top of page
глав-1.png

Яго імя носіць бібліятэка

Фактаграфічная база дадзеных
ЯК.png
Крутая сцежка ў папаратнік пала.
Да плыннай хвалі песняй даляцелі,
каб акунуцца. Дняпро – Купала,
Іван Дамінікавіч Луцэвіч.
            Дняпро ў Ляўках на правы бераг рвецца,
            узбураны, на шыр праз буралом.
            Дняпро – бяскайняе Купалы сэрца,
            ад родных ніў да вечнасці паром.
То шчырыя купалаўскія вершы,
не маючы да сэрцаў перашкод,
плывуць ракой, надхняюць люд тутэйшы,
пераўтвараючы яго ў народ.
             То песня рамантычная Купалы
             плыве ракой магутнай напрасткі
             да чалавецтва, да вышынь, да хвалы, -
              і не змялець ёй, вольнай на вякі.
Нам смеласці прад светам не запала –
руплівай нацыі, не гаваркой.
Мы назаўжды, пакуль плыве Купала
любові паўнаводнаю ракой.

Гарачае Купалава крыло
Прасторы кроіць,
Праклаўшы брод
З Ляўкоў да чалавецтва,
У народ.
Пад небам нашу думку зберагло.

Плыве Купала – душа наросхрыст.
Глыні любові з неба-гладыша.
З табою мы асуджаны на ростань.
Дняпро.
Купала.
Мы.
Адна душа.
123.png

Данута Бічэль
Дняпро ў Ляўках

© 2022 ДУК «Лідская раённая бібліятэчная імя Янкі Купалы»,
Design and development Darya Martsinkevich

bottom of page