Ганна
Шаўчэнка
Ганна Шаўчэнка (Серэхан) – літаратуразнаўца, перакладчыца, паэтка. Нарадзілася ў 1984 годзе ў мястэчку Астрыно, Гродзенскай вобласці. Дзяцінства і юнацтва правяла ў вёсцы Ганчары Лідскага раёна, дзе і атрымала сярэднюю адукацыю. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру і аспірантуру.
Аўтар кніг вершаў “Запаветная жменька” , “Пане, будзь заўжды са мной: вершаваныя малітвы для дзяцей”, шматлікіх публікацый, прысвечаных даследванню польскамоўнай літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя. Пераклала з польскай мовы на беларускую паэтычныя творы Антона Гарэцкага, Уладзіслава Сыракомлі, Францішка Карпінскага, Міхала Дудзінскага, а таксама кнігі для дзяцей кс. Яна Твардоўскага.
Працуе ў выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі “Pro Christo”, з’яўляецца супрацоўнікам рэдакцыіі часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria”. Жыве ў Мінску.
Да вашай увагі некалькі вершаў Ганны Шаўчэнка.
САНЕТ
Прыйдзі на мой суцішаны надворак,
Не бойся, мілы, брамку адчыніць,
Якая кідкім шыкам не блішчыць.
Ды толькі не бяры з сабой сцізорык,
Каб зрэзаць у сцямнелы надвячорак
Сцяблінку, што сама яшчэ дрыжыць.
Яе дапамажы лепш узрасціць
Да бляску моцных і шчаслівых зорак.
Усё табе тут верыць ды штодзень
Чакае пад жывы раслінны цень.
Так клічуць у душы куточак кожны
Нябачныя сцяжынкі пачуцця,
І сэрца ўсё больш прагне асцярожна
Двух вогнішчаў чысцейшага зліцця.
* * *
Іду з кнігарні з новенькім пакункам
І цешуся набыткам новых кніг –
Нібы таемна-ціхім паратункам
Ад з’едлівых таварышаў сваіх.
Збянтэжана схаваю ў інтэрнаце
Пакунак цяжкі ў самы дальні кут,
Бо зноў над гэтым “жудасным” багаццем
Дзяўчаты ўчыняць здзеклівы свой суд.
Пасля ўжо падзялюся з адзінотай
Я радасцю спакойнаю, нямой,
Старонку адгарну з усёй пяшчотай
І думкай варажыць пачну над ёй.
Асноўныя творы
-
Серэхан, Г. Запаветная жменька : вершы / Ганна Серэхан. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. – 104 с.
-
Серэхан, Г. Пане, будзь заўжды са мной!: вершаваныя малітвы для дзяцей / Ганна Серэхан. – Мінск : Про Хрысто, 2010. – 62, [2] с.
Літаратуразнаўчыя працы
-
Серэхан, Г. Адам Міцкевіч і Антон Гарэцкі: жыццёвыя стасункі і творчае супрацоўніцтва / Г. Серэхан // Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкi : зборнік навуковых прац / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, кафедра тэорыі літаратуры, кафедра беларускай літаратуры i культуры. – 2008. – Вып. 6. – С. 109-114.
-
Серэхан, Г. Паэзія А. Гарэцкага і дрэздэнскія “Дзяды” А. Міцкевіча: выбар шляху барацьбы са злом / Г. Серэхан // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы IX міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Мінск, 15-17 кастрычніка 2009 г. : у 2 ч. / пад рэдакцыяй В. П. Рагойшы. – Мінск, 2010. – Ч. 1. – С. 259-264.
-
Серэхан, Г. “Песні на ваяцкі лад” Янкі Купалы і паэзія легіёнаў Антона Гарэцкага: пераемнасць традыцыі / Ганна Серахан // Мастацкі свет Янкі Купалы: класічна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае : VIII Міжнародныя Купалаўскія чытанні – навуковая канферэнцыя, Мінск, 26-27 чэрвеня 2007 г. : да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы / [укладальнік А. У. Бурбоўская]. – Мінск, 2009. – С. 138-142.
-
Серэхан, Г. Рэцэпцыя творчасці Антона Гарэцкага ў літаратурных крыніцах і даследаваннях XIX―XX стст. / Г. Серэхан // Беларуская пісьмовая спадчына ў кантэксце еўрапейскага культурна-гістарычнага працэсу XI—XIX стагоддзяў: вытокі, традыцыі, уплывы : матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 24 мая 2010 г.) / [рэдкалегія: А. У. Бразгуноў і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 240-246.
-
Серэхан, Г. Рэцэпцыя творчасці Антона Гарэцкага ў даследаваннях XIX стагоддзя / Г. І. Серэхан // Беларускае літаратуразнаўства : навукова-метадычны зборнік / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. – 2010. – Вып. 8. – С. 89-94.
-
Серэхан, Г. Творчасць Антона Гарэцкага і эстэтычная праграма Таварыства шубраўцаў / Г. Серэхан // Беларускае літаратуразнаўства : навукова-метадычны зборнік / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. – 2009. – Вып. 7. – С. 64-68.
-
Серэхан, Г. Тэма падарожжа на Беларусь у творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / Г. Серэхан // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Мінск, 5-6 лютага 2008 г. / [рэдкалегія: В. А. Максімовіч (навуковы рэдактар) і інш.]. – Мінск, 2008. – С. 234-239.
-
Шаўчэнка, Г. Ad majorem Dei gloriam: аднаўленне і рэстаўрацыя галоўнага алтара ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксавэрыя: [альбом / над тэкстамі працавалі: І. Бурак, Г. Серэхан, С. Шаўчэнка. – Мінск : Про Хрысто, 2011. – [79] c.
-
Шаўчэнка, Г. Аддаць жыццё сваё за братоў: з нагоды 70-й гадавіны мучаніцкай смерці кс. Вітальда Івіцкага / [над выданнем працавалі Г. Шаўчэнка, Ю. Шэдзько]. – Мінск : Про Хрысто, 2013. – 49, [2] с.
-
Шаўчэнка, Г. Паэзія Антона Гарэцкага і станаўленне рамантычнай традыцыі ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя / Ганна Шаўчэнка. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – 183 с.
-
Шаўчэнка, Г. Паэзія Антона Гарэцкага і станаўлення рамантычнай традыцыі ў польскамоўнай літаратуры Беларусі XIX стагоддзя: аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук: спецыяльнасці 10.01.01 беларуская літаратура, 10.01.03 літаратура народаў краін замежжа (польская) / Шаўчэнка Ганна Іосіфаўна. – Мінск, 2012. – 24 с.
Артыкулы з часопісаў
-
Шаўчэнка, Г. “Magnificat” – галасы фестывалю / падрыхтавала да друку Крыстына Лялько і Ганна Серэхан // Ave Maria. – 2011. – № 10. – С. 12-16.
-
Шаўчэнка, Г. Дзе прачытаць пра Будслаў? / Ганна Шаўчэнка // Ave Maria – 2013. – № 1/2. – С. 2-3.
-
Шаўчэнка, Г. Кантата У. Сыракомлі “Францішак Асізскі” і духоўныя пошукі літаратуры Рамантызму / Ганна Серэхан // Наша вера. – 2011. – № 1. – С. 27-30.
-
Шаўчэнка, Г. Легенда пра Будслаў у “Літвінскіх малюнках” Ігната Ходзькі / Ганна Шаўчэнка // Наша вера. – 2013. – № 1. – С. 10-12.
-
Шаўчэнка, Г. На шалях справядлівасці і міласэрнасці : пра верш Антона Гарэцкага “Смерць здрадніка Айчыны” / Ганна Шаўчэнка // Наша вера. – 2017. – № 2. – С. 53-56.
-
Шаўчэнка, Г. Праблема захавання бацькоўскай спадчыны і паэма “Палац у Сёмкаве...” Міхала Дудзінскага / Ганна Шаўчэнка // Роднае слова. – 2014. – № 3. – С. 17-20.
-
Шаўчэнка, Г. Сацыяльная праблематыка ў байках Антона Гарэцкага: традыцыі і наватарства / Ганна Серэхан // Роднае слова. – 2012. – № 5. – С. 3-7.
-
Шаўчэнка, Г. Святы Андрэй Баболя і наш час : развагі над кнігаю Я. Янушкевіча “Апостал Палесся: Святы Андрэй Баболя ў паэмах Янкі Купалы” (“Pro Christo”, 2013) / Ганна Шаўчэнка // Наша вера. – 2013. – № 2. – С. 70.
-
Шаўчэнка, Г. “Столькі любові ў сэрцы...” : пра кнігу Хрысціны Лялько “Адвячорак” / Ганна Серэхан // Наша вера. – 2016. – № 2. – С. 67-69.
-
Шаўчэнка, Г. “Успаміны” Францішка Карпінскага: вытокі цноты і злачынства / Ганна Шаўчэнка // Наша вера. – 2016. – № 1. – С. 38-41.
-
Серэхан , Г. “Душа й сама не бачыць свайго дна...” : (паэзія на старонках “Маладосці” 2008 г.) / Ганна Серэхан // Маладосць. – 2009. – № 10. – С. 123-132.
-
Серэхан, Г. Паэтычны сусвет : (па старонках “Маладосці” 2007 года) / Ганна Серэхан // Маладосць. – 2008. – № 6. – С. 105-114.
-
Серэхан, Г. Ранняя творчасць Антона Гарэцкага і традыцыі польскамоўнай паэзіі Беларусі XIX ст. / Г. Серэхан // Веснік БДУ : навуковы часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта / заснавальнік Беларускі дзяржаўны ўніверсітет. – 2010. – № 1. – С. 9-12.
-
Серэхан, Г. “Слаўся, святая любоў да Айчыны!” : творчая спадчына Антона Гарэцкага / Ганна Серэхан // Роднае слова. – 2009. – № 4. – С. 8-12.
Пераклады
-
Добры пастыр: малітвы за святароў / [укладальнік Г. Серэхан]. – Мінск : Про Хрысто, 2011. – 47, [1] с.
-
Ледухоўская, У. Скарб любові: біблійныя медытацыі / св. Уршуля Ледухоўская; пер. з пол. Г. І. Шаўчэнка. – Мінск : Про Хрысто, 2017. – 434 с.
-
Макарчык, Ю. Адэльск, 1490-2010: / а. Юзаф Макарчык, пер. з пол. Г. Серэхан. – Мінск : Про Хрысто, 2010. – 341 с., [8] л. каляр. іл.
-
Навэнна да Маці Божай Баніфрацкай Аздараўлення хворых / [пераклад з польскай мовы Г. Серэхан]. – Мінск : Про Хрысто, 2010. – 39, [1] с.
-
Твардоўскі, Я. Ад вуха да вуха: пра ўсмешку і радасць: [апавяданні] / ксёндз Ян Твардоўскі; пер. з пол. Г. Шаўчэнка. – Мінск : Про Хрысто, 2014. – 138 с.
-
Твардоўскі, Я. Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху / кс. Ян Твардоўскі; пер. з пол. Г. І. Шаўчэнка – Мінск : Про Хрысто, 2015. – 129, [1] с.
-
Твардоўскі, Я. Кубак з адным вухам / кс. Ян Твардоўскі; пер. з пол. Г. І. Шаўчэнка – Мінск : Про Хрысто, 2016. – 145 с.
-
Ходзька, І. Пра цудоўнае заснаванне будслаўскага касцёла : (урывак з аповесці “Смерць майго дзядулі”) / Ігнат Ходзька, пер. з пол. Г. Серэхан // Наша вера. – 2013. – № 1. – С. 12-13.
Аб жыцці і творчай дзейнасці
-
Арэхва, Я. На сустрэчу ў Ганчарах : [сустрэча с беларускай паэткай Ганнай Серахан, арганізаваная бібліятэкарам Ганчарскай сельскай бібліятэкі] / Я. Арэхва // Лiдская газета. — 2012. — 27 кастрычніка.
-
Багдановіч, І. Бісерам і словам / Ірына Багдановіч // Лідскі летапісец. — 2007. – № 3/4. – С. 2-3.
-
Жалкоўскi, А. З дзіцячай пяшчотай да Бога : арыгінальны малітоўнік нашай зямлячкі Ганны Серэхан “Пане, будзь заўжды са мною!” / А. Жалкоўскі // Принеманские вести. – 2010. – №44. – 4 ноября.
-
Жалкоўскi, А. Родам з вёскі Хадзюкі : на семінары бібліятэчных работнікаў прайшла сустрэча з пісьменніцай-землячкай Хрысцінай Лялько, а таксама з пачынаючай паэткай Ганнай Серахан / А. Жалкоўскі // Лiдская газета. – 2007. – 1 снежня.