўлая ў нечым падобны на лёс многіх беларускіх паэтаў, чые жыццёвыя вытокі бралі аснову з пачатку ХХ стагоддзя. За ўдзел у студэнцкіх забастоўках, за выступленні супраць прыгнёту заходнебеларускага народа Валянцін Таўлай некалькі разоў быў арыштаваны, сядзеў у астрогах Слоніма, Гродна, Ліды. Між іншым, было яму тады ад роду ўсяго 16 гадоў.
Верасень 1939 года 25-гадовы паэт сустрэў на вуліцах Гродна ў вопратцы вязня. Радасць вызвалення, сустрэч з роднымі, любімая праца ў рэдакцыі Лідскай раённай газеты, сям’я, віды на выданне зборніка твораў. У Лідзе адбылася яго сустрэча з Янкам Купалам. Як пасля пісаў Валянцін Паўлавіч, гэта была незабыўная для яго падзея. “Мне асабіста Янка Купала ахвяраваў паэму “Над ракой Арэсай” з надпісам: “Таварышу Валянціну Таўлаю на ўспамін аб сустрэчы ў Лідзе – Янка Купала”. Гэтая кніга разам з іншымі дарагімі дакументамі майго жыцця беспаваротна загінула ў вайну”.
Вайна застала паэта і яго сям’ю ў Лідзе. Давялося перажыць страшэнныя бамбёжкі, пачатак акупацыі горада. Таўлай быў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага Баранавіцкага злучэння, разведчыкам, кіраўніком навагрудскай сеткі спецгрупы “Буравеснік”.
У верасні 1943 года Валянціна Таўлая арыштавалі ў Лідзе разам з бацькам, сястрой і мачыхай. Але верныя сябры Н.Тарас і С.Хмара цудам выратавалі ад шыбеніцы. Бацькі ж былі адпраўлены ў Асвенцым, дзе і загінулі.
Пасля вайны Таўлай пасяліўся ў Мінску, працаваў навуковым супрацоўнікам у літаратурным музеі Янкі Купалы. Ад першых дзён арганізацыі музея ён стаў найбліжэйшым памочнікам Уладзіславы Францаўны Луцэвіч, яе намеснікам.
Таўлаю даводзілася аднаму з першых пачынаць вялікую працу па збору і вывучэнню Купалаўскай спадчыны. Спасцігаючы ўсё глыбей душу купалаўскай паэзіі, Таўлай аберагаў яе чысціню і сапраўднае, першароднае гучанне. Здзіўляе шырыня даследчых задум Валянціна Паўлавіча, разлічаных на бліжэйшыя пяць год – тых, якія яму не суджана было пражыць. Засталіся ў рукапісах сотні накідаў, выпісак, тонкіх назіранняў.
Даволі актыўна працаваў паэт і ў галіне нарыса, быў вядомы таксама як крытык і літаратуразнаўца. Працаваў, гледзячы далёка наперад, як апантанна працуе чалавек, што яшчэ не задумваецца над пройдзенымі жыццёвымі вёрстамі. Але не паспеў зрабіць і невялікай часткі з таго, што хацеў і што мог. Так і не пабачыў сваю першую кнігу “Шляхі і краты” (яна выйшла пасля смерці паэта пад назвай “Выбранае”). 27 красавіка 1947 года паэта не стала.
Да вашай увагі некалькі вершаў і перакладаў Валянціна Таўлая.
БАЦЬКАВА ПІСЬМО
Сынок!
Цягнік апошні адгрымеў.
Ноч. Цішыня на станцыі нямая.
Я толькі што ў сваім пакоі сеў
і думаю: газеткі прачытаю,
А то аж сорам – трэці дзень, павер,
не разглядаючы, на стол складаю ў кучу…
Прыходзіцца на твой спаслацца верш,
Як на прычыну, што ў палітыцы цякучай
адстаў я. Можа, будзеш папракаць?
Ну, а ў мяне, хоць сёння май не першы,
ізноў святочны “Уперад” у руках,
і зноў тваім зачытваюся вершам.
Мне гэты нумар вельмі дарагі –
І фарба сіняя, і гладкая папера,
і загаловак: “Першамайскія сцягі”,
імя і прозвішча, любімыя без меры…
Аднак мяне хвалюе найглыбей
і ў сэрцы павявае ўсё трывожней
той сцяг, які ў мінулай барацьбе
ўзнімалі на бярозе прыдарожнай.
І аднаму яму прыходзіцца звісаць –
Ён крыллем трапяткім сваіх склікае…
Здаецца мне, што гэты сцяг – я сам,
бо доля і мая амаль такая:
і ты, і Шура – вы абодва ад мяне
пайшлі ў свае шляхі, жыццю насустрач,
і хоць пра гэта марыў я раней, –
старому сэрцу ўсё ж такі нязручна.
Чыгунку я люблю, і ў працы – міл дзянёк.
А ноч гняце і думкамі, і снамі.
Няўжо мне толькі ў адзіноце, аддалёк
І асталося цешыцца сынамі?
Пабудзь, сыночак, у мяне ў гасцях,
Заглянь у Скрыбава – лягчэй на сэрцы стане…
Бывай здароў! Табе забыты сцяг
Узмахвае крылом на прывітанне.
А.К. Талстой
* * *
Благаслаўляю вас, лясы,
Вод глыбіню, бязмежнасць поля,
Цябе благаслаўляю, воля,
І неба сонечную сінь.
Жабрачы кій благаслаўляю,
І торбу, і спакойны крок,
Прастор ад краю і да краю,
І сонца бляск, і ночы змрок,
І сцежку, па якой паволі
Я ўдалеч жабраком пабрыў,
І кожную былінку ў полі,
І зорку кожную ўгары.
О, калі б мог жыццё звязаць я
І душу разам з вамі зліць.
І ўсіх вас, ворагі і брацця,
(І ўсю прыроду, і ўсю прыроду)
Да сэрца шчыра прытуліць!
Пераклад В. Таўлая.
Асноўныя творы
-
Валянцін Таўлай: [зборнік / укладальнік, прадмова: У. Калеснік]. – Мінск : Беларусь, 1967. – 154, [1] с. – (Бібліятэка беларускай паэзіі).
-
Таўлай, В. Вершы і паэмы / Валянцін Таўлай. – Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, 1955. – 127, [1] с.
-
Таўлай, В. Вершы і паэмы: [для сярэдняга школьнага ўзросту] / В. Таўлай. – Мінск : Народная асвета, 1979. – 78, [2] с. – (Школьная бібліятэка).
-
Таўлай, В. Выбранае : [вершы, паэмы] / В. Таўлай. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1947. – 81, [1] с., [1] л. партр.
-
Таўлай, В. Выбраныя творы / В. Таўлай. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1951. – 219 с., 1 л. партр.
-
Таўлай, В. Выбраныя творы / Валянцін Таўлай. – Мінск : Вучпедвыд. БССР, 1958. – 163с., 1 л. партр. – (Школьная бібліятэка).
-
Таўлай, В. Выбраныя творы / Валянцін Таўлай. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 412 с., [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор. Мастацкая літаратура).
-
Таўлай, В. Пілую вершам краты : Выбраныя творы / В. Таўлай. – Мінск : Юнацтва, 1984. – 94, [1] с. – (Паэтычная бібліятэка).
-
Таўлай, В. Творы / В. Таўлай. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1961. – 404 с., 1 л. партр.
-
Таўлай, В. Я с вами : Стихи, поэмы : Пер.с белорус. / Сост. Л. С. Тавлай. – Мінск : Мастац. літ., 1988. – 142 с., 1 л. портр. – (Белорусская поэзия).
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Кнігі
-
Арочка, М. Валянцін Таўлай : крытычна-біяграфічны нарыс / М. Арочка. – Мінск, 1969. – 167 с.
-
Башлакоў, М. З. Валянцін Таўлай / М. З. Башлакоў // Памяць: гіст.-дак. хроніка Ліды і Лід. р-на / В. Г. Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 162.
-
Бярозкін, В. “Паролю, сябры, не забудзьце…” : [В. Таўлай] // Паэзія – мае жыццё / В. Бярозкін. – Мінск, 1989. – С. 111-117.
-
Валянцін Таўлай: дакументы, успаміны, артыкулы / склад. Г. В. Таўлай; камент. Л. С. Таўлай. – Мінск : Маст. літ., 1984. – 239 с.
-
Каладзяжная, А. Этапы жыццёвых дарог: да 100-годдзя з дня нараджэння В. Таўлая / А. Каладзяжная. – Ліда : Лідская друкарня, 2014. – 145 с., [8] л. каляр. іл.
-
Калеснік, У. Абед у Таўлая // Усё чалавечае / У. Калеснік. – Мінск, 1993. – С. 38-59.
Марціновіч, А. Паходняй сэрца палымнела : [В. Таўлай] // Шляхам праўды / А. Марціновіч. – Мінск, 1994. – С. 190-202. -
Таўлай Валянцін // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэд. А. В. Мальдзіс. – Мінск,1995. – Т. 6. – С. 80-84.
-
Таўлай Валянцін // Сучасная беларуская паэзія / У. В. Гніламёдаў. – Мінск, 1983. – С. 202.
-
Таўлай Валянцін // Беларуская савецкая лірыка / М. Р. Ярош, В. Л. Бечык. – Мінск, 1979. – С. 96-98, 101, 124, 152, 156.
-
Таўлай Валянцін Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 459.
-
Таўлай Валянцін Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск, 2001. – Т. 6. Кн.1. – С. 513.
-
Таўлай Валянцін Паўлавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / І. П. Шамякін. – Мінск, 1987. – Т. 5. – С. 250-251.
-
Таўлай, В. Аўтабіяграфія // Пра час і пра сябе. – Мінск, 1966. – С. 346-349.
Артыкулы
1. Мацулевіч, А. На рабочым стале Валянціна Таўлая пастаянна высіліся стосы кніг / Аляксандр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. – 2022. – 21 верас. – С. 11.
2. Жалкоўскі, А. Малавядомыя старонкі з біяграфіі Валянціна Таўлая / Алесь Жалкоўскі // Літаратура і мастацтва. – 2008. – № 27. – С. 14.
3. Жалкоўскі, А. Крыж мужнасці і пакут Валянціна Таўлая / А. Жалкоўскі // Лідская газета. – 2008. – 29 мая. – С. 3.
4. Чыгрын, С. Невядомыя здымкі Валянціна Таўлая / С. Чыгрын // Лідскі Летапісец. – 2007. – № 3-4. – С. 48-50.
5. Суднік, С. Па Лідзе Бог хадзіў: [верш прысвечаны В.Таўлаю] / С. Суднік // Краязнаўчая газета. – 2005. – № 16. – С. 5.
6. Міхайлаў, Р. Даведка ад бацькі паэта / Р. Міхайлаў // Лідская газета. – 2005. – 7 мая. – С. 2.
7. Васілевіч, А. Вершамі “пілаваў” краты / А. Васілевіч // Лідская газета. – 2004. – 24 лютага. – С. 1.
8. Маліноўскі, М. “Хачу лунаць арлом…” : да 90-годдзя Валянціна Таўлая / Міхась Маліноўскі // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 13 лют.
9. Жалкоўскі, А. “Жаўруковае сэрца звініць…”: да 90-годдзя Валянціна Таўлая / Аляксандр Жалкоўскі, Міхась Маліноўскі // Гродзенская праўда. – 2004. – 7 лютага.
10. Жалкоўскі, А. Адной табе, як запавет, пакіну спадчыну тугі і веры / Аляксандр Жалкоўскі, Міхась Маліноўскі // Лідская газета. – 2004. – 5 лютага. – С. 1-2.
11. Дарашэвіч, П. Успаміны [аб В. Таўлае, запіс. 13.01.1964 г.] // Лідскі Летапісец. – 2004. – № 1-2. – С. 21.
12. Курылёнак, В. З мінуўшчыны ў сучаснасць…: да 90-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая / Вольга Курылёнак // Лідскі летапісец. — 2004. – № 1-2 (25-26). – С. 13-15.
13. Мацюкевіч, С. Успаміны [аб В. Таўлае, запіс. 1.02.1964 г.] / С. Мацюкевіч // Лідскі Летапісец. – 2004. – № 1-2. – С. 21-22.
14. Таўлай, Н. Ніна Таўлай пра брата і пра ўсіх / Ніна Таўлай; гут. С. Суднік // Лідскі Летапісец. – 2004. – № 1-2. – С. 16-20.
15. Мацулевіч, А. Лідскія сяброўкі Валянціна Таўлая / А. Мацулевіч // Лідская газета. – 2003. – 13 верасня.
16. Серафіновіч, К. “Мяне, як і брата, з турмы выкупілі” : [праз дзесяцігоддзі ўзгадвае Ніна Паўлаўна Радзюкевіч, сястра Валянціна Таўлая] / К. Серафіновіч // Лідская газета. – 2002. – 6 жніўня.
17. Марціновіч, А. “Краты… свет засланілі” / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 1999. – № 10.
18. Іваноўскі, К. Пясняр сваёй зямлі / К. Іваноўскі // Лідская газета. – 1999. – 15 верасня.
19. Ягорычаў, У. Сам ён – звонкая легенда / Уладзімір Ягорычаў // Культура. – 1999. – 4-10 верасня. – № 32. – С. 8-9.
20. Стадуб, А. Апошні прытулак Валянціна Таўлая / А. Стадуб // Лідская газета. – 1998. – 29 снежня.
21. Маю прамову дагаварыць: [аб перайменаванні вуліцы Лідская ў вуліцу імя В. Таўлая ў г. Лідзе] // Лідская газета. – 1997. – 30 жніўня.
22. Маліноўскі, М. Сумны і радасны юбілей: [да 50-годдзя смерці В. Таўлая] / М. Маліноўскі // Лідская газета. – 1997. – 27 сакавіка.
23. Грамадчанка, Т. Шляхі Валянціна Таўлая : літ. партрэт / Т. Грамадчанка // Роднае слова. – 1994. – № 2. – С. 7-12.
24. Калеснік, У. Гнеў і боль барыкад: да 75-годдзя з дня нараджэння В. Таўлая / У. Калеснік // Літаратура і мастацтва. – 1989. – 10 лют. – С. 8-9.
25. Булай, М. Сям’я патрыётаў (В. Таўлая) / М. Булай. // Уперад. – 1982. – 7 красавіка.
26. Тарас, Н. Даўні ўспамін: [як было ў гады вайны ў Лідзе, аб сустрэчах з В. Таўлаем] / Ніна Тарас // Маладосць. – 1982. – № 11. – С. 167.
27. Таўлай, Л. Падарожжа ў мінулае : З успамінаў пра В. Таўлая / Л. Таўлай // Полымя. – 1979. – № 9. – С. 189-214.
28. Міско, Я. Каб вясна ўзыйшла для людзей : да 60-годдзя з дня нараджэння В. Таўлая / Я. Міско // Маладосць. – 1974. – № 2. – С. 164-166.
Бібліяграфія
-
90 год з дня нараджэння В.П.Таўлая (1914-1947), паэта: бібліяграфічны спіс // Новыя кнігі. – 2004. – № 1. – С. 5-8 (дадатак).
-
Валянцін Таўлай / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы; склад. Т. С. Бальцэвіч, рэд. Т. І. Зенюкевіч. – Ліда, 2009. – 6 с.