top of page
глав-1.png

Яго імя носіць бібліятэка

Фактаграфічная база дадзеных
ЯК.png
2.png
2.png
2.png
2.png
2.png
2.png
2.png
2.png
2.png
2.png
Фон  успаміны.png
1.png
     У кожнага народа сярод класікаў нацыянальнага пісьменства вылучаюцца найважнейшыя постаці, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё роднай літаратуры, мовы і культуры, сталі неафіцыйнымі сімваламі самога народа. Такія імёны першымі ўспыхваюць у памяці і першымі называюцца, калі заходзіць размова пра гэты народ і краіну. У англічан – гэта Вільям Шэкспір, у рускіх – Аляксандр Пушкін, у амерыканцаў – Уолт Уітмэн, у балгараў – Хрыста Боцеў, у славакаў – Павел Гвездаслаў, у венграў – Шандар Пецёфі, у латышоў – Ян Райніс, у ўкраінцаў – Тарас Шаўчэнка, у палякаў – Адам Міцкевіч, якога нарадзіла беларуская зямля.   У беларусаў такой постаццю з’яўляецца Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 1882 – 1942).
fadd2ea3658644b9ea76ae25d7dc71eb.jpg

    Цяжка ўявіць, але ногі  Песняра хадзілі па лідскіх вуліцах. Так, так! Янка Купала вядомы для нас, лідчан, не толькі тым, што ён першы народны паэт Беларусі, але і тым, што ён быў абраны дэпутатам па Лідскай-Слабадской акрузе № 306.
     Яшчэ ў далёкім 1909 годзе, у кастрычніку, з Вільні праз Ліду Іван Дамінiкавіч Луцэвіч прыязджаў у маёнтак Бенін Навагрудскага павета па рэкамендацыі Барыса Лявонцьевіча Даніловіча – беларускага грамадска-культурнага дзеяча, які быў уладальнікам прыватнай бібліятэкі “Веды”, што існавала ў Вільні ў 1904-1914, 1919-1923 гадах. Тут Купала атрымаў месца эканома.

     Другая сустрэча Янкі Купалы з Лідай адбылася ўжо пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР. Гэтаму паспрыялі самі жыхары горада Ліды. 15 лютага 1940 года рабочыя і службоўцы Лідскага чыгуначнага вузла на сваім першым перадвыбарным сходзе, а пасля – уся працоўная Лідчына, вырашылі: “Вылучыць тав. Луцэвіча Івана Дамінікавіча (Янку Купалу) кандытатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР і прасіць яго даць згоду балаціравацца па Лідскай-Слабадской выбарчай акрузе № 306 Беларускай ССР”.

      З гэтай нагоды ў раённай газеце “Уперад” 23 лютага з’явілася кароткае пісьмо-тэлеграма на адрас лідчан. У той публікацыі пісьменнік выказаў сардэчную падзяку выбаршчыкам аказаны яму высокі гонар і паведаміў аб сваёй згодзе балаціравацца па названай акрузе. Далей, Іван Дамінікавіч адзначыў, што не мог прыехаць у Ліду, бо знаходзіўся ў Кіславодску, і інфармаваў чытачоў, што прыедзе праз некалькі дзён, аб чым дасць тэлеграму.
      Праз месяц, 13 сакавіка 1940 года Янка Купала наведвае Ліду: прыязджае на сустрэчу з выбаршчыкамі. Разам з ім прыехалі з Мінска пісьменнікі Пятро Глебка, Алесь Кучар, Зэлік Аксельрод. Спыніліся госці ў гасцініцы па вуліцы Сувальскай (цяпер вуліца Савецкая) у былым гатэлі “Брыстоль”. Харчаваліся шаноўныя госці ў лепшай сталоўцы горада, якую ў народзе называлі “Амерыканка” – у былым шыкоўным рэстаране – цукерні “Амерыка”. (Гэты дом размяшчаўся на вуглу вуліц Каменскай (зараз Ленінскай) і Віленскай пад нумарам 19 (зараз Савецкай)).

2J-nka-Kup-la-1.jpg

Цукерня “Амерыка”. Дом Віленская, 19 (пазней Сувальская).

Паштоўка надрукаваная да 1914 года.

           У час прыезду любімага паэта была адліга, макрата такая, што ў туфлях цяжка прайсці па тратуары, каб не замачыць ногі. І тады Валянцін Таўлай, паэт, былы ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, супрацоўнік лідскай газеты “Уперад”, збегаў на гумавую фабрыку “Ардаль” і прынёс дарагому госцю падарунак рабочых – пару новенькіх галёшаў. Купала доўга аднекваўся, але пры агульных намаганнях здаўся і прыняў сціплы падарунак. Гэты факт добра памятаецца ў Лідзе і выклікае сціплыя пачуцці гонару ў лідзян. Нават лідскія паэты пра гэты выпадак складаюць вершы.
       У першы дзень Янка Купала агледзеў горад. Сувальская – цэнтральная магістраль горада. Яна пачыналася непадалёку ад старажытнага замка. Усцяж яе ўзвышаліся касцёл, сінагога, праваслаўны сабор. Паабапал вуліцы цесна згрудзіліся адміністрацыйныя будынкі, асабнякі, крамы. Тут жа знаходзіліся і тры кінатэатры – “Эдысон”, “Эра”, дзіцячы – “Кіно маленькі”. Шаноўнага госця суправаджалі маладыя заходне-беларускія паэты Валянцін Таўлай і Ніна Тарас (супрацоўнікі лідскай газеты “Уперад”), Анатоль Іверс (сапр. Міско Іван Дарафеевіч) – супрацоўнік слонімскай газеты “Вольная праца” і Пятрусь Граніт (сапр. Івашэвіч Іван Пятровіч), які ў той час працаваў старшынёй Беліцкага сельсавета Лідскага раёна. Апошніх двух запрасіў на сустрэчу Валянцін Таўлай, каб дарагому Івану Дамінікавічу стварыць прыемнае акружэнне. І сапраўды, як успамінае Анатоль Іверс:
“Купала быў задаволены сустрэчай з намі; радасцю свяціліся яго вочы”.
3J-nka-Kup-la-1.jpg
Taulaj.jpeg

А малады паэт Валянцін Таўлай натхнёна і ўсхвалявана прачытаў свой верш “Чырвоным урнам радасць занясі” у якім ёсць такія радкі:

 

Паглянь, ідзе гусляр
к табе здалёку –
Затужанай ступою
песціць даўні след,
Раскованым крылом
змятае сны твой сокал
І на шляху – твой мучанік-паэт.

             Гэта быў вялікі літаратурны вечар. З дакладам аб стане беларускай літаратуры выступіў крытык з Мінска Алесь Кучар. Свае вершы чыталі Янка Купала, Пятро Глебка, Зэлік Аксельрод, Валянцін Таўлай, Ніна Тарас, Анатоль Іверс, Пятрусь Граніт. Гэта было першае свята беларускай паэзіі такога маштабу ў перадваеннай Лідзе. Акрамя мясцовых пісьменнікаў прысутнічаў і сакратар гаркома камсамола Лазінскі. Перад ад’ездам Янка Купала сустрэўся з групай маладых паэтаў, якія сабраліся тут з усёй Баранавіцкай вобласці. Гутарка адбылася шчырая, задушэўная. Яго цікавіла ўсё да драбніц, як яны жылі; дзе і як даводзілася друкавацца, распытваў пра жыццё, пра жыццё парабкаў за польскім часам, пра жыццё зняволеных, астрожнікаў. Мабыць, Купала збіраў матэрыялы для новага твора. У Лідзе ён неаднойчы казаў, што перад “заходнікамі” ён адчувае сябе ў даўгу, так як мала пісаў пра іх жыццё. Пятрусь Граніт прынёс з сабою скрутак старых газет і часопісаў, дзе друкаваліся яго творы. Купала пільна праглядаў гэтыя выданні, выдадзеныя на беларускай мове ў Вільні да 17 верасня 1939 года. Пятрусь Граніт успамінае: “Янка Купала стары ўжо быў у тыя гады, але паказаўся вельмі свойскім чалавекам, як родны. Так што розніца ў гадах не так і адчувалася. Гаварыў з намі сардэчна, шчыра. Падумаць толькі, гэта ж народны паэт, а гаворыць, як бы быў сам вясковым простым чалавекам”. 
       Затым Янка Купала хлебасольна запрасіў П. Граніта, В. Таўлая, А. Іверса разам паабедаць у лепшай сталоўцы горада, так званай “Амерыканцы”, былым шыкоўным рэстаране. Заказаў усім абед з чатырох страваў, з чаркай і півам. Калі ж маладыя паэты памкнуліся плаціць, перапыніў іх: “Хлопцы, хлопцы, у мяне, мабыць, больш грошай…”  На развітанне кожнаму з паэтаў Я. Купала падарыў свае кнігі з аўтографамі. В. Таўлаю падарыў паэму “Над ракой Арэсай” з надпісам: “Таварышу Валянціну Таўлаю на ўспамін аб сустрэчы ў Лідзе. Янка Купала”. Як пазней узгадваў В.Таўлай, што “гэтая кніга разам з іншымі дарагімі дакументамі майго жыцця беспаваротна загінула ў вайну. Успамінаючы загінуўшую кніжачку ў зялёнай вокладцы, я заўсёды адчуваю востры боль: ужо ніколі Янка Купала не ахвяруе ні мне, ніводнаму з нас яго кнігі…”. П. Граніт атрымаў зборнік вершаў “Беларусі ардэнаноснай” з аўтографам: “Дарагому Петрусю Граніту на добрую памятку аб нашай сустрэчы ў Лідзе. Янка Купала. Ліда. 15.3.40 г.” Анатолю Іверсу дастаўся томік выбранай паэзіі.
        24 сакавіка 1940 года Янка Купала выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ад Лідскай-Слабадской выбарчай акругі і яму ўручаецца дэпутацкі білет № 306.

      27 сакавіка 1940 года газета “Известия” змясціла ліст народнага паэта “Моим избирателям”. У гэтым невялікім дакуменце Янка Купала выказаў сваю вялікую радасць з вынікаў выбараў у заходніх абласцях Беларусі: “Якая вялікая радасць для мяне, пісьменніка, які 35 гадоў пісаў песні аб родным беларускім народзе! Я глыбока ўдзячны маім выбаршчыкам – працоўным Лідскага раёна, якія аказалі мне высокі гонар выбраннем у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР. Да канца маіх дзён буду верна служыць народу, вялікай справе Леніна…” Такія пачуцці паэта зразумелыя, калі ўспомніць рэпрэсіі 30-ых гадоў у адносінах да творчай інтэлігенцыі, у час якіх ён цудам застаўся на волі.
        Неўзабаве пасля Перамогі над фашысцкай Германіяй Савет Народных Камісараў Беларускай ССР і Цэнтральны Камітэт КП(б) Беларусі 5 жніўня 1945 года прынялі пастанову “Аб увекавечанні памяці Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”. У ліку іншых пунктаў быў і такі: “Прысвоіць імя Янкі Купалы гарадской бібліятэцы ў горадзе Лідзе”. 
      З гэтай нагоды ў верасні 1946 года ў Ліду прыехала група пісьменнікаў і навуковых супрацоўнікаў у складзе жонкі Я. Купалы, дырэктара літаратурнага музея паэта Уладзіславы Францаўны Луцэвіч, пісьменнікаў Пятра Глебкі, Валянціна Таўлая (старшага навуковага супрацоўніка музея) і Уладзіміра Агіевіча, каб па даручэнні Саюза пісьменнікаў і Акадэміі навук  БССР прыняць удзел ва ўрачыстым акце прысваення гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы. Госці з Мінска прывезлі і перадалі бібліятэцы падарункі ад Літаратурнага музея Янкі Купалы. У чытальнай зале была арганізавана фотавыстава і выстава кніг, прысвечаныя народнаму паэту. Раённая газета “Уперад” 29.09.1946 года апублікавала літаратурную старонку “Янка Купала – вялікі змагар за ўз’яднанне беларускага народа”. 

        17 верасня адбылася сустрэча мінчан з навучэнцамі і выкладчыкамі педагагічнай навучальні. Прысутныя праслухалі даклад “Ідэя ўз’яднання народа ў беларускай паэзіі”, з  якім выступіў У. Агіевіч. Сярод навучэнцаў было нямала паэтаў-пачаткоўцаў. Пятро Глебка зрабіў агляд вершаў будучых настаўнікаў, даў слушныя парады. Госці чыталі свае вершы, а таксама творы Я. Купалы. Паэт-пачатковец Мікола Варонін прачытаў уласныя вершы.

     Вечарам 17 верасня госці з Мінска прынялі ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні гарвыканкаму сумесна з партыйнымі і грамадскімі арганізацыямі горада ў сувязі з сёмай гадавінай уз’яднання беларускага народа.

     Урачысты сход працоўных горада, прысвечаны прысваенню гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы, адбыўся вечарам 18 верасня. На гэтае мерапрыемства прыйшлі рабочыя, службоўцы, навучэнцы і вучні старэйшых класаў. Многія на сход прыехалі з навакольных вёсак. З дакладам “Янка Купала – народны паэт БССР” выступіў Уладзімір Агіевіч, Валянцін Таўлай пазнаёміў прысутных з удзелам Я. Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне нашага народа, ілюструючы цікавымі фактамі шырокую папулярнасць народнага песняра ў Заходняй Беларусі, прачытаў свае вершы, прысвечаныя дню 17 верасня і памяці Янкі Купалы. Адзін з вершаў так і называўся “Памяці Янкі Купалы”, а быў напісаны ў 1945 годзе. Пятро Глебка, паэт і вучоны, у сваім выступленні адзначыў вялікае значэнне высокаграмадзянскай паэзіі Янкі Купалы. Уладзіслава Францаўна Луцэвіч падзялілася сваімі ўспамінамі пра “незабыўнага Янку”. Ад імя калектыву работнікаў і чытачоў бібліятэкі выступіла яе загадчыца Таццяна Жыгланава. Падзякаваўшы за прысваенне ўстанове імя вялікага беларускага паэта і асветніка, яна запэўніла, што гэты высокі гонар будзе апраўданы практычнай працай па папулярызацыі неўміручых твораў Янкі Купалы, штодзённай барацьбой за далейшы культурны рост працоўнага народа.

Общее фото.png

Сярод прысутных:

Валянцін Таўлай, Уладзіслава Луцэвіч (жонка Янкі Купалы), Пятро Глебка, Уладзімір Агіевіч, работнікі Лідскай гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Здымак зроблены ў дзень прысваення бібліятэцы імя Янкі Купалы 17 верасня 1946 года.

14-J-nka-Kup-la-1.jpg

Сярод прысутных:

Уладзіслава Луцэвіч (першы рад, пасярэдзіне),

работнікі Лідскай гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Здымак зроблены ў дзень прысваення бібліятэцы імя Янкі Купалы 17 верасня 1946 года.

     На ўспамін аб хваляўнічай сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі прыпаднеслі госцю зборнік вершаў вядомай польскай паэтэсы Марыі Канапніцкай “Паэзія” (на польскай мове). Пазней Янка Купала прыклаў нямала намаганняў, каб папоўніць кніжны фонд гарадской бібліятэкі. І ўжо ў маі 1940 года тут атрымалі больш як 4000 кніг на беларускай і рускай мовах. Дзякуючы Купалу, было станоўча вырашана пытанне з фінансаваннем бібліятэкі. У чэрвені пры бібліятэцы адкрылася дзіцячая бібліятэка з кніжным фондам каля тысячы кніг на беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай мовах.
       15 сакавіка ў самай вялікай глядзельнай зале горада – кінатэатры “Эра” – адбылася заключная сустрэча з гарадской інтэлігенцыяй. Гэтае збудаванне знаходзілася за будынкам былой бібліятэкі імя Я. Купалы (цяпер там пустэча ў баку Лідскіх харчканцэнтратаў, пасля вайны ў 1941 годзе будынак быў знішчаны). 

        Рашэннем гарвыканкаму ў верасні 1946 года вуліца Шкляная перайменавана ў вуліцу Янкі Купалы. Яна прымыкае да рэчкі Лідзейкі. Зараз на гэтай вуліцы знаходзіцца прыгожы будынак ДУК “Дварэц культуры г. Ліды”, у якім месціцца філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”. 
       У чэрвені 1947 года, у дзень пятай гадавіны трагічнай гібелі Янкі Купалы, у гарадской бібліятэцы адкрыўся памятны пакой народнага паэта. Тут была наладжана вялікая выстава пра жыццё і творчасць неўміручага песняра, аформлены вітрыны з яго творамі; выстаўлены падарункі бібліятэцы ад музея Я. Купалы. Наведвальнікі з цікавасцю разглядалі альбом “Янка Купала – наш дэпутат”: у гэтым альбоме былі сабраны фотаздымкі, газетныя выразкі, успаміны ўдзельнікаў сустрэчы з паэтам, малюнкі купалаўскіх мясцін у Лідзе, зробленых рукой самадзейнага мастака, краязнаўцы і калекцыянера Аляксандра Каспяровіча. У 1956 годзе гэты мастак, які афармляў купалаўскі пакой, выехаў у Польшчу. На жаль, лёс каштоўных матэрыялаў пра Янку Купалу, сёння невядомы.
       14 верасня 1950 года сяляне вёсак Дубровенскага сельсавета на сваім агульным сходзе арганізавалі калгас. Гаспадарку назвалі імем свайго першага дэпутата Янкі Купалы. Праіснаваў ён да ўзбуйнення, калі 16 мая 1952 года ўліўся ў калгас імя Мічурына. 
      У 1955 годзе ў Лідзе адчыніўся новы тыпавы кінатэатр “Кастрычнік”. Будынак былога кінатэатра “Эра” (вуліца Савецкая, 16) рэканструявалі і аддалі гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы: на першым паверсе размясцілі дзіцячую бібліятэку і іншыя культурныя ўстановы, а ўвесь другі паверх быў адведзены для гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы. Калі ўсё было гатова, загадчыца бібліятэкі Людміла Зялінская запрасіла ў Ліду на ўваходзіны жонку паэта У.Ф.Луцэвіч. І вось 29 чэрвеня 1956 года ў гарадскім Доме культуры (будынак знаходзіўся на сучаснай вуліцы Таўлая і быў знесены ў канцы 80-х гадоў) адбыўся літаратурны вечар. Прыехалі з Мінска жонка паэта Уладзіслава Францаўна Луцэвіч – дырэктар музея паэта, а таксама беларуская паэты Міхась Калачынскі, Анатоль Астрэйка, Раман Сабаленка.

      Уладзіслава Францаўна Луцэвіч падарыла гарадской бібліятэцы вялікі, пісаны алеем на палатне партрэт Янкі Купалы работы народнага мастака БССР Валянціна Волкава (1881-1964), які быў добра знаёмы з Я. Купалам. Партрэт быў намаляваны ў 1947 годзе. (Валянцін Волкаў напісаў два партрэты Янкі Купалы. Абодва партрэты напісаны паводле аднаго і таго ж малюнка, зробленага В. Волкавым з натуры пры жыцці песняра. На сёння адзін з партрэтаў 1945 года знаходзіцца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы).

15-J-nka-Kup-la-1.jpg
Янка-КупалаВ.-Волкаў-1958-787x1024.jpg

Партрэты, напісаныя мастаком Валянцінам Волкавым

з натуры Песняра ў 1945 і 1958 гадах.

        Уладзіслава Францаўна падарыла бібліятэцы таксама альбом “Беларускі народны арнамент”. На адвароце тытульнага аркуша альбома яна зрабіла надпіс “Ад музея Янкі Купалы. Ул. Луцэвіч. 29.VІ.56 г.” А вось гэтая рэліквія захоўваецца і сёння ў чытальнай зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы (вуліца Ленінская, 10).

123.png

Гісторыя прыезду ў Ліду
першага народнага паэта Беларусі

     На ўспамін аб хвалюючай сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі прыпаднеслі госцю зборнік вершаў вядомай польскай паэтэсы Марыі Канапніцкай “Паэзія” (на польскай мове). Пазней Янка Купала прыклаў нямала намаганняў, каб папоўніць кніжны фонд гарадской бібліятэкі. І ўжо ў маі 1940 года тут атрымалі больш як 4000 кніг на беларускай і рускай мовах. Дзякуючы Купалу, было станоўча вырашана пытанне з фінансаваннем бібліятэкі. У чэрвені пры бібліятэцы адкрылася дзіцячая бібліятэка з кніжным фондам каля тысячы кніг на беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай мовах.
       15 сакавіка ў самай вялікай глядзельнай зале горада – кінатэатры “Эра” – адбылася заключная сустрэча з гарадской інтэлігенцыяй. Гэтае збудаванне знаходзілася за будынкам былой бібліятэкі імя Я. Купалы (цяпер там пустэча ў баку Лідскіх харчканцэнтратаў, пасля вайны ў 1941 годзе будынак быў знішчаны). 

8-J-nka-Kup-la-1.jpg

Былы Палац культуры – раней кінатэатр “Эра”, дзе выступаў Янка Купала

      Янка Купала прачытаў свае вершы “Накарміліся панскаю ласкай”, “З новай думкай” і інш. І, звяртаючыся да сваіх выбаршчыкаў, ён сказаў: “Ад усяго сэрца дзякую вам за вялікі гонар, аказаны мне, савецкаму пісьменніку. Больш як 35 гадоў я служыў сваёй творчасцю народу. Я абяцаю вам сумленна служыць народу да канца маіх дзён. Да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі я спяваў аб горы беларускага народа, аб яго горкай нядолі. У Савецкай краіне я спяваю аб шчасці свабоднага народа, аб яго росквіце ў дружнай сям’і народаў СССР…  Сёлета я прыехаў у мясціны мне добра знаёмыя. Недалёка ад гэтых мясцін я нарадзіўся, тут я пакутаваў і плакаў над лёсам майго народа. Недалёка ад гэтых мясцін – у Навагрудскім раёне – я служыў парабкам у пана. І вось 20 гадоў па гэтай зямлі не хадзілі мае ногі… Я памятаю вас прыгнечанымі, абяздоленымі. Тым больш вялікая мая радасць, калі бачу я вас цяпер свабоднымі і шчаслівымі…”Апошнія словы народнага песняра патанулі у буры авацый і воклічаў. 

       Днём 14 сакавіка адбылася сустрэча Янкі Купалы з сялянамі Лідчыны ў кінатэатры “Эдысон” (зараз там сквер і помнік Ф. Скарыну). Каб убачыцца з любімым паэтам, сяляне з навакольных вёсак Ліпнішкі, Бердаўка, Ганчары, Беліца, Ваверка, Крупава, Парачаны і іншых ішлі ў Ліду пешшу і ехалі на фурманках за дзесяткі кіламетраў. Вакол кінатэатра набралася сялянскіх вазоў і распрэжаных коней, як на вялікім кірмашы. На вуліцы і ў зале вялікі натоўп людзей – няма дзе яблыку ўпасці. Давераная асоба кандыдата, пісьменнік Алесь Кучар расказаў прысутным пра жыццёвы і творчы шлях народнага паэта. Сялянскія прамоўцы ад усёй душы расказвалі аб тым, чым былі творы Я. Купалы ў іх нялёгкім жыцці. Настаўнік з Тракеляў Віктар Антончык прыгадаў аб сваёй даўняй сустрэчы з паэтам у Вільні. Нарэшце, зала сцішылася: на ўскрайку сцэны стаіць Ён, у паліто з шалевым футравым каўняром, узрушаны, далікаты і добры. Купала дзякуе за давер і ціхім голасам нараспеў чытае некаторыя са сваіх вершаў на заходнебеларускія матывы, сярод якіх: “Ты з Заходняй, я з Усходняй”, “Накарміліся панскаю ласкай…”, “Слава табе, армія!”, “Сыходзіш, вёска, з яснай явы…”.  Сход скончыўся, але з кінатэатра ніхто не збіраецца выходзіць. Да Купалы сунуцца новыя і новыя людзі. Хто нагадвае пра сустрэчу, хто чакае парады, а хто моўчкі жадае паціснуць руку. Па цесным жывым калідоры расчулена Купала пайшоў да выхаду…
         Вечарам 14 сакавіка пясняр народных дум быў запрошаны на сустрэчу з чытачамі ў гарадскую бібліятэку, якая знаходзілася побач са старажытным замкам (прыблізна, дзе зараз знаходзіцца магазін “Юбілейны”, магчыма рэшткамі былой бібліятэкі з’яўляецца памяшканне, дзе знаходзяцца класы духавых інструментаў музычнай навучальні).

 

7J-nka-Kup-la-1.jpg

Вокладка кнігі “Над ракой Арэсай”

        Першая сустрэча з выбаршчыкамі адбылася ў святочна ўпрыгожаным чыгуначным клубе на вуліцы Каляёвай (Чыгуначнай), цяпер Труханава. (Да канца верасня 1939 года ў гэтым будынку быў клуб-рэстаран чыгуначнікаў “Агніска каляёва”. Пасля вызвалення яго пераабсталявалі пад клуб чыгуначнікаў. Гэта быў доўгі аднапавярховы драўляны будынак, які складаўся з глядзельнай залы са сцэнай; бібліятэкі-чытальні, більярднай, буфета і сталоўкі. Пазней, у першы дзень вайны, у яго трапіла нямецкая бомба, і будынак згарэў. Убачыць і паслухаць народнага паэта сабралася больш 700 чалавек. Шмат людзей знаходзілася на двары перад клубам: рабочыя, служачыя, настаўнікі – рады былі бачыць Купалу. Хвіліны напружанага маўчання, і залу ўскалыхнулі працяглыя авацыі: на сцэну ўзыходзіць Янка Купала!
       …У памяшканні было цёпла. Іван Дамінікавіч не распранаецца, толькі расшпіліў каўнер. На твары Я. Купалы ўсхваляванасць змагаецца з нейкім недамаганнем: лоб пакрыўся потам, і паэт час ад часу выцірае яго хусцінкай. Усе адчуваюць, што паэт хворы, што ў яго высокая тэмпература. І тое, што Я. Купала, не зважаючы на дрэнны стан здароўя, прыехаў да сваіх выбаршчыкаў, напаўняе сэрцы прысутных глыбокай удзячнасцю і яшчэ большай пашанай да яго. З прамовамі на сходзе выступілі маляр дэпо Арон Фрэнкель, начальнік паравознага аддзела Іван Варатнікоў, кандуктар Міхаіл Гайдучак, паэтэса Ніна Тарас і іншыя. Усе яны з любоўю гаварылі пра Янку Купалу. Настаўніца Стэра (Кіра) Брант-Таўлай (першая жонка В. Таўлая, немцы расстралялі яе ў кастрычніку 1941 года) горача вітала Янку Купалу ад імя інтэлігенцыі горада. Паэтэса Ніна Тарас прачытала вершы, прысвечаныя любімаму паэту. 
Рисунок1.png

        У той час у бібліятэкі меліся толькі польскія і яўрэйскія кнігі, зусім адсутнічала беларуская і руская літаратура. Янка Купала цікавіўся кніжным фондам бібліятэкі, што чытаюць, даваў парады, абяцаў дапамагчы вырашыць рад праблем. Пасля выступлення Янка Купала падпісаў на ўспамін аб сустрэчы сваю кнігу “Над ракой Арэсай” (4 выданне, Мн, 1937 г.) і перадаў у дар чытачам. Гэта была першая кніжка на беларускай мове ў гарадской бібліятэцы ў сакавіку 1940 года! Цяжка  паверыць, але гэта дакументальны факт.

2.png
17-J-nka-Kup-la-1.jpg
20220210_154847.jpg

    Пасля даклада аб жыцці і літаратурна-мастацкай дзейнасці Янкі Купалы прысутныя на вечары беларускія паэты прачыталі свае творы, прысвечаныя памяці народнага песняра. На вечары таксама выступіла з цікавымі прачулымі ўспамінамі пра паэта яго верная спадарожніца Уладзіслава Францаўна.
       Да канца 1980-ых гадоў у Лідзе захоўваўся адзіны будынак, дзе ў сакавіку 1940 года выступаў Янка Купала. Гэта былы Дом культуры. На жаль і гэты дом не пакінула нам гісторыя. Сённяшні Палац культуры быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1995 годзе, а сучасны воблік атрымаў у 2010 годзе. Там, між іншым, размяшчаецца філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”. 

7bb81ea73211d4583557c4e77189d8f1.jpg
2.png
2.png

Падобны лёс напаткаў і былы будынак гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы.

         Знамянальнай падзеяй для жыхароў горада і раёна стала  адкрыццё новага будынка цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, якое адбылося 25 ліпеня 2009 года, на другі дзень рэгіянальнага эканамічнага форуму. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама А.Ч.Лойка, кіраўніцтва раёна і шматлікія замежныя госці-удзельнікі форуму.

IMG_8942.jpg

      25 лютага 2015 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё бюста Янкі Купалы, які зрабіў бярозаўскі скульптар Яўген Лукашэвіч. Бюст выкананы на дабрачыннай аснове і падараваны Лідскай раённай бібліятэке імя Янкі Купалы.

Бюст.jpg

         15 верасня 2016 года падчас святкавання фестываля друку “Ад мінулага ў сёння, і ад сёння ў заўтра вядзе нас друкаванае слова”, які ладзіла Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы, адбылася адметная падзея – урачыстае адкрыццё банера, прысвечанага класіку беларускай літаратуры Янку Купалу.

SAM_6634.JPG
Банер Янка Купала № 2_pages-to-jpg-0001.jpg

      Прайшло больш чым за 80 год з тых памятных дзён, але і сёння ганарацца лідчане тым, што адна са старонак жыцця вялікага беларускага песняра мае непасрэднае дачыненне да іх горада, да гісторыі іх роднага краю. Лідчане па праву ганарацца тым сваім славутым дэпутатам, бо Лідская раённая бібліятэка носіць імя бессмяротнага песняра. 

© 2022 ДУК «Лідская раённая бібліятэчная імя Янкі Купалы»,
Design and development Darya Martsinkevich

bottom of page