top of page
Яго імя носіць бібліятэка
Фактаграфічная база дадзеных
Помніцца:
мама ціха, ласкава,
Як песні,
мне вершы твае спявала.
І я засынаў,
убаюканы словам,
Такім мілагучным,
такім адмысловым.
Помніцца:
кніжкі чытала сястра мне.
Бы ўкопаны,
доўга я слухаў яе.
Калі ж я пытаўся:
“Хто гэта?” – казала:
“Пясняр беларускі,
наш Янка Купала…”
З тых даўніх давён
праз гады і праз ветры
У сэрцы нясу,
нібы скарб запаветны,
Праменна-праўдзівыя
словы Купалы.
Што ўнукам сягоння
спяваю таксама.
Міхась Мельнік
Песняру
© 2022 ДУК «Лідская раённая бібліятэчная імя Янкі Купалы»,
Design and development Darya Martsinkevich
bottom of page