top of page
Яго імя носіць бібліятэка
Фактаграфічная база дадзеных
Час,
літасцівы будзь,
Дай зазірнуць мне
у твае глыбіні,
Дайсці да сэнсу
жыватворнай плыні
І ўсё былое
уявіць, адчуць.
Прайсці за ім
на росных сцежках гэтых,
Ля валуна сівога пастаяць…
Акопы тут былі –
прыстанішча паэта,
Цяпер замшэла камяні маўчаць.
І да крыві балюча раніць ява…
Не падысці –
заслона дзікіх руж.
Мне бачна ўсё,
мне бачна ўсё яскрава.
Час,
літасцівы будзь!
Нічога тут не руш!
Хрысціна Лялько
З паездкі ў Акопы
© 2022 ДУК «Лідская раённая бібліятэчная імя Янкі Купалы»,
Design and development Darya Martsinkevich
bottom of page