top of page
Яго імя носіць бібліятэка
Фактаграфічная база дадзеных
Ты быў і ёсць.
Твой дух вітае тут.
Увогуле паэты не ўміраюць.
Ратуй, Купала,
Наш упаўшы дух!
Што ты параіш сённяшняму краю?
Упаў бо у разгубленасць
твой люд,
Не ведае, дзе праўда,
дзе няпраўда.
Хто ў бандытызм пайшоў,
Хто ў блуд –
Адна ўсюды нечысць
павязала дратва.
Лістота касяком ляціць да ног…
Я завітаў свядома ў
твой затулак:
Купала, ты – наш беларускі Бог,
Скажы хоць слова мо на паратунак.
Няўжо нам жыць, як прадзеды жылі?
Няўжо твае асілкі падупалі?
Маркотны сон, як гнаў,
зноў прагані.
Каб крумкачы пра смерць
не крумкавалі.
Уладзімір Васько
Ля помніка Купалу
© 2022 ДУК «Лідская раённая бібліятэчная імя Янкі Купалы»,
Design and development Darya Martsinkevich
bottom of page