Любіў зямлю і свой народ,
Любіў сваю краіну, мову.
І днём і ноччу, з года ў год
Дарыў гаючае нам слова.
І вершы дзіўныя яго
Любоўю раняць душу.
Яго няма ўжо і даўно,
А ўсё ж такі я мушу
Сказаць, што ён жыве, ён шчэ жыве
У пачуццях нашых, у кожным слове.
У нашым сэрцы, у галаве
Гучаць радкі на роднай мове.
Змагаўся ён за лепшы свет,
За наша шчасце і свабоду.
Але што можаш ты, паэт,
У час нянавісці сляпое?
Як шмат і вершаў, і паэм,
Радкоў цудоўных – іх нямала.
Вялікі дзякуй вам, паэт
Бацькоўскае зямлі – Купала!
Юлія Пясецкая
Янка Купала
© 2022 ДУК «Лідская раённая бібліятэчная імя Янкі Купалы»,
Design and development Darya Martsinkevich