top of page
1.png
виньетка.png
Алесь
Хітрун
Біяграфія

   Алесь Хітрун нарадзіўся 17 жніўня 1982 года ў вёсцы Крупава Лідскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працуе ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі навуковым супрацоўнікам літаратурнага аддзела. Кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” (2011-2019 гг.). 
   Ён – таленавіты, нястомны творца. Разнажанравыя і разнапланавыя яго паэтычныя і празаічныя творы, багатыя па свайму зместу і арыгінальнасці выкладання, краязнаўчыя даследванні, крытычныя матэрыялы, гумарыстычныя замалёўкі, рэпартажы і нататкі аб цікавых сустрэчах друкаваліся ў такіх выданнях, як “Лідская газета”, “Гродзенская праўда”, “Наша слова”, “Краязнаўчая газета”, “Літаратура і мастацтва” і іншых. Яго творчыя здабыткі змяшчаліся ў такіх часопісах, як “Вясёлка”, “Вожык”, “Маладосць”, “Лідскі летапісец”, “Ад лідскіх муроў”.
    Алесь Хітрун – пераможца 2007 года, як аўтар лепшай публікацыі ў жанры прозы, сярод аўтараў часопіса “Маладосць”, узнагароджаны ў 2008 годзе Ганаровай граматай ад рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва”, а за актыўны ўдзел у фестывалі гумару і сатыры “Пуд смеху” атрымаў дыплом.
  Гарачы прыхільнік беларускіх нацыянальных традыцый, няўрымслівы даследчык роднага краю, Алесь Хітрун не аднойчы пабываў на радзіме Я. Купалы і радзіме Я. Коласа, наведвае гарады, дзе праходзяць свята беларускага пісьменства.  

Алесь Хітрун.png
2.png
3.png

Да вашай увагі некалькі вершаў Алеся Хітруна.

БЕЛАРУСІ
Ты – мая зямелька,

Я – твой каранёк,
У цябе – стагоддзі,
А ў мяне – дзянёк.
Ты – мая сцяжынка,
А я – твой слядок.
Ты – агню іскрынка,
А я – як дымок.
Ты – мая матуля,
А я – твой сынок,
Да сябе прытуліш –
Я твой слых і зрок.
Я табой ганаруся,
Бо ты – Беларусь.
 
КРЫНІЦА ЖЫЦЦЯ
       Маме

Ты не шкадуй, што яшчэ год
Прайшоў, застаўся за плячыма,
Заўжды ты, як з гаючых вод,
Выходзіш кветкаю-жанчынай.
Ты не сумуй, што злёгку скроні
Пафарбаваны сівізной,
Жыццё тваё як на далоні – 
У люстэрку памяці жывой.
Нягоды сустракаеш смела,
Адважна крочыш па жыцці,
Рукамі творыш цуды ўмела,
Нам да цябе яшчэ расці.
Як знічка-зорка, сёння дорыш
Сынам цудоўны, добры свет.
Няхай жа сонейка аздобіць
Твой на зямлі нязмыўны след.

Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Мацулевіч, А. Паэт, даследчык, краязнавец / Аляксандр Мацулевіч ; фота // Лідская газета. – 2022. – 10 жн. – С. 17.

  2. Хітрун, А. Подых зімы : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2018. – 19 снежня. – С. 17.

  3. Хітрун, А. Бацькаўшчына : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2018. – 11 ліпеня. – С. 7.

  4. Хітрун, А. Шлях Максіма Гарэцкага ляжаў і праз Ліду / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2018. – 30 мая. – С. 8.

  5. Хітрун, А. Ліда ў творы незабыўнага Максіма Гарэцкага : (З цыклу даследчых прац “Пісьменнікі Беларусі: чарговыя разгадкі ў спадчыне Лідскага рэгіёна”) / А. Хітрун // Лідскі Летапісец. – 2018. – № 3. – С. 51-52.

  6. Хітрун, А. Літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2017. – 21 чэрвеня. – С. 11.

  7. Хітрун, А. Паэт : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2017. – 21 чэрвеня. – С. 11. 

  8. Хітрун, А. Заполле: экскурс з мінулага ў сучаснае, або Аб тым, чый след тут пакінуты ў гісторыі Беларусі і далёка за яе межамі : (Да 215 годдзя з дня нараджэння Ігната Дамейкі) / Алесь Хітрун // Лідскі Летапісец. – 2017. – № 4. – С. 12-21; 2018. – № 1. – С. 16-36.

  9. Хітрун, А. Табе... : верш / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2016. – 13 красавіка. – С. 14.

  10. Хітрун, А. Радзіма на карце Бога. Хмаркавыя прыгоды / Алесь Хітрун // Дарослыя – дзецям : ІІ літаратурны конкурс імя В.Навіцкай / склад. Г. Курбыка, рэд. А. Быстрыцкая, адказны за вып. А. Мартынаў. – Ліда, 2016. – С. 151 – 159. 

  11. Хітрун, А. Вершы / Алесь Хітрун // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 50-54. 

  12. Хітрун, А. Вершы сяброў пра нашу Ліду / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2015. – 2 верасня. – С. 17.

  13. Хітрун, А. Па п’янцы і казла нячысцікам прызнаеш : апавяданні, гумарэскі / Алесь Хітрун // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 209-221.

  14. Хітрун, А. Незвычайнае мінулае невялікіх Наркун / Алесь Хітрун // Лідская газета. – 2015. – 21 студзеня. – С. 19.

  15. Хітрун, А. Паэт, фалькларыст і гісторык, антычных і іншых моваў знаўца / Алесь Хітрун // Лідскі Летапісец. – 2014. – № 4. – С. 13-16.

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Алесь Хітрун // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012-2015гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік ; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. – Ліда, 2015. – № 8. – С. 50.

  2. Бурак, А. “… Чытачы чакаюць кнігу” / А. Бурак // Лідская газета. – 2012. – 18 жніўня. – С. 14.

20.09.2022 г.

bottom of page