top of page
Яго імя носіць бібліятэка
Фактаграфічная база дадзеных
Вялікаму беларусу,
вялікаму песняру.
Кветкай шчасця цяжкога
зорка з неба ўпала
ў лес дрымучы і цёмны,
у лёс нядолі людской.
Дзеўкі й хлопцы ў Купалле
дарма шчасцю гукалі –
на якой яно сцежцы,
у старонцы якой?
Можа, рукі не тыя
лашчаць – песцяць зямліцу?
Можа, ногі не тыя
абхадзілі яе?
Можа, торба не тая
слёзны скарб сабірае,
што на грозных пуцінах
ўсё бяда не міне?
Можа, песні не тыя,
можа, слёзы не тыя?
Бо чаму ж тады доля
абмінае спрадвек?
На курганах самотных
шэры воўк ноччу вые
і не кожны ўжо помніць,
што і ён чалавек.
Ды ці думала маці,
што яе гушкі – песні
абагрэюцца сэрцам
і марамі сына,
А з сагнутых плячэй,
што прыгнёт вечны неслі,
шматпакутны мужык
цяжар горкі свой скіне.
Песня – кліч павядзе
мужыка ў грамадзе
ад забітасці вечнай,
ад ліхога жабрацства
к долі светлай сваёй,
к песні новай сваёй,
у каторай пачне
Чалавекам ён звацца.
Іван Гушчынскі
Песні Купалы
© 2022 ДУК «Лідская раённая бібліятэчная імя Янкі Купалы»,
Design and development Darya Martsinkevich
bottom of page