top of page
виньетка.png
Біяграфія
Гушчынскі
Іван

     Гушчынскі Іван Сцяпанавіч нарадзіўся 7 ліпеня 1951 года ў вёсцы Парэчча Лідскага раёна. У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу, а ў 1972 годзе закончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Лідчыны. У 1973-1974 гг. служыў у шэрагах Савецкай Арміі ў Беларускай вайсковай акрузе.
      Друкуецца з 1974 года. З’яўляецца актыўным сябрам літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Аўтар  зборніка вершаў “Ідзі і вяртайся” (2010 г.)

Гушчынскі Іван.jpg
3.png
1.png
2.png
Да вашай увагі некалькі вершаў Івана Гушчынскага.

ГАРМОНІК ГРАЕ

Там, за лугам, гармонік грае…
Рэчка – быццам юнацтва парог.

І чаго яшчэ сэрца чакае?
Для каго яшчэ песня гукае
з летуценных юнацкіх трывог?
   Узбягу на забытую кладку
   на сустрэчу з той песняй хутчэй,
   бо і месяц свой танец – загадку
   з купай зорак танцуе ў прысядку.
   Толькі час спраўней рэчкі цячэ.
А за лугам – гармонік грае
песню даўніх, шчаслівых трывог.
І чаго яшчэ сэрца чакае?
Для каго яшчэ песня гукае,
кліча, кліча з далёкіх дарог?


* * *


Вяртанне ў любы сэрцу край,
Як ад чужых, калючых ружаў.
Здароў, спавіты бэзам май!
Здароў, вясенні ветрык дужы!
Заве дамоў страла шашы?
Ці мо звініць нязвонка чарка?
У кутку затоеным душы
ў хмару вырастае хмарка.
І здасца раптам: не будзь там –
Трава не вырасце зялёнай,
І я спыніўся тут не сам,
А толькі цень пад гонкім клёнам.
Вяртанне ў любы сэрцу край,
Як ад чужых, калючых ружаў…
У душы – спавіты бэзам май,
лістом матуліным абуджан. 

Асноўныя творы
  1. Гушчынскі, І. Ідзі і вяртайся : вершы / Іван Гушчынскі. – Ліда, 2010. – 92 с. 

  2. Гушчынскі, І. Лета. Ліпень. Нядзеля. Патухшая зорка : вершы / Іван Гушчынскі // Лідская газета. – 2016. – 17 жніўня. – С. 11.

  3. Гушчынскi, I. Вершы // Лiдскi Летапiсец. – 2011. – № 3. – C. 56-57.

Асноўныя творы
Аб жыцці і творчай дзейнасці
Бібліяграфія
  1. Івану Гушчынскаму – 65 год // Лідская газета. – 2016. – 17 жніўня. – С. 11.

  2. Васько, У. “А за лугам гармонік грае песню даўніх шчаслівых трывог...” : лідскі паэт Іван Гушчынскі / У.Васько // Лiдская газета. – 2011. – 5 ліпеня. – C. 6.

  3. Хiтрун, А. “Для мяне паэзія – свята, а ў гэтым свяце шмат маіх сяброў” : Лідскі паэт Іван Гушчынскі ; А. Хітрун // Лiдскi Летапiсец. – 2011. – № 3. – C. 52-55.

bottom of page