top of page
Яго імя носіць бібліятэка
Фактаграфічная база дадзеных
Аднагодкі мае, але з іншага,
прошлага веку,
Славіць спадчыну чуйна я гэтак
не ўмею, як вы.
Пракладалі вы сцежку да волі
ў жыцці чалавеку,
Вашы думкі і песні ў сэрца
мне б’юць, як званы.
Сам Гасподзь даў талент
і вам ён адмеціў,
А ў вайну вашы творы найпершаю
зброяй былі,
І ў той час, калі ворагі нішчылі
родную зямлю,
Перамогі кавалі з народам,
як толькі маглі.
Кожны з нас сёння чуе няспешны,
разважлівы голас.
Аб палетках, лясах і лугах –
нам падаў яго Колас,
Аб Айчыне, народзе і волі
надзвычай удала
Свае лепшыя творы пісаў для
нашчадкаў Купала.
Два імёны шануе народ,
бо яны – яго гонар,
Гэты гонар праносіцца ў сэрцах
людскіх праз вякі,
Для мяне ж асабіста патрэбныя вы,
быццам донар,
Бо пульсуюць у сэрцы маім
наймудрэйшыя вашы радкі.
Алесь Хітрун
У вянок Янку Купалу і Якубу Коласу
© 2022 ДУК «Лідская раённая бібліятэчная імя Янкі Купалы»,
Design and development Darya Martsinkevich
bottom of page