top of page
1.png
виньетка.png
Цётка
(Алаіза Пашкевіч)
Біяграфія

   Нарадзілася 3 (15) ліпеня 1876 года ў в. Пешчына Лідскага павета.   Беларуская паэтэса, грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Адна з самых высокародных, шляхетных і рамантычных асоб свайго часу. Вучылася ў Вільні, закончыла Аляксандраўскую жаночую гімназію (1902), экзамены здала экстэрнам, вучылася ў Ягелонскім універсітэце. Адна з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады.
     Цётка адна з першых у беларускай літаратуры пачала пісаць падручнікі для пачатковай школы і перакладаць творы для дзяцей. У 1906 годзе яна выдала “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, дзе надрукавала свае вершы і апавяданні, а таксама апрацоўкі беларускіх народных казак. Пазней у часопісе “Лучынка” яна змясціла шмат цікавых і разнастайных матэрыялаў для юнага чытача.
    Пра што б ні пісала Цётка – пра народную песню, часопіс “Лучынка”, пра беларускую вечарынку ў Пецярбургу – заўсёды ў яе артыкулах – цікавыя назіранні, трапныя вывады і абагульненні, а сам матэрыял падаецца ярка і вобразна.
  Выдала зборнікі “Хрэст на свабоду” і “Скрыпка беларуская” (абодва, Львоў, 1906),  “Першае чытанне для дзетак беларусаў” і беларускі “Буквар”.  Друкавалася ў газетах “Наша ніва”, “Наша доля”, рэдагавала часопіс “Лучынка”, супрацоўнічала ў тэатры І.Буйніцкага, вывучала гісторыю батлейкі. Сябравала з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, А.Бурбісам. Публікавала нарысы на розныя тэмы (“Гутаркі аб птушках”, “Наша народная беларуская песня”), публіцыстычныя артыкулы (“Як нам вучыцца”, “Беражыце роднае слова”, “Аб душы моладзі”). У час 1-й сусветнай вайны – сястра міласэрнасці – добраахвотніца ў тыфозным бараку ў Вільні. У пачатку студзеня 1916 года, атрымаўшы вестку пра смерць бацькі, Цётка паехала ў вёску Стары Двор, дзе жылі ў той час яе родныя. Пахаваўшы бацьку, яна засталася ў Лідскім павеце, каб дапамагчы сваім землякам (тут лютавала эпідэмія тыфу). Але сама не ўсцераглася, захварэла на тыф і памерла ўначы з 4-5 лютага 1916 года. Пахавана ў вёсцы Стары Двор.

Цётка.png
2.png
3.png

Да вашай увагі урывак з нарыса “Наша народная беларуская песня”.

Камора звінела,
Дзе Агатка сядзела;
Сядзела ў каморы.
Тонкія абрусы ткала,
Мыслямі ўзоры дзіўныя паклала,
Прыехаў сужоны сам-дзесят,
Папушчаў конікаў у вішнёвы сад.
Наш народ лічыць сваімі прыяцелямі шмат якіх птушак; сароку ж лічыць пляткарскай птушкай, каторая часта персаніфікуе язычлівую кабету. Вось жа ў гэтым разе дагадываемся, што цікавая суседка прыбягае да дзяўчыны:
Прыляцела сарока, чы-чы-чы,
Села ў дзевачкі на плячы;
Скажу табе добрую весцю, чы-чы-чы,
Што ў цябе на дварэ сваты.
Хлапец, убачыўшы дзяўчыну за кроснамі з белымі абрусамі, пекнымі ўзорамі, саму пекну, гладку, з вока працавітую, разумее, што пасля доўгага шукання ўрэшце то знайшоў, каго шукаў:
З’ездзіў коніка, гарцуючы,
Стаптаў боцікі, танцуючы,
Сцёр шапачку, кланяючыся,
Змачыў хустачку, уціраючыся.
Глядзі, колькі хлопец наездзіўся, покуль да густу знайшоў дзеўчука, але не так то лёгка ўзяць, як знайсці: сышоўшаяся радня, прыяцелі цэняць свой тавар не абы-як і таргуюцца з сватамі хлопца:
Наша Агата сыр наліты,
Ваш Яначка надуты;
У вашага Яначкі аўсяныя зубы,
Аўсяныя зубы, ячменны нос.
Не вельмі прыемна дзецюку слухаць такія словы, а мо і не мае шмат часу: у нас кожна кабета чакаецца ў мужнінай хаце як работніца, без каторай гаспадарка можа згібець; круці не круці, а трэба спытацца і дабіцца ад дзяўчыны толку, – прынамсі нам песня так кажа:
А мне жонкі трэба,
Але ці заробім, Агатка,
Мы з табою хлеба?
Калі хлопец спадабаўся, беларуская дзяўчына не гоніцца за багаццем, болей за голасам уласнага сэрца:
Голуб сізы, голуб сізы,
Галубка сізейша,
Ах, мілы мне айцец, матка,
Міленькі – мілейшы.
Вось дзе праўдзівы дакумент нашага жыцця і быцця; праўдзівае люстра нашага ўсяго добрага і злога; дзе жывая, глыбокая навука дзядоў і прадзедоў, – народная беларуская песня.
   

Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Тётка. Избранное / Тётка. – Москва : Государственное издательство художественной литературы, 1953. – 112 с. 

  2. Тётка. Избранное: стихотворения, рассказы, путевые очерки: перевод с белорусского / Тётка ; [сост. и предисл. С. Александровича; худ. Л.Чернышев]. – Москва : Художественная литература, 1976. – 221 с., 1 л. портр. 

  3. Тётка. Избранное / Тётка ; пер. с белорус. П. А. Кошеля; вступ. ст. О. А. Лойко. – Мінск : Юнацтва, 1987. – 222 с. 

  4. Цётка. Вершы / Цётка ; [уклад. В. Хлебавец ; прадм. А. Лойкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 214 с. 

  5. Цётка. Вершы і апавяданні / Алаіза Пашкевіч (Цётка); прадм. С. Х. Александровіча. – Мінск : Сталія, 2003. – 104 с. 

  6. Цётка. Выбраныя творы / Цётка; [уклад. і прадм. В. Коўтун; камент. С.Александровіча, В. Коўтун]. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. – 333 с., [4] л. iл. – (Беларускі кнігазбор).

  7. Цётка. Выбраныя творы / Цётка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 198 с. – (Школьная бібліятэка). 

  8. Цётка. Першае чытанне для дзетак беларусаў : вершы, апавяданні, казкі, загадкі / Цётка ; Цётка. – Факс. выд. – Мінск : Юнацтва, 1992. – 30 с.

  9. Цётка. Выбраныя творы / Цётка ; маст. Б. Малкін. – Мінск : Дзяржвыд. БССР ; Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. – 148 с., 1 л. партр. 

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Александровіч, С. Х. Незабыўнымi сцёжкамі : Нарысы аб бел. пiсьменнiках / С. Александровіч. – Мінск : Вучпедвыд. БССР, 1959. – 135 с. – (Школьная бiблiятэка).

  2. Александровіч, С. Х. Тут зямля такая : для сярэд. i ст. шк. узросту / С. Александровіч. – 2-е выд., дапрац. i дап. – Мінск : Народная асвета, 1985. – 256 с.

  3. Арабей, Л. Л. На полымі любві : жыццё і творчасць Цёткі / Лiдзiя Арабей. – Мінск : Выдавец В. Хурсiк, 2006.

  4. Арабей, Л. Л. На струнах буры : аповесць / Лiдзiя Арабей ; маст. I. Давiдовiч. – Мінск : Беларусь, 1967. – 319 с.

  5. Арабей, Л. Л. Стану песняй :  жыццё і творчасць Цёткі : дакум. аповесць /  Лідзія Арабей. –  Мінск :  Мастацкая лiтаратура, 1990. – 270 с. 

  6. Арабей, Л. Л. Стану песняй... : Жыцце i творчасць Цеткi / Лiдзiя Арабей. – 2-е выд., дап. i дапр. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990.

  7. Арабей, Л. Л. Цётка : крытыка-бiяграфiчны нарыс / Л. Арабей – Мінск : Дзяржвыд. БССР, 1956. – 158 с.

  8. Коўтун, В. М. Стала песняю ў народзе : Асоба i творчасць Цёткi ў кантэксце станаўлення беларускай класiкi / В. Коўтун – Мінск : Нар. асвета, 2000. – 141, [2] с.

  9. Літаратура 1900-1930-х гадоў / [укладанне і каментары А. А. Манкевіч] ; навуковы рэдактар С. Л. Гаранін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 942, [1] с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры: у 50 т. ; т. 6).

  10. Марціновіч, А. Элаіза Пашкевіч : Цётка ўсіх беларусаў / Алесь Марціновіч. – Мінск : Харвест, 2013. – 62, [2] с. – (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).
    Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты /  Анатоль Мяснiкоў. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – 343 с.

  11. На суд гісторыі : успамiны, дыялогi / Б. Сачанка ; уклад., прадм. i звесткi пра аўт. Б.I.Сачанкi. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1994. – 301, [2] с.

  12. Пяшчота верасу : Шчучыншчына літаратурная / [укладанне Алеся Марціновіча] ; прадмова Сяргея Ложэчніка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 342, [1] с., [4] л. каляр. іл., карта. – (Беларусь літаратурная).

bottom of page