top of page
Яго імя носіць бібліятэка
Фактаграфічная база дадзеных
Купалу днямі шанавалі,
Аб яго лёсе ўспаміналі.
Калі пачула “загадка смерці…”
Гатова ўраз была памерці.
Відаць, адзін быў без падтрымкі,
Пакуль са злосцю ў абдымкі
Сплялося наша раўнадушша.
Ты ў нябыт? У нябёсы рушыў!
Гучаць купалаўскія песні
Ўлетку, увосень, напрадвесні.
Ну, а калі зіма ступае,
З ёй дух Купалы спачывае,
Каб зноў набраўшыся той моцы
Ўсе дзяўчаты нашы і хлопцы
Купалы песні падхапілі,
І край аддана свой любілі.
Каб шанавалі сваю мову
І зберагалі яе асновы.
Каб нам свяціла спадчына,
Нібы ўсмешка матчына!
Марыя Масла
Янку Купалу –
да 116 угодкаў
© 2022 ДУК «Лідская раённая бібліятэчная імя Янкі Купалы»,
Design and development Darya Martsinkevich
bottom of page