top of page
1.png
виньетка.png
Святлана
Цішук
Біяграфія

   Нарадзілася Святлана Аляксандраўна Цішук у 1938 годзе ў горадзе Гомелі. Была яна першай і адзінай дачкой у сям’і Фядосавых Аляксандра і Марыі. Так здарылася, што Вялікая Айчынная вайна асіраціла малую дзяўчынку. 
   Дзякуючы чалавечай сардэчнасці Навуменка Агафіі Рыгораўны і Быкава Аляксандра Рыгоравіча – цёці і дзядзі з боку матулі паэткі, Святлана Аляксандраўна амаль не адчувала гаротных уздзеянняў сваёй сірочасці. Удзячнасць сваім прыёмным бацькам пранясла яна праз усё жыццё. 
     У горадзе Гомелі прайшло дзяцінства і юнацтва паэткі. Пасля сямі класаў сярэдняй школы, Святлана пераводзіцца ў вячэрнюю школу і працавала на заводзе “Камінтэрн”. Затым дзяўчынка паступае ў фізкультурны тэхнікум, які праз два гады вучобы з Гомеля пераводзяць ў г.Гродна. Тут яна паспяхова заканчывае вучобу і ў 1957 годзе паступае ў фізкультурны інстытут. Пасля першага курса Святлана Аляксандраўна сустрэла сваю другую палову – Цішука Сяргея Андрэевіча, які ў той час працаваў настаўнікам фізкультуры ў Лідскім індустрыяльным тэхнікуме. Так будучая паэтка аказалася на Лідчыне.
     З 1961 года Святлана Аляксандраўна працуе трэнерам па баскетболу ў дзіцячай спартыўнай школе № 1 г.Ліды. Спачатку яе вучнямі былі хлопчыкі, а затым і дзяўчынкі. У 1973 годзе яна скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут, але яе лёс па-ранейшаму быў звязаны са спортам. Нямала сіл і здароўя аддала яна сваім выхаванцам. Многія з іх увайшлі ў асноўны склад зборной Беларусі па баскетболу.  
      З 1979 года Святлана пачала пісаць вершы, а з 1991 года яе паэзія загучала па-беларуску. Святлана Аляксандраўна – цудоўны лірык. Дазваляе сабе вялікую раскошу быць самой сабой, быць адкрытай, шчырай, добрай. Святло і пяшчота, радасць і замілаванне ў яе вершах – гэта Сонца мінулага і будучага дня душы паэткі Святланы Цішук. На яе вершы напісаны песні, адна з якіх “На зямлі Беларусі” стала Лаўрэатам першай прэміі ў Санкт-Пецярбургу.
    З 1992 года яна знаходзіцца на заслужанным адпачынку. Жыве ў Лідзе.  

Без названия.jpg
2.png
3.png

Да вашай увагі ўрывак з дакументальнай паэмы “Сляды жыцця...”

Як з песні вон не кінуць словачка,

Якое ў ёй невыпадковае,

Так і СЛЯДЫ ЖЫЦЦЯ нязвыклага

З скарбонкі памяці не выкінуць!

                               1

У свет прыйшло дзяўчо цнатлівае

Крынічкай чыстай, гаманліваю.

Яе сустрэў свет мірным сонейкам.

Прад ёю лёс стаў малым конікам.

І конік-лёс павёз дзяўчыначку

Ў гады і ў дні без адпачыначку

У з'явы добрыя, грымотныя

І на сустрэчайку з турботамі.

Лічыць не шкодзіць незлічонае!

Плыло жыццё дзяўчынкі чоўнікам,

Калі бацькі люлялі, гушкалі

Сваю дачку на Беларушчыне.

Расло дзяўчо ў сямейным шчасцейку.

Жыццё пры шчасцейку не засціцца,

За ім не бачаць вочы зоркія

Бядотаў будучага жорава.

 

 І конік-лёс на шлях бядоты ўстаў!

Сям'я спазналася з чарнотаю:

Вайна вялікая злюцелая

Накрыла чорным шчасце белае...

У смерць звяла вайнеча лютая

Бацькоў дзяўчынкі і шмат людскасці.

Вайнеча ў вір сірочы кінула

Дзяўчо малое без правініны!

Чамусьці людзі, мір не ўзброены

Ад войнаў ні слязой праклённаю,

І ні сірочасцю дзіцячаю,

І не калецтвам, шчасцем страчаным...

Асноўныя творы
Асноўныя творы
  1. Беларуская мова: верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2007. – 13 студзеня. – С. 4.

  2. Вайны курганы : верш / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1999. – 15 чэрвеня.

  3. Вечар: верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 31 ліпеня.

  4. Вершы / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1997. – 15 мая.

  5. Вечарам у парку : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1993. – 31 жніўня.

  6. Гладыёлус-чараўнік : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2010. – 16 студзеня. – С. 4.

  7. Ёсць краіна Беларусь : песня / С. Цішук // Лідская газета. – 1992. – 10 кастрычніка.

  8. Жыве Беларусь. Чайная ружа чакае. Элегія : вершы / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1998. – 8 верасня.

  9. І зноў вясна : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 12 чэрвеня.

  10. Люблю Беларусь : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2009. – 9 чэрвеня. – С. 6.

  11. Мінуламу сонцу, мінуламу дню ёсць месца, ёсць схованка ў сэрцы...: вершы / С. Цішук // Ад лідскіх муроў. – 2000. – № 4. – С. 16-17.

  12. Мы сустрэліся : верш / С. Цішук // Ад лідскіх муроў. — 1998. — № 1. — С. 55—56.

  13. Мы сустрэліся. Гладыёлус-чараўнік : вершы / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 4 студзеня.

  14. На зямлі Беларусі : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2005. – 15 кастрычніка. – С. 5.

  15. Саджаю кветкі. Даглядаю кветкі... : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2000. – 25 лістапада. – С. 2.

  16. Сірочы ліст : верш/ С. Цішук // Лідская газета. – 1994. – 2 ліпеня.

  17. Спатканне пад чаромхай : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1999. – 13 лютага.

  18. Сонечным днем : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1995. – 2 верасня.

  19. Палітыкан хоча! : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1993. – 16 кастрычніка.

  20. Палю свечку памяці : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2005. – 17 верасня. – С. 4.

  21. У руху : вершы / С. Цішук // Ад лідскіх муроў. – 1999. – № 2-3. – С. 92 –93.

  22. Усміхайся : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1997. – 16 верасня.

  23. Хай кажуць мне.. : верш / С. Цішук // Уперад. – 1990. – 26 чэрвеня. 

  24. Цішук, С. На крылах Белай Вароны : вершы / С. Цішук. – Ліда, 1999. – 123 с.

  25. Я люблю : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 2001. – 27 сак. – С. 5.

  26. Я не жадаю вайны : верш / С. Цішук // Гродзенская праўда. – 1999. – 27 ліпеня.

  27. Я спадзяюся : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1994. – 20 верасня.

  28. Я чакала : верш / С. Цішук // Лідская газета. – 1993. – 6 лістапада. 

Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Васько, У.  “На крылах Белай Вароны” : [пра кнігу С. Цішук] / Уладзімір Васько // Гродзенская праўда. – 2001. – 9 студзеня. – С. 3.

  2. Васько, У. Споведзь перад роднымі : [пра кнігу С. Цішук “На крылах Белай Вароны”] / У. Васько // Лідская газета. – 2000. – 23 снежня. – С.4.

  3. Цішук Святлана Аляксандраўна / Лідская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Т. С. Бальцэвіч; рэд. А. А. Быстрыцкая. – Ліда, 2013. – 6 с. – (Звязаны лёсам).

bottom of page